Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
За­мак без за­мка
Рэ­кан­струк­цыя па­ла­ца Пус­лоў­скіх у Ко­са­ва па­ча­ла­ся ў 2008 го­дзе. У ліс­та­па­дзе яго пла­ну­юць час­тко­ва ад­крыць для пер­шых на­вед­ва­ль­ні­каў. “К” да­вя­ло­ся ўба­чыць бу­ды­нак не то­ль­кі звон­ку, але і ўнут­ры ўжо ця­пер.
Пад­ыход да “асаб­лі­вых лю­дзей”
На звы­чай­нае са­цы­яль­нае ме­рап­ры­емства ўсё гэ­та ма­ла пад­обна. За­йшоў­шы ў акта­вую за­лу, трап­ля­еш у вя­сё­лую і ня­зму­ша­ную атмас­фе­ру дыс­ка­тэ­кі, на­вед­ва­ль­ні­кі якой злі­лі­ся ў адзі­ным па­ры­ве эмо­цый. Ха­ця ня­цяж­ка за­ўва­жыць, што вы­гля­да­юць яны зу­сім па-роз­на­му. Час­тка пуб­лі­кі — гэ­та на­се­ль­ні­кі Псі­ха­неў­ра­ла­гіч­на­га до­ма-інтэр­на­та № 3 у сум­на­вя­до­мых На­він­ках. Дру­гая час­тка — “звычайныя” ма­ла­дыя лю­дзі, што пры­йшлі да іх у гос­ці. Са­мыя роз­ныя па сва­ім ха­рак­та­ры ку­ль­тур­ныя імпрэ­зы ла­дзяц­ца ў гэ­тых сце­нах рэ­гу­ляр­на, а іх апа­ге­ем вось ужо ў трэ­ці раз стаў інтэг­ра­цый­ны пра­ект “Ад­кры­ты жні­вень”. Пра тое, што та­кое інтэг­ра­цыя і чым яна ад­роз­ні­ва­ецца ад да­бра­чын­нас­ці, а так­са­ма пра да­пуш­ча­ль­ныя межы арт-тэ­ра­піі, мы гу­та­рым з іні­цы­ята­рам гэ­тай дзей­нас­ці — псі­хо­ла­гам до­ма-інтэр­на­та Дар’яй ЯСКЕ­ВІЧ.
Здабыткі і страты
Пры­бліз­на ў той час, ка­лі ў на­шай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў пра­хо­дзі­ла аб­аро­на дып­ло­маў на фа­ку­ль­тэ­тах, якія рых­ту­юць пра­фе­сі­яна­лаў у сфе­ры вы­яўлен­ча­га, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва і ды­зай­ну, я гу­та­рыў з мас­коў­скай мас­тач­кай, якая ла­дзі­ла сваю вы­ста­ву ў Мін­ску. Маю су­раз­моў­цу мож­на лі­чыць па­спя­хо­вым твор­цам. Яна скон­чы­ла адну з са­мых зна­ка­мі­тых мас­тац­кіх ВНУ бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­юза і сён­няш­няй Рас­іі, пра­цуе па­вод­ле спе­цы­яль­нас­ці — вы­кла­дае вы­яўлен­чае мас­тац­тва, мае час на ўлас­ную твор­часць, бя­рэ ўдзел у вы­ста­вах і пле­нэ­рах як до­ма, так і ў за­меж­жы. Але, што ні ка­жы, ад­ным з га­лоў­ных кры­тэ­ры­яў по­спе­ху і пад­стаў для са­ма­па­ва­гі яна лічыць гро­шы.
“Не вар­та быць тэ­атра­ль­ным Мак­До­на­льд­сам”
Што мы ве­да­ем пра су­час­ны та­нец, так зва­ны contemporary dance? Не­ль­га ска­заць, што ні­чо­га — імё­ны Пі­ны Баўш, Ма­ры­са Бе­жа­ра, Іржы Кі­лі­ана на слы­ху ў да­свед­ча­най пуб­лі­кі. Ад­нак ці з’яў­ля­ецца су­час­ны та­нец пры­зна­най і на­ту­ра­ль­най час­ткай бе­ла­рус­кай тан­ца­ва­ль­най сцэ­ны? Сфар­му­ля­ваць і па­ра­зва­жаць над гэ­тым пы­тан­нем пад­штур­хнуў ві­зіт у Мінск фран­цуз­ска­га ха­рэ­огра­фа Анжэ­ле­на ПРЭ­ЛЬ­ЖА­КА­ЖА з Нацыянальнага харэаграфічнага цэнтра Экс-ан-Пра­ван­са. Ад­на з буй­ных фі­гур сус­вет­най тан­ца­ва­ль­най сцэ­ны пры­еха­ла ў Мінск на фо­рум “Тэ­арт” — прад­ста­віць ад­ну са сва­іх апош­ніх па­ста­но­вак “Фрэс­ка. Кар­ці­на на сця­не”, а так­са­ма кі­нас­туж­ку “Па­лі­на, стан­ца­ваць сваё жыц­цё”, зроб­ле­ную су­мес­на з кі­на­рэ­жы­сё­рам і сваёй жонкай Ва­ле­ры Мю­лер.
Шрыфт як код ідэнтычнасці
Ся­род не­вы­леч­ных хва­роб, якія ча­ла­вец­тва пры­дба­ла раз­ам з цы­ві­лі­за­цы­яй — біб­лі­яма­нія. Гэ­тая жарсць да кніг мае рас­паў­сюд ся­род ку­ль­тур­ных кла­саў, але пры эпі­дэ­міі мо­жа аха­піць і мар­гі­на­ль­ныя гру­пы гра­мад­ства. Як бы­ло за са­вец­кім ча­сам, ка­лі па­лі­ца з по­ўным збо­рам яко­га-не­будзь — ня­важ­на яко­га — кла­сі­ка лі­чы­ла­ся аб­авяз­ко­вай аздо­бай хат­ня­га інтэр’еру.
Пры­ваб­ныя тва­ры сяб­роў…
За­зір­нуў­шы дня­мі ў Се­ці­ва, каб знай­сці ад­рас ад­ной з мін­скіх мас­тац­кіх га­ле­рэй, я быў пры­емна ўра­жа­ны ды­на­мі­кай раз­віц­ця га­ле­рэй­най спра­вы ў на­шай ста­лі­цы. Па ана­ло­гіі зга­да­ла­ся па­меж­жа 1980-х — 1990-х, ка­лі, ба­дай, кож­ная ўста­но­ва, што дба­ла пра свой імідж, імкну­ла­ся мець мас­тац­кую ка­лек­цыю ці ха­ця б пра­сто­ру, пры­ста­са­ва­ную для пра­вя­дзен­ня вы­стаў ці іншых ку­ль­тур­ных акцый. По­тым ці то гро­шы скон­чы­лі­ся, ці то гра­ма­да ад мас­тац­тва ад­хі­ну­ла­ся, але па­сля ўзды­му ў гэ­тай га­лі­не, як і мае быць па­вод­ле ло­гі­кі кі­ва­ча, над­ышоў спад. І вось зноў… Чар­го­вай пра­явай ку­ль­тур­най экс­пан­сіі ў га­рад­скую пра­сто­ру ста­ла з’яўлен­не на пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці га­ле­рэі-ка­вяр­ні “Арцель”.
Пра за­клад­кі-за­клі­кан­кі, свя­та ка­пус­ты і “Кня­зеў­скую рас­сы­пу­ху”
Ста­тыс­ты­ка — рэч упар­тая: што ні ка­жы, а ле­там на на­шу па­што­вую скры­ню пры­хо­дзіць са­мая вя­лі­кая ко­ль­касць ліс­тоў. І зра­зу­ме­ла, ча­му так ад­бы­ва­ецца: у гэ­ты час па ўсёй Бе­ла­ру­сі ла­дзяц­ца шмат­лі­кія фес­ты­ва­лі і кан­цэр­ты, пра­хо­дзяць дні вё­сак і га­ра­доў ды іншыя ку­ль­тур­ныя акцыі. Але і ця­пер, у ве­рас­ні, пад­час яшчэ ад­на­го ле­та — як ка­жуць у на­ро­дзе, ба­бі­на­га, — плынь ліс­тоў і роз­ных па­ве­дам­лен­няў ад ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры на ад­рас “К” не пе­ра­пы­ня­ецца. Прад­стаў­ля­ем да­йджэст ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў, што ад­бы­лі­ся ў роз­ных кут­ках на­шай кра­іны ця­гам апош­ніх не­ка­ль­кіх тыд­няў.
Тру­бач не вы­ле­цеў у тру­бу
Пе­ры­пе­тый у лё­се гэ­та­га ча­ла­ве­ка ха­пі­ла б на­ват не на ва­гон з ма­ле­нь­кай ка­ляс­кай, а на цэ­лы чы­гу­нач­ны сас­таў. Але быц­цё яны яму асаб­лі­ва не ўсклад­ня­лі. Бо­ль­шасць з іх ста­лі пры­ступ­ка­мі да но­ва­га эта­пу ў яго твор­чай дзей­нас­ці — мо­жа, не ўсім бач­най, але надзвы­чай важ­най для раз­віц­ця не­ка­мер­цый­най му­зы­кі Бе­ла­ру­сі. Пра та­кія па­ва­ро­ты “Ку­ль­ту­ра” і па­ра­змаў­ля­ла з чар­го­вым “лёт­чы­кам” — Па­ўлам ЮРЦЭ­ВІ­ЧАМ.
Спасцігаем сус­ве­т праз ко­лер
Чы­та­еш ні­бы­та пра “ко­лер Бе­ла­ру­сі” — а да­вед­ва­ешся пра тра­ды­цыі, по­быт і ад­мет­насць на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. Пра бу­рак як сім­вал шля­хет­нас­ці і бе­лыя ка­ло­ны сціп­лых шля­хец­кіх ся­дзіб. Пра шэ­рых жы­вё­лаў, што ста­но­вяц­ца пра­вад­ні­ка­мі ў іншас­вет, і за­бы­ты сім­ва­ліч­ны змест зо­ла­та. Па­эт, ды­зай­нер, фа­тог­раф, да­след­чык Мі­хал АНЕМ­ПА­ДЫС­ТАЎ афор­міў сваю шмат­га­до­вую пра­цу ў кні­гу “Ко­лер Бе­ла­ру­сі”. Яна падзе­ле­ная на час­ткі ад­па­вед­на най­бо­льш важ­ным для Бе­ла­ру­сі ко­ле­рам, а за імі пра­гля­да­ецца цэ­лы гіс­та­рыч­ны і ку­ль­тур­ны кан­тэкст. Ду­маю, ме­на­ві­та гэ­тую кні­гу мож­на па­ра­іць тым скеп­ты­кам, якія не ве­раць у апры­чо­насць бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі.
Сло­вы пра Ана­то­ля Алек­сан­дро­ві­ча
“К” пра­цяг­вае дру­ка­ваць се­рыю “сяб­роў­скіх на­ры­саў”. Мас­так і лі­та­ра­тар Ад­ам ГЛО­БУС пі­ша пра мас­та­ка-гра­фі­ка Ана­то­ля Алек­сан­дро­ві­ча.
Мірныя сцэны “вай­нуш­кі”
Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атр ля­лек пры­мер­ка­ваў да па­чат­ку се­зо­на прэм’еру — Mann ist Mann па­вод­ле ад­на­ймен­най п’есы Брэх­та (“Ча­ла­век ёсць ча­ла­век”), вя­до­май у нас пад на­звай “Што той сал­дат, што гэ­ты”. Спек­такль, па­стаў­ле­ны га­лоў­ным рэ­жы­сё­рам тэ­атра Аляк­се­ем Ля­ляў­скім, атры­маў жан­ра­вае азна­чэн­не “Гу­ль­ня ў сал­да­ці­кі, альбо Ка­ме­дыя пра ча­ла­ве­ка, які не змог ска­заць “не”. Аглядальнікі "К" дзеляцца ўражаннямі.
На­ша ва­сь­мёр­ка не ўпала з “Вежы”
На лю­бым кон­кур­се ці фес­ты­ва­лі ад­но з са­мых хва­лю­ючых пы­тан­няў — як вы­сту­пі­лі на­шы. На ХХІІ Між­на­род­ным тэ­атра­ль­ным фес­ты­ва­лі “Бе­лая Ве­жа” ў Брэс­це бы­ла прад­стаў­ле­на рэ­кор­дная ко­ль­касць бе­ла­рус­кіх спек­так­ляў — 8 (на фо­не 20-ці за­меж­ных з 13-ці іншых кра­ін). Як жа ўспры­ма­ла­ся “на­ша ва­сь­мёр­ка” не ў пра­сто­ры айчын­най ку­ль­ту­ры, а ся­род ты­ту­ла­ва­ных кон­кур­сна-гас­ця­вых па­ста­но­вак?
Рэ­ве­льс­кі Мон­тэ-Крыс­та
“К” пра­цяг­вае пуб­лі­ка­ваць “ся­мей­ную са­гу” ро­ду Мар­цін­ке­ві­чаў, сю­жэт­ныя ка­лі­зіі якой не менш па­кру­час­тыя за сцэ­на­рый якой-не­будзь “Сан­та-Бар­ба­ры”. Як вы­явіў пад­час сва­іх кар­пат­лі­вых да­сле­да­ван­няў гіс­то­рык-архі­віст Змі­цер Дрозд, па­чы­на­ль­нік но­вай бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры быў злу­ча­ны сва­яцкі­мі по­вя­зя­мі з мнос­твам вя­до­мых асоб свай­го ча­су. У іх лі­ку і прэ­тэн­дэнт на мал­даў­скі трон Дзміт­рый Кан­ця­мір, які 28 лю­та­га 1804 го­да стаў цес­цем бра­та Він­цэн­та — Ігна­та Мар­цін­ке­ві­ча.
У Бе­ла­ру­сі - но­выя мі­ністры
Прэ­зі­дэнт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 28 ве­рас­ня пры­няў шэ­раг кад­ра­вых ра­шэн­няў.
Апош­ні ге­ній сва­ёй эпо­хі
Па­мёр кам­па­зі­тар Дзміт­рый Смо­льс­кі. І раз­ам з ім сыш­ла цэ­лая эпо­ха. На­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі кра­іны, пра­фе­сар, ён за­ста­ваў­ся апош­нім з ма­гі­ка­наў, за­вяр­шыў­шы эпо­ху бе­ла­рус­ка­га сім­фа­ніз­му бет­хо­вен­скай мо­цы.
Стом­ле­насць шан­со­нам і аншлаг на кла­сі­ку
Па­мя­та­еце ў кла­сі­каў: “Гэ­тым па­ўкрэс­лам май­стар Гамбс па­чы­нае но­вую парт­ыю мэб­лі”? Дык вось, у баб­руй­скім Па­ла­цы мас­тац­тваў “Ле­бя­дзі­ным воз­ерам” Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны му­зыч­ны тэ­атр па­ча­ў свой но­вы се­зон. Каб на ўлас­ныя во­чы ўба­чыць, як пра­хо­дзяць ба­лет­ныя спек­так­лі ў рэ­гі­ёнах, ка­рэс­пан­дэнт “К” вы­правіўся ў па­ездку раз­ам з тру­пай.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»