Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Што станьчым заўтра?
14 — 15 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіў Рэспубліканскі педагагічны форум “Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі”. У ім бралі ўдзел педагогі гэтага сегмента адукацыйнай сістэмы, чыя праца звязаная з рознымі відамі народнай творчасці і іх прапагандай сярод дзяцей і моладзі; прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, народныя майстры, фалькларысты-практыкі. Аздобаю імпрэзы былі дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы.
“М.@rt.кантакт-2017”
З 21 па 27 сакавіка ў Магілёве адбудзецца XII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Гледачы ўбачаць 22 спектаклі 20 тэатраў з Арменіі, Аўстрыі, Беларусі, Грузіі, ЗША, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. На нашай паласе прадстаўляем беларускіх удзельнікаў падзеі: гэта пастаноўкі “Прадметная размова” і “Саша, вынесі смецце” Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, “Лондан” Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, “Гэта ўсё яна” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, “Крэйцарава саната” гаспадароў форуму, а таксама “Сіняя-сіняя” Магілёўскага абласнога тэатра лялек.
З чаго "зроблены" нашы жанчыны…
Сёння ў сталіцы адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ІХ Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2016”. Беларускі саюз жанчын прадставіць плеяду паненак, якія робяць важкі ўнёсак у навуку і духоўна-маральнае адраджэнне нацыі, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё краіны. На сцэну ў ліку лепшых беларусак уздымуцца кіраўнік узорнай студыі сучаснага бальнага танца “Шарм” Смалявіцкага гарадскога Дома культуры Алена МЫЦЬКО, галоўны дырыжор камернага хору Гомельскай абласной філармоніі, заслужаны дзеяч культуры краіны Алена САКАЛОВА, дырэктар Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Любоў СЕРАВОКАЯ, дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна ШУРАКОВА.
Моршчымся ад мэйнстрыму, але ж…
Найноўшая беларуская культура за чвэрць стагоддзя свайго існавання не пазбегла зменаў. За крызіснымі дзевяностымі прыйшлі стабільныя нулявыя, і, нарэшце, няпэўныя для гэтай сферы дзясятыя. Усе гэтыя гады змены няспынна пераследавалі “найважнейшае з мастацтваў” — кінематограф — які паспеў абрасці ўласнымі аблудамі, пра якія так любяць гаварыць журналісты, культуролагі, чыноўнікі. Перад вамі — папулярныя міфы (8 у гэтай частцы і 8 — у наступнай), якія былі прапанаваныя прадстаўнікам кінасферы, каб разабрацца, што з іх праўда, а што выдумка. Кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі, адмысловыя агляды якога пра Індустрыяльную пляцоўку “Лістапада”, фестываль мабільнага кіно “velcom Smartfilm”, атрымалі водгук у чытача, зрабіў “вялікую апытанку” айчыннай кінасупольнасці пра міфы нацыянальнага кіно. Скарочаная версія гэтага матэрыяла, якая атрымала форму тэста, была апублікавана на вэб-рэсурсе Sputnik.b". Поўная ж версія апытання са згоды ўсіх бакоў — сёння да ўвагі чытачоў “К”.
Калі юбілей “некухонны”...
Памятныя даты бываюць рознымі: святочнымі і будзённымі, радаснымі і сумнымі. А якімі павінны быць юбілеі нашых класікаў? Асабліва тых, што ўжо сышлі ў іншы свет. І хто возьме адказнасць за правядзенне канцэртаў, выстаў, іншых імпрэзаў, прысвечаных іх творчасці?
“Песняры”: тур па крузе
Напярэдадні 8 сакавіка супалі жаданні мясцовых уладаў — зрабіць падарунак жанчынам Ганцавічаў у выглядзе мерапрыемства з удзелам папулярных выканаўцаў — і Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” — даць канцэрт у горадзе, дзе ён даўно не выступаў. Так карэспандэнт “К” выправіўся працягваць цыкл “У тур са сваім журналістам”. Названы калектыў са студзеня “катае” па Беларусі праграму “Лепшыя песні на ўсе часы”. У ёй гучыць і нямала прэм’ерных кампазіцый, але часам гурт ідзе насустрач “патрабаванням” і трансфармуе яе ў бок большай “пазалоты”, калі цэнтральнае месца займаюць хіты мінулага (расійскія ж ваяжы БДА на іх і будуюцца — “свежачкi” там прапануюцца дазавана).
“Настройка” на пераемнасць
У розных сферах традыцыйнай культуры пераемнасць уменняў і навыкаў мае сваю спецыфіку. Чым далей від дзейнасці ад штодзённых практык, тым больш складанасцей. Але сітуацыя змяняецца, калі чалавек пачынае рэгулярна наведваць танцавальныя заняткі ці вечарыны. У Беларусі згублены традыцыйны і не сфармаваны сучасны фармат супольнага культурнага адпачынку, які ў мінулыя часы выконвалі ў тым ліку танцавальныя вечарынкі. Пераемнасці традыцыйнага танцавальнага мастацтва беларусаў сёння спрыяюць гурткі пры ўстановах культуры, разнастайныя конкурсы і ініцыятывы.
Джаз-правілы
Дзіцячы конкурс “Я граю джаз”, што адбыўся ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі — асаблівая з’ява ў беларускай музычнай культуры. У ім бралі ўдзел салісты і ансамблі розных музычных школ ды школ мастацтваў сталіцы. Але як джаз заваяваў у Мінску маладую аўдыторыю?
Гісторыя перамогі: мабільны фармат
Адкрытая 3 ліпеня мінулага года “Мабільная экспазіцыя “Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 г. — ліпень 1944 г.” Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны паспела зрабіць усяго пяць выездаў па рэспубліцы. Але 23 лютага стартаваў новы праект: студэнты БНТУ змаглі пазнаёміцца з кантэнтам “гістарычнага” фургона. У найбліжэйшай будучыні музей “на колах” стане ездзіць па ўстановах адукацыі краіны, а таксама па абласных і раённых цэнтрах. Мэта адна: нагадаць людзям пра нялёгкі шлях вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Рэйтынг кубачка з пластыку
У Мінску на адзін кінафестываль паболела. “Планетарый” — міжнародны форум экалагічнага кіно — з поспехам адбыўся ў сталіцы, хаця яго анонсы не “трымалі за рукаў” кожнага сустрэчнага. Тым не менш — аншлагі на ўсіх паказах у сталічным кінатэатры “Піянер”, станоўчыя водгукі гледачоў і цікавасць ад кінематаграфістаў. “Планетарый” стаўся тым самым свежым словам, якога не хапала. А калі даведацца, што яго зрабіла зусім невялічкая каманда аднадумцаў на чале з арт- і эка-менеджаркай Анорай Лангар — дык увогуле не ўтрымацца ад слоў захаплення.
Гэта проста свята нейкае, або Выпіце “йаду”!
Натуральна, што мы — спецкарэспандэнт “К”, мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі і спецкарэспандэнт “К”, музычны крытык Алег Клімаў — не маглі пакінуць па-за ўвагай выставу “Музыка без межаў”, якая, адкрыўшыся ў Мінску ў крэатыўнай прасторы “Цэх” на мінулым тыдні, заўтра заканчвае сваю працу. Справа ў тым, што на ёй прадстаўлены карціны беларускіх музыкантаў, а з некаторымі з іх у такім іх тандэмным амплуа наш дуэт вас ужо знаёміў на старонках “Культуры”, і спыняцца мы не збіраемся! Загадзя размеркаваўшы паміж сабой ролі (спадар Васілеўскі ў любым выпадку будзе пісаць пра тое, як быў расчараваны ўбачаным, спадар Клімаў, — што яму ўсё спадабалася), дуэт “культураўцаў” і агледзеў экспазіцыю...
“… Гісторыя” па-казакоўску
21 сакавіка — Міжнародны дзень тэатра лялек. Паводле традыцыі, менавіта 21 сакавіка ў Магілёве ўрачыста адкрыецца ХІІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М@rt.кантакт”. Сярод 23-х спектакляў з васьмі краін свету — прэм’ера Магілёўскага абласнога тэатра лялек: “Сіняя-сіняя” паводле аднайменнага аповеду Уладзіміра Караткевіча. Паставіў яе галоўны рэжысёр тэатра Ігар Казакоў, які на зімовыя святы выпусціў у Мінску, у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, “Калядную гісторыю” паводле Чарльза Дзікенса. І хаця “К” пісала пра тую “…Гісторыю” ў агульным аглядзе навагодніх казак (№ 3 за 2017 г.), гэты спектакль годны куды больш дэталёвага разгляду.
Партытура Скапэна
На коласаўскай сцэне ўвасоблена камедыя класіка французскай драматургіі XVII стагоддзя Жана-Батыста Мальера “Хітрыкі Скапэна”. Дасціпныя камедыйныя сітуацыі, яркія, непрадказальныя павароты сюжэта вызначаюць настрой бліскуча-камедыйнага і, у той жа час, кранальнага спектакля. Гледачы становяцца ўдзельнікамі вясёлага і яркага карнавалу, дзе пануюць смех, музыка, танцы.
Філасофія кахання
Сярод беларускіх спектакляў, якія будуць прадстаўлены на ХІІ Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме “М@rt.кантакт" у Магілёве, заяўлены і два паказы (24 і 25 сакавіка) адной з творчых прац Дзмітрыя Багаслаўскага — гэтым разам, у якасці не акцёра ці драматурга, а пастаноўшчыка. Спектакль паводле п’есы “Саша, вынесі смецце” ўкраінскага драматурга Наталлі Варажбіт стаўся яго рэжысёрскім дэбютам — і адначасова “дэбютам”-адкрыццём Камернай сцэны Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра (пра гэта — у “К” № 13 за 2016 год). Цікава, што прэм’ера адбылася акурат напярэдадні леташняга “М@rt.кантакту”. Зміцер паспеў за гэты час паставіць яшчэ адзін спектакль у родным Маладзёжным — “DreamWorks” паводле аднайменнай п’есы расійскага драматурга Івана Вырыпаева. Пра “DreamWorks” і пагаворым — тым больш, што ёсць з чым параўнаць: Рускі драматычны тэатр Літвы неяк прывозіў у Мінск сваю сцэнічную версію п’есы.
Аўдыя & Відэа-36
Лютаўскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць гітарыст гурта “ТТ-34” Сяргей КУЗЬМЯНКОЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Падарожжы ў пейзажы і не толькі
Выстава ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, прысвечаная 145-годдзю з дня нараджэння Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, адкрывае юбілейны год класіка, народнага мастака Беларусі, народнага мастака Расіі.
Эстамп: ад нуля і да… нуля?
Пра жыццё, майстэрню і мастацтва разважае Дзмітрый МАЛАТКОЎ. Ён з тых людзей, што маюць непасрэднае дачыненне да вялікіх спраў, але знаходзяцца “за кадрам”. Накшталт спецыялістаў, што рыхтуюць да старту касмічныя караблі. Зразумела, ёсць такія і ў мастацтве. Значныя дасягненні беларускай графікі і яе высокі ў недалёкім мінулым прэстыж былі абумоўленыя сярод іншага і высокай якасцю друку, які забяспечваў легендарны майстар Малаткоў. Праўда, вызначэнне “за кадрам” у дачыненні да спадара Малаткова не зусім пасуе. Прынамсі, паводле аўтарытэтных меркаванняў тых творцаў, якім пашчасціла з ім працаваць, ён лепшы друкар Савецкага Саюза. Пра такіх гавораць, што ён адмысловец ад Бога. Але як маланка ў навальніцу б’е па самых высокіх дрэвах, так і радыкальныя змены ў грамадстве найбольш балюча адбіваюцца на лёсе менавіта знакавых постацяў. Пасля распаду адзінай культурнай прасторы, унікальны талент Дзмітрыя Малаткова аказаўся незапатрабаваным у суверэннай Беларусі, яго слава не стала брэндам нашай краіны, здабытак ягонага жыцця — майстэрня з унікальным абсталяваннем і каштоўным матэрыялам для творча-вытворчага працэсу, гібее на вачах стваральніка.
Пра ветэранаў, Ляльку Цільда і звонкія струны
На Беларусі няма помніка чытачу! Пра такі істотны недахоп прымусіла задумацца Клімавіцкая цэнтральная бібліятэка, якая выставіла ў сацсеткі наступную інфармацыю: “У Таганрогу, ля бібліятэкі імя Антона Чэхава, усталяваны помнік юнаму чытачу. Дарэчы, бібліятэка была пабудавана на грошы Антона Паўлавіча. Яе архітэктарам стаў сябра пісьменніка Фёдар Шэхцель”. Дык і бібліятэкі ў нас з такой гісторыяй няма (калі памыляюся, папраўце). А помнікі літаратурным героям?! Выявы Шуры Балаганава ў Бабруйску ды коласаўскія ”выхаванцы” на аднайменнай сталічнай плошчы — як кропля ў моры. Словам, ёсць над чым разважаць, ёсць над чым працаваць.
Cамо паветра ў акцёрскім багажы!
Рыхтуючыся да інтэрв’ю з гэтым артыстам, я разумела: загадзя выдумляць пытанні, планаваць гутарку — беcсэнсоўна. Адным трапным словам ён можа павярнуць яе ў нечаканае, але цікавае рэчышча. Я даўно ведаю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая ЕМЯЛЬЯНАВА, і мне заўсёды падабаўся рух яго думкі, імпанавалі манера зносінаў, тонкі гумар і іронія. Ну а галоўнае, і што трэба напісаць “па-першае”, — захапляе яго стаўленне да тэатра. Зараз, калі тэатр спрабуе новыя формы, калі тэхнічныя сродкі дазваляюць стварыць найбольш поўную карціну таго, што адбываецца на сцэне (чаго не зробіш дзеля гледача, якому хочацца бачыць у тэатры рух “у нагу з часам”), акцёр можа “расслабіцца”. Так можа падацца неспрактыкаванаму гледачу і недастаткова дасведчанаму артысту. Мікалай Генадзьевіч мае і досвед, і густ, і чалавечую ды акцёрскую годнасць, і ўнутранае чуццё, якое не дазваляе выпасці з творчага працэсу. Яму ўдаецца “ўпісацца” ў любую форму, ён арганічна існуе ў любым жанры драматургіі, яго вобразы (больш за 70 роляў) яркія, завершаныя і выклікаюць непадробную цікавасць публікі. Але што, на мой погляд, з’яўляецца самым каштоўным — ён захаваў да тэатра тое асаблівае “запаветнае”, трапяткое стаўленне, якое сыходзіць з нашых “храмаў Мельпамены”. Балюча для даўніх іх служыцеляў і зусім наадварот для тых, хто прыйшоў сёння..
Артыстызм скульптара
Лаканічныя, вытрыманыя скульптуры чакаюць… Прыходзіць моладзь, фатаграфуе. Застаецца некалькі хвілін да сустрэчы з аўтарам “Эвалюцыі +”. Я вырашыла ў цішыні паназіраць за мінакамі ў вялізнае акенца. Мужчына, які гутарыў па тэлефоне, няўпэўнена заглядваў у акно Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (зала на праспекце Незалежнасці), моладзь проста крочыла з усмешкай на твары — у дзень сустрэчы павеяла сапраўднай вясной. У той момант задумалася: хто глядач? Быццам бы я. А можа, жыхары горада?.. Нечакана пачуўся звонкі голас Максіма Петруля, які, быццам акцёр, выйшаў, як мне падалося, з-за куліс да гледачоў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»