Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве Яўген Шастакоў, камісар павільёна Наталля Шаранговіч, куратары Аляксей Шынкарэнка і Вольга Рыбчынская прэзентавалі міжнароднай публіцы праект, які цягам свайго экспанавання мусіць атрымаць два этапы ўвасаблення.
Першыя наведвальнікі беларускага павільёна ўжо атрымалі свой досвед пагружэння ў “Архіў…”, і сярод іх — дырэктар галерэі “Арсенал” у Беластоку Моніка Шэўчык, камісар грузінскага павільёна Ана Рабошчанка, дырэктар “Art travel” у Адэсе, куратар Кацярына Радчанка, мінскі крытык і куратар Вольга Капёнкіна, якая зараз жыве ў Нью-Йорку...
Спадзяемся, цікавасць да “Архіву…” будзе расці. На дадзеным этапе пазнаёміцца з пачаткам працы магчыма дзякуючы здымкам Аляксея ШЫНКАРЭНКІ, якія ён для “К” — інфармацыйнага партнёра павільёна — даслаў з Венецыі.