Госці агледзелі палацава-паркавы ансамбль, дзе працягваецца рэстаўрацыя, пабывалі ў дзіцячай школе мастацтваў, што знаходзіцца ў палацы, наведалі клас мастацкага аддзялення, дзе ішлі заняткі.
Для далейшага развіцця творчых здольнасцей юных жылічан Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі перадаў дырэктару навучальнай установы сертыфікат на 20 мальбертаў. Затым для ўдзельнікаў сустрэчы быў дадзены канцэрт.
Таццяна БАРАДЗІНА
Фота Максіма МІКЕШЫНА