Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сэлфі з універсітэтам
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў сустрэў Дзень ведаў шоу. Як растлумачыла яго рэжысёр, выкладчык спецдысцыплін БДУКіМ Агата Мацко, арганізатарам хацелася прадэманстраваць сучасны падыход да традыцыйнага свята. “Імпрэза “Я — студэнт БДУКіМ” задумвалася так, каб кожны першакурснік мог прасякнуцца гонарам, што стаў студэнтам нашай ВНУ”, — дадала рэжысёр.
"ПаКаласіліся!"
27 жніўня, у апошнюю суботу лета, адбылася імпрэза “ПаКаласімся!”. Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і газета “Культура”.
Гадзіннік спыніўся на… кнізе
Як выглядае сталіца Дня беларускага пісьменства наконадні свята, думаецца, тлумачыць не трэба: суцэльны будаўнічы гармідар! Погляд ледзь паспявае выхопліваць асобныя дэталі гэтай вялізнай шматфігурнай карціны. Вось рабочыя, бы канструктар, збіраюць галоўную сцэну на цэнтральнай плошчы Рагачова, вось на тваіх вачах ствараюцца клумбы ў форме кнігі, а вось бронзавы барані рог рыхтуецца стаць часткай абноўленага і вернутага да жыцця фантана… Безумоўна, Дзень пісьменства — гэта таксама і замена труб водазабеспячэння альбо асфальту. Аднак куды важнейшае тое, што маштабнае свята становіцца для яго штогод іншай сталіцы не проста штуршком у развіцці сацыяльнай інфраструктуры і магчымасцю “навесці марафет”, але яшчэ і аказіяй задумацца пра свой імідж.
У адным асобніку?
Змены ў структуры інфармацыйнага рынку, адбіліся на папулярнасці шэрагу прафесій, звязаных са стварэннем кнігі. Дызайн інфармацыйнай сферы сёння больш прывабны для абітурыентаў творчых ВНУ, чым традыцыйная кніжная графіка. Дарэчы, два розных падыходы да стварэння друкаванага выдання дэманструюць у навучальным працэсе кафедра графікі мастацкага факультэту і факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
3+3=6 ды два на розум пайшло
Гэтую вандроўку мы назвалі “візітам да сяброў”. Культура Іванаўскага, Кобрынскага, Драгічынскага раёнаў нам добра вядомая і па баяздольных кадрах кіраўнікоў, і па немалым творчым патэнцыяле. Праўда, колішні начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама Уладзімір Шаляговіч — на пенсіі. Але ягоны ўклад у агульную справу настолькі важкі, што мэтанакіраванасць шчыраванняў Уладзіміра Васільевіча заўважная і ў сённяшніх справах работнікаў культуры. А кіруе імі паслядоўніца Шаляговіча Валянціна Барадзінчык — чалавек прынцыповы.
Мара Каплана з Рагачова
У 2010 годзе калекцыянер і мецэнат з Санкт-Пецярбурга Ісак Кушнір падарыў гораду Рагачовe 14 работ знакамітага мастака Анатоля Каплана. З гэтай падзеі, пра якую “К” неаднаразова згадвала ў сваіх публікацыях, адкрылася новая старонка ў гісторыі культурнага жыцця горада. Цудоўна і тое, што ўдзельнікамі гэтай акцыі наўпрост сталі і юныя мастакі — навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў Рагачова. Ну а сёння хацелася б як прыгадаць біяграфію Каплана, так і “біяграфію” праекта.
Камертоны Міцкевіча
Міхась МІЦКЕВІЧ, сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, абраў сваім лёсам дакладныя навукі і зрабіў сабе на гэтай ніве імя. Доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, вядомы вучоны ў сферы электрафізічных метадаў апрацоўкі матэрыялаў мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы, публікацыі, некалькі аўтарскіх кніг. У свае 90 гадоў ён такі ж ахвотны да спасціжэння свету, як і ў кніжцы, што напісаў некалі пра яго дзяцінства бацька, тонка падмеціўшы рысы характару сына. Таму не дзіўна, што новы герой рубрыкі “Рэдакцыя плюс...” закрануў куды большы спектр тэм, чым было папярэдне запланавана журналістамі “К”.
“…Плёсы” дзеляцца патаемным
Гарачымі дзянькамі адзначыўся ўлетку ХІІ Міжнародны пленэр “Рагачоўскія плёсы”, які ў чарговы раз сабраў мастакоў з Беларусі, Расіі, Германіі. Падзея даўно стала прыгожай традыцыяй.
Цуды з печы
На высокім беразе Бярэзіны, непадалёк ад Бабруйска, 25 жніўня завяршыўся ХІV Міжнародны пленэр па кераміцы “АРТ-Жыжаль”, у якім прынялі ўдзел 18 мастакоў-керамістаў з Беларусі, Латвіі, Малдовы, Расіі, Славакіі, Украіны і Эстоніі.
Як за дзень стаць ганчаром
Лета скончылася. Але клопат бібліятэкараў, клубнікаў ды музейшчыкаў не стаў меншым. У адпаведнасці з гэтым не паменела і карэспандэнцый на адрас рэдакцыі. Большасць з іх — рэха мінулага сонечнага сезона. Не бяды: развітваемся з гэтым летам і чакаем наступнага. А праца сумаваць не дасці.
Ад косткі да калегіума
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прадставіў адмысловы праект “Collegium, gymnasium, schola”, дзе на прыкладзе прадметаў з фонда музея, большасць з якіх паказана ўпершыню, прасочваюцца этапы гісторыі школьнай адукацыі на Гродзеншчыне. Шматузроўневыя працэсы цягам стагоддзяў паказала праз матэрыяльныя сведчанні эпох аўтар канцэпцыі — вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Граблеўская, а таксама гістарычныя аддзелы музея.
Раман з Мінскам
Сёлета я перадаў у Музей гісторыі горада Мінска каля 160 фотаздымкаў, знятых у 1980-я. Для мяне любая дакументальная фатаграфія наўпрост звязаная з часам і гісторыяй. І неабавязкова здымак павінен пры гэтым захоўваць нейкую гістарычную падзею. Гісторыя мусіць аказацца ўнутры здымка, і тады нават калі кадр зроблены для сямейнага архіва, ён становіцца цікавы многім. Сама сутнасць фатаграфіі, яе фізіка — гэта спыненне часу, імгнення. Прычым ніводнаму выяўленчаму мастацтву — ні жывапісу, ні кіно — непадуладна спыніць імгненне.
“Падслухана” ў сталіцы
Дзе ўпершыню са сцэны загучала беларуская мова і адкуль пачалася акадэмічная гісторыя айчыннага мастацтва? Шукаем музычныя адрасы сталічнага Верхняга горада з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скарабагатавым.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»