Фота Музея гісторыі Магілёва.
Выданне — асобнік, што рэпрэзентуе магілёўскую традыцыю кнігадрукавання, бо куцеінскую друкарню заснаваў магілёвец Спірыдон Собаль у 1630-м. У экзэмпляры адсутнічаюць першыя старонкі і пярэдняя вокладка, але ў астатнім ён цудоўна захаваўся. З гравюр маюцца тры — з выявамі апосталаў Іаана, Марка і Лукі. Кніга прайшла экспертызу і будзе прэзентавана на сённяшнім Дні гарніста ў рамках ІІІ Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”.