"Лічу, што кафедра скульптуры Мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі па забеспячэнні нашай дзяржавы спецыялістамі, а менавіта: мастакамі-скульптарамі, выкладчыкамі.
Беларуская школа скульптуры з’яўляецца вядомай, і ў гэтым безумоўная заслуга БДАМ. Дэканат МФ і кафедра скульптуры робіць усё, каб студэнт атрымліваў класічную мастацкую адукацыю і, разам з тым, быў гатовы да рэалій сучаснага мастацкага рынку.
Дэканатам МФ былі ініціяваны для ўключэння ў праграму навучання 2013 г. на кафедрах скульптуры і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва БДАМ новыя прадметы: “Уводзіны ў архітэктуру” (тэарэтычная дысцыпліна) 4-6 семестры ІІІ курса; “Макетаванне” (практычная дысцыпліна) 5-10 семестры III-V курсаў; “Камп’ютарная графіка” 8-10 семестры IV-V курса.
Рэзкае рэфармаванне працэсу навучання можа прывесці да страты традыцый беларускай школы скульптуры, яе абязлічванню. Уносіць якія-небудзь змены неабходна паэтапна, захоўваючы асаблівасці нацыянальнай школы скульптуры і ўлічваючы мэтазгоднасць новаўвядзенняў".
Аляксандр ПРОХАРАЎ, дэкан Мастацкага факультэта
"Кафедра скульптуры выпускае, рыхтуе студэнтаў па спецыяльнасці скульптар-мастак, педагог. Мэта — падрыхтаваць адукаванага і ўмелага, прафесійнага спецыяліста ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Вывучаюцца спецыяльныя дысцыпліны: скульптура, кампазіцыя, праца ў матэрыяле, сінтэз скульптуры і архітэктуры, тэхналогіі скульптурных матэрыялаў, вытворчая практыка. Наборы студэнтаў адбываюцца ў майстэрні вядучых выкладчыкаў. Дыпломныя работы выконваюцца пад кіраўніцтвам выбраных педагогаў.
Праграмы па скульптуры распрацоўваюцца кафедрай і зацвярджаюцца метадычным саветам Акадэміі. Яны прымаліся ў 1992 г., 2001 г., 2009 г.
Заданні па кампазіцыі тэматычныя, маюць пад сабой фігуратыўнае і фармальнае рашэнне, у залежнасці ад пастаўленых задач. На кожным курсе ў адным семестры 2 заданні (станковое і манументальнае). Мэта — свабодна выконваць любую пластычную задачу ў творчым жыцці мастака. Ёсць курс фармальнай кампазіцыі. Праграмы па кампазіцыі зацвярджаліся ў 1992 г., 2001 г., 2008 г., 2009 г.
На працягу ўсяго часу навучання студэнты працуюць з матэрыялам (камень, дрэва, метал і іншыя). Абарона дыпломных праектаў ажыццяўляецца альбо ў мадэльным выкананні (гіпс, пластык) альбо ў станковым варыянце ў пэўным матэрыяле, які адпавядае мадэлі кампазіцыі. Дыпломы могуць быць як у фігуратыўным выкананні, так і адвольным. Таксама пастаянна студэнты выязджаюць на летнюю пленэрную практыку ў розныя гарады рэспублікі і за яе межы, дзе працуюць з каменем і іншымі цвёрдымі матэрыяламі.
У 2014 годзе студэнтка Кулагіна К. знаходзілася па абмене на працягу семестра ў Акадэміі мастацтваў г. Лінца (Аўстрыя).
Кафедра скульптуры выпусціла больш за 150 чалавек. Практычна ўсе сталі сябрамі БСМ, многія з іх атрымалі ганаровае званне Рэспублікі Беларусь і сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі нашай краіны. Таксама паспяхова працуюць у многіх краінах свету. Удзел у велізарнай колькасці міжнародных пленэраў кажа аб добрай падрыхтоўцы нашых выпускнікоў. Большасць найважнейшых дзяржаўных замоў у галіне манументальнага мастацтва нашай краіны выконваецца выпускнікамі Акадэміі.
Кафедра таксама разумее неабходнасць пастаяннай актуальнай змены і дапаўнення ў навучальных праграмах. Праца над праграмамі, а таксама правядзенне кадравай палітыкі пастаянна знаходзіцца ў полі зроку кафедры. За апошнія 5 гадоў у склад выкладчыкаў уліліся такія маладыя мастакі, як Прохараў А., Касцючэнка К., Мядзведзеў А. Разам з тым, аналізуючы колькасць і якасць абітурыентаў, кафедра лічыць, што двух сярэдніх навучальных устаноў па падрыхтоўцы скульптараў відавочна мала і неабходна адкрыць яшчэ. Гэта створыць умову ажыццяўляць якасны набор студэнтаў і працаўладкаванне выпускнікоў.
Уладзімір Слабодчыкаў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусі, прафесар, загадчык кафедры скульптуры, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў