Мар'ян Скрамблевіч, народны майстар Беларусі з Адэльска, што ў Гродзенскім раёне, прывёз у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі фрагмент сваёй рукачыннай калекцыі народных інструментаў. "К" зафіксавала момант гэтай імпрэзы. А яе госці маглі пачуць, як гучаць інструменты Мар'яна Антонавіча, чыя творчасць занесена як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ