Згад­ка пра яблы­не­вы сад

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Мы з ва­мі за­йма­емся ве­ль­мі ня­сум­най спра­вай. Пры­нам­сі, так яно па­він­на быць. Ня­сум­ная спра­ва — ці­ка­вая для ця­бе і мя­не, ра­дас­ная і свет­лая. Якая, да пры­кла­ду? Кра­язнаў­ства! Мно­гія клу­бы і біб­лі­ятэ­кі аб­ра­лі яго для сва­іх гур­ткоў і ама­тар­скіх аб’­яднан­няў ці не ге­не­ра­ль­ным кі­рун­кам дзей­нас­ці. І пра­ві­ль­на зра­бі­лі. Іншым раз­ам за спі­на­мі ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры на гэ­тай вяс­ко­вай ці ра­ённай дзя­лян­цы пра­цы ня­ма бо­льш ні­якіх да­след­чы­каў. Што клуб­ні­кі ды біб­лі­ятэ­ка­ры збя­руць і за­пом­няць, тое і за­ста­нец­ца. На ўва­зе маю ды­ялек­ты знік­лых вё­сак, тво­ры на­род­на­га мас­тац­тва, рэ­чы ся­лян­ска­га по­бы­ту, гід­ро­ні­мы, та­по­ні­мы і ці ма­ла яшчэ якія артэ­фак­ты. Ве­даю біб­лі­ятэ­кар­ку, якая з не­ўтай­моў­нас­цю сап­раў­дна­га ка­лек­цы­яне­ра да­сле­дуе га­рыш­чы асі­ра­це­лых вяс­ко­вых хат, збі­рае ста­рыя фо­та­здым­кі. На­ко­ль­кі ве­даю, у за­меж­жы та­кі за­ня­так да­ўно лі­чыц­ца то­па­вым ся­род ама­та­раў да­ўні­ны. Дос­ле­ды гэ­тыя я на­зваў бы ўмоў­на “Па­гар­та­ем дзя­ду­леў фо­та­аль­бом”. Усё так: за кож­ным здым­кам — лё­сы, гіс­то­рыя і ку­ль­ту­ра асоб­на ўзя­тай ся­м’і. А ўсё раз­ам і на­зы­ва­ецца “Ра­дзі­маз­наў­ствам”. Хто нам за­мі­нае ўзяц­ца та­ла­кой за рэ­алі­за­цыю та­ко­га пра­екта на рэ­спуб­лі­кан­скім уз­роў­ні?

/i/content/pi/cult/891/18861/14.jpgЛю­бы ста­лы вет­ка­вец рас­па­вя­дзе гос­цю мяс­тэч­ка, што ў све­це ёсць два га­ра­ды, што ма­юць Крас­ную (зна­чыць — пры­го­жую) плош­чу. Гэ­та Мас­ква і Вет­ка. У апош­няй, ка­жуць, ста­ра­ве­ры на­ват драў­ля­ны крэмль уз­во­дзі­лі. Га­вор­ка так­са­ма пра кра­язнаў­ства, дзе ве­дан­не род­най мо­вы — аб­авяз­ко­вае. Пі­шу пра гэ­та та­му, што на афі­цый­ным сай­це Вет­каў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма па­зна­ча­ны ад­рас: “Чыр­во­ная плош­ча, 7”. Ву­чы­це, ша­ноў­ныя спа­да­ры, мат­чы­ну мо­ву! На­шу плош­чу ў чыр­во­ны ко­лер ніх­то і ні­ко­лі не фар­ба­ваў. Яна бы­ла і бу­дзе пры­го­жай — Крас­най.

У на­шай гіс­то­рыі шмат та­ямні­ча­га і не­выт­лу­ма­ча­ль­на­га. Дзе зна­хо­дзіў­ся і што ра­біў Фран­ці­шак Ска­ры­на ў 1513—1516 га­дах? Ру­ны на яго гра­вю­рах не рас­шыф­ра­ва­ныя і па сён­ня. Усе сла­вя­не бы­лі лю­дзь­мі ве­дыч­най ку­ль­ту­ры. Ад­нак ча­му то­ль­кі ў бе­ла­рус­кай мо­ве за­ста­ло­ся сло­ва “ве­ды”? Ці існа­ваў на­сам­рэч аб­рад дзя­дзь­ка­ван­ня? Як вы­гля­да­ла гі­заў­ра — ба­явая ся­ке­ра на­шых ста­ра­даў­ніх ва­яроў? А ко­ль­кі за­кі­ну­тых падзем­ных ха­доў ці не ў кож­ным на­шым мяс­тэч­ку! Спіс дзі­во­саў мож­на пра­цяг­ваць доў­га. Дык ці вар­та вы­дум­ваць іншыя тэ­мы для кра­язнаў­чых доў­га­тэр­мі­но­вых біб­лі­ятэч­ных ці клуб­ных квэс­таў і раз­ме­нь­вац­ца на пус­тую дра­бя­зу? На­ват у сель­скіх уста­но­вах ку­ль­ту­ры. Архі­вы ча­ка­юць за­ці­каў­ле­ных да­след­чы­каў. Урэш­це, хто, ка­лі не вы?! Кра­язнаў­ства вяс­ко­вых клу­ба ды біб­лі­ятэ­кі — гэ­та не за­шма­ль­ца­ва­ны агу­ль­ны сшы­так, дзе ад аб­ыя­ка­вай ру­кі за­на­та­ва­на хрэс­та­ма­тый­ныя мясц­овая гіс­то­рыя. Гэ­та спро­ба су­р’ёз­на­га да­сле­да­ван­ня для надзей­най кан­сер­ва­цыі гіс­та­рыч­на­га мі­ну­ла­га кан­крэт­на­га па­се­ліш­ча. Та­кі “ка­пі­тал” да­па­мо­жа нам раз­абрац­ца, што ж мы за на­цыя та­кая — бе­ла­ру­сы.

“Ёсць у Пры­дзвін­ні цу­доў­ная вё­сач­ка Ма­за­ла­ва, што рас­кі­ну­ла­ся на бе­ра­зе ра­чул­кі Лу­жас­нян­кі, во­ды якой упар­та бя­гуць да Дзві­ны. На­во­кал — ма­ляў­ні­чыя лу­гі, па­лі і ля­сы. Ко­ль­кі тут ча­су пра­ба­віў у дзя­цін­стве з сяб­ра­мі! А ву­лі­цы За­рэч­ная, дзе жы­лі ба­бу­ля Га­лі­на і дзед Ана­толь… Ня­ма сён­ня тых бя­роз і ду­боў, што сус­тра­ка­лі на ўва­хо­дзе ў наш гас­цін­ны двор. А яблы­не­вы сад — анто­наў­ка, ка­раб­коў­ка, бе­лы на­ліў. Ён быў пры­го­жы і ка­зач­ны: увес­ну — бе­ла-ру­жо­вы, улет­ку — з роз­на­ка­ля­ро­вы­мі пла­да­мі, уво­сень — са спе­лы­мі яблы­ка­мі і не­за­быў­ным во­да­рам, уз­імку — за­сне­жа­ны…” Гэ­та на­пі­саў Андрэй Струн­чан­ка з Ві­цеб­ска­га ра­ёна. І гэ­та так­са­ма кра­язнаў­ства, лі­рыч­нае і ду­шэў­нае. Мы пі­са­лі, што ў Ма­за­ла­ве пра­йшоў кон­курс твор­чых прац пра ма­лую ра­дзі­му. Да­дзе­ны ўры­вак — з та­кой пра­цы. Трэ­ба не то­ль­кі лю­біць, але і ўмець лю­боў вы­каз­ваць. Гэ­тай мэ­це ў пэў­най сту­пе­ні слу­жыць ме­рап­ры­емства, пра якое га­вор­ка ў на­ступ­ным аб­за­цы.

Дня­мі ў Дзяр­жын­скім га­рад­скім до­ме ку­ль­ту­ры пра­йшоў ад­кры­ты фес­ты­валь-кон­курс юных вы­ка­наў­цаў эстрад­най пес­ні, у якім удзе­ль­ні­ча­ла бо­льш за 40 са­ліс­таў ад 6 да 15 га­доў. Фэс­ту сё­ле­та — пяць га­доў. У да­лей­шых пла­нах — па­шы­рэн­не ге­агра­фіі кон­кур­су, які па­спеў стаць га­рад­скім брэн­дам, і пры­цяг­нен­не да ўдзе­лу як ма­га бо­ль­шай ко­ль­кас­ці юных та­лен­таў.

Пі­ша на­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Ка­мя­ке­віч: “На­цы­яна­ль­ная са­ма­свя­до­масць на­ра­джа­ецца і фар­мі­ру­ецца ў не­трах кож­най на­цыі. Яна на­ўпрост звя­за­на з па­чуц­цём лю­бо­ві да ба­ць­коў, род­ных, дзя­цей, да зям­лі, на якой на­ра­дзіў­ся і вы­рас, да ку­ль­ту­ры і тра­ды­цый род­на­га краю. У Ка­ша­лёў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы-клу­бе пра­йшла экс­кур­сія “Тут жы­ве гіс­то­рыя”. Га­вор­ка ішла пра лад жыц­ця на­шых про­дкаў. Юныя чы­та­чы агля­да­лі пра­лкі, мас­ла­бой­кі, ко­шы­кі, зба­ны, аб­утак, руч­ні­кі, дзі­ця­чы ло­жак. А ў Кня­зеў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не ама­тар­ска­га аб’­яднан­ня “Су­час­ні­ца”, арга­ні­за­ва­нае ў вы­гля­дзе фа­льк­лор­ных па­ся­дзе­лак “Не цу­рай­ся род­най мо­вы”.

Ра­дзі­маз­наў­ству пры­све­ча­ны і ліст су­пра­цоў­ні­цы Сця­пан­каў­скай біб­лі­ятэ­кі Жа­бін­каў­ска­га ра­ёна Іры­ны Са­ма­сюк. “У кож­най біб­лі­ятэ­кі, як і ў ча­ла­ве­ка, — пі­ша яна, — ёсць свая бі­ягра­фія. На­шай сё­ле­та — 160 га­доў. Гіс­то­рыя ўста­но­вы не­па­рыў­на звя­за­на з гіс­то­ры­яй вёс­кі. Спа­чат­ку бы­ла ха­та-чы­та­ль­ня, по­тым біб­лі­ятэ­ка ад­кры­ла­ся пры на­род­ным ву­чы­ліш­чы. Праз час біб­лі­ятэ­ка за­йма­ла па­мяш­кан­не ў бу­дын­ку сель­ска­га са­ве­та, по­тым — у бу­дын­ку кал­гас­на­га пра­ўлен­ня по­бач з До­мам ку­ль­ту­ры. Пер­шым біб­лі­ятэ­ка­рам быў Андрэй Та­ма­шук. Кож­ны су­пра­цоў­нік па­кі­даў тут час­цін­ку ду­шы. Яўге­нія Кізь ад­пра­ца­ва­ла, на­прык­лад, 36 га­доў, а па­чы­на­ла яшчэ з ха­ты-чы­та­ль­ні”. У 1996 го­дзе Іры­на Са­ма­сюк пры­йшла пра­ца­ваць у біб­лі­ятэ­ку і па­ча­ла з яе афар­млен­ня, ха­це­ла, каб тут бы­ло ўту­ль­на. По­тым уз­нік­ла дзі­ця­чае ама­тар­скае аб’­яднан­не “Ле­са­вік”, сяб­ры яко­га ла­дзі­лі ван­дроў­кі па род­ным краі. А праз час у біб­лі­ятэ­цы з’я­ві­лі­ся кам­п’ю­тар­ная тэх­ні­ка і но­выя маг­чы­мас­ці. Ця­пер у біб­лі­ятэ­цы — 200 чы­та­чоў, якія не ўяў­ля­юць жыц­ця без кні­гі.

Ды­рэк­тар Мас­тоў­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў Але­на Кі­зім так­са­ма ўпэў­не­на, што лю­боў да ра­дзі­мы, як і лю­боў да мас­тац­тва, па­чы­на­ецца з дзя­цін­ства. Я б звёў усё да не­скла­да­най фор­му­лы: чым бо­льш твор­час­ці, тым бо­льш лю­бо­ві. Вось пра што кан­крэт­на рас­па­вя­дае спа­да­ры­ня Але­на: “За 2021—2022 га­ды вуч­ні пры­ня­лі ўдзел у 75 між­на­род­ных кон­кур­сах (2 Гран-пры і 137 лаў­рэ­ацкіх дып­ло­маў), у 24-х рэ­спуб­лі­кан­скіх, аб­лас­ных і рэ­гі­яна­ль­ных кон­кур­сах (38 лаў­рэ­ацкіх дып­ло­маў). Што і ка­заць, ста­тыс­ты­ка са­лід­ная. Мы па­га­ва­ры­лі з Але­най Час­ла­ваў­най па тэ­ле­фо­не, яна га­ран­та­ва­ла, што на­ступ­ныя пуб­лі­ка­цыі пра Мас­тоў­скую ДШМ бу­дуць на­сы­ча­ныя не то­ль­кі ста­тыс­ты­кай, але і пер­са­на­лі­ямі.

Чар­го­вы ма­ні­то­рынг чы­тац­кіх сім­па­тый ад­быў­ся гэ­тым раз­ам у Ма­нь­ка­віц­кай сель­скай біб­лі­ятэ­цы Сто­лін­ска­га ра­ёна. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла Але­на Во­рах, за­гад­чык зга­да­най уста­но­вы: “У акцыі-да­сле­да­ван­ні пры­ня­лі ўдзел 98 чы­та­чоў. Біб­лі­ятэ­ку ўпры­го­жы­ла цу­доў­нае дрэ­ва, на га­лін­кі яко­га кож­ны чы­тач пры­ма­ца­ваў стуж­ку. Жоў­ты ко­лер сім­ва­лі­за­ваў кні­гі пра пры­ро­ду, аран­жа­вы — пры­год­ніц­кія вы­дан­ні, ру­жо­выя стуж­кі вы­веш­ва­лі ама­та­ры кніг пра ка­хан­не, чыр­во­ны ко­лер сім­ва­лі­за­ваў вер­шы, а сі­ні — фэн­тэ­зі, ама­та­ры ча­со­пі­саў аб­ра­лі бе­лы ко­лер. Па­сля стуж­кі зня­лі і пад­лі­чы­лі. Пе­ра­мог ру­жо­вы ко­лер. Са­мы­мі па­пу­ляр­ны­мі ся­род чы­та­чоў ака­за­лі­ся лю­боў­ныя ра­ма­ны”. Так што ў Ма­нь­ка­ві­чах рэй вя­дзе ка­хан­не.

Пра рэ­спуб­лі­кан­скую між­кан­фе­сій­ную акцыю “Ад­на­ўлен­не свя­тынь. Нас аб’­ядноў­ва­юць гіс­то­рыя і ве­ра” па­ве­да­мі­ла біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы Ка­ця­ры­на Сан­да­ко­ва. Ме­рап­ры­емства пра­йшло ў Два­рыш­чан­скім ву­чэб­на-пед­ага­гіч­ным ком­плек­се дзі­ця­чы сад-ся­рэд­няя шко­ла і на­зы­ва­ла­ся “Ка­лі ду­ша з ду­шою раз­маў­ляе”. “ Арга­ні­за­та­ра­мі ды­яло­гу ад­на­дум­цаў, — пі­ша спа­да­ры­ня Ка­ця­ры­на, — ста­лі про­та­іе­рэй Гео­ргій Му­ха, на­ста­яцель хра­ма Свя­той Са­фіі Слуц­кай агра­га­рад­ка Дво­рыш­ча; Люд­мі­ла Мар­цін­ке­віч, біб­лі­ятэ­кар мясц­овай інтэг­ра­ва­най біб­лі­ятэ­кі…”

Тэ­ма мі­ну­лай вай­ны — важ­кі склад­нік кра­язнаў­ства. Пра гэ­та рас­па­вя­дае за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Ган­ца­віц­кай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Ва­сі­ля Пра­ску­ра­ва Тац­ця­на Ма­ляў­ка: “У Ага­рэ­віц­кай сель­скай біб­лі­ятэ­цы для вуч­няў ма­лод­шых кла­саў мясц­овай шко­лы пра­йшоў урок гіс­то­рыі “Аб той вай­не бяз­лі­тас­най за­ўсё­ды з на­мі па­мяць”. Ага­рэ­ві­чы ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны зна­хо­дзі­лі­ся пад аку­па­цы­яй. Шмат мо­ла­дзі бы­ло вы­ве­зе­на на пра­цу ў Ня­меч­чы­ну. Біб­лі­ятэ­кар Ва­лян­ці­на Мі­ніч рас­па­вя­ла пра лё­сы гэ­тых лю­дзей. Дзе­ці за­да­ва­лі пы­тан­ні, раз­гля­да­лі ўзна­га­ро­ды ве­тэ­ра­наў”.

Но­вы пра­ект аб­вяс­ці­лі ў Сло­нім­скім ра­ённым цэн­тры ку­ль­ту­ры, на­род­най твор­час­ці і ра­мёс­тваў. Яго сло­ган ма­бі­лі­зуе на вя­лі­кія спра­вы: “З Інтэр­нэ­ту вы­ходзь і на ву­лі­цу ідзі!” Пад та­кім дэ­ві­зам ра­бот­ні­кі сель­скіх клуб­ных уста­ноў Сло­нім­шчы­ны ла­дзяць за­баў­ля­ль­ныя, спар­тыў­ныя, зда­ро­выя вы­хад­ныя. Так што су­ма­ваць не вар­та, доў­га ся­дзець до­ма шкод­на, а та­му — на све­жае па­вет­ра!

Яшчэ ад­на на­ві­на з Лі­ды. Аўтар до­пі­су — ме­та­дыст ад­дзе­ла ме­та­дыч­най і ку­ль­тур­на-ма­са­вай ра­бо­ты Лід­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Але­на Га­біс. Га­вор­ка вя­дзец­ца пра тое, што Лід­скі ад­дзел ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры пры­няў удзел у рэ­алі­за­цыі пра­екта “Тра­ды­цый­ны строй” са­цы­яль­на твор­чай уста­но­вы раз­віц­ця бе­ла­рус­кай му­зы­кі і мас­тац­тва “ЭтнаТ­ра­ды­цыя” з Мін­ска. Сут­насць пра­екта ў ства­рэн­ні вір­ту­аль­най энцык­ла­пе­дыі на­род­ных стро­яў Бе­ла­ру­сі. Лі­да прад­ста­ві­ла два строі гіс­то­ры­ка-этна­га­фіч­на­га рэ­гі­ёна Пан­ямон­ня, якія бы­та­ва­лі ў кан­цы XIX — па­чат­ку XX ста­год­дзя. “Гэ­та ві­лей­скі строй, — рас­па­вя­дае аўтар, — з арэ­олам рас­паў­сю­джван­ня на па­ўноч­ным усхо­дзе Гро­дзен­скай і па­ўноч­ным за­ха­дзе Мін­скай аб­лас­цей, і на­ваг­руд­скі строй, які аха­піў тэ­ры­то­рыі На­ваг­руд­ска­га, Ка­рэ­ліц­ка­га, Сло­нім­ска­га і Лід­ска­га ра­ёнаў Гро­дзен­шчы­ны”. Эле­мен­ты адзен­ня мож­на па­ба­чыць буй­ным пла­нам, па­зна­ёміц­ца з іх аўтэн­тыч­ны­мі на­зва­мі. І гэ­та так­са­ма пра­ктыч­нае кра­язнаў­ства.

Бе­ра­жы­це зда­роў­е, ша­ноў­ныя, і пі­шы­це пра ці­ка­вае!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"