Беларускі культурны цэнтр у Кішынёве адкрываюць Андрэй Кабякоў і Моніка Бабук.
За апошнія 2 гады, дзякуючы падтрымцы малдова-беларускага прадпрыемства “Керамін Груп”, праект быў завершаны. 8 месяцаў ішоў конкурс на дызайн афармлення цэнтра. Зараз ён уяўляе з сябе будынак з агульнай плошчай 100 квадратных метраў, падзелены на дзве функцыянальныя зоны.
На адкрыцці Беларускага культурнага цэнтра прысутнічалі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў, міністр культуры Рэспублікі Малдова Моніка Бабук, намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Сяргей Чычук і іншыя асобы. На святочнае мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі і актыў беларускіх суполак у Малдове (8 абшчын), кіраўнікі этнакультурных арганізацый Малдовы — рускай, украінскай, балгарскай, гагаузскай, польскай, азербайджанскай, армянскай ды іншых.
У рамках адкрыцця цэнтра прайшла выстава пейзажаў беларускага мастака Вячаслава Ігнаценкі “Беларусь — Малдова”, а таксама выступленне вакальнага ансамбля беларускай суполкі “Зорачкі”. У падарунак ад гасцей Цэнтр атрымаў кнігі і сувеніры.