Людміла Леанідаўна прывяла статыстыку, згодна з якой сёння амаль ва ўсіх краінах свету практычна не засталося Канстытуцый у першапачатковых рэдакцыях. Каля 90 краін ажыццявілі канстытуцыйныя рэформы, і 57 краін прынялі новыя Канстытуцыі.
Працаваць над змяненнямі ў беларускім Асноўным Законе было даручана канстытуцыйнай камісіі, куды ўваходзілі вядучыя юрысты. Можна назіраць, што папраўкі захоўваюць у новай Канстытуцыі лепшае і вылучаюць нормы, якія дазваляюць рухацца наперад у свеце, які хутка змяняецца.
Адзін з галоўных вектараў абноўленай Канстытуцыі, па словах выкладчыка, датычыцца захавання нацыянальнай самабытнасці, суверэнітэту, культурных і гістарычных традыцый, сацыяльна справядлівага грамадства.
Для беларускага народа вельмі важна і дапаўненне аб захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і гераізме народа-пераможцы.
Асаблівая ўвага ў праекце новай Канстытуцыі нададзена культываванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падтрымкі шматдзетных сем’яў, сірот, а таксама клопату аб пажылых людзях і інвалідах. Дзяржава забяспечвае прыярытэт выхавання беларускіх дзяцей згодна з патрыятычнымі каштоўнасцямі краіны. Грамадзяне самі павінны несці адказнасць за сябе і сваю сям’ю, уносіць уклад у дабрабыт дзяржавы.
Ва Усебеларускі народны сход, якому будзе нададзена шырата паўнамоцтваў, будзе ўваходзіць Прэзідэнт, Прэзідэнт у адстаўцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і дэпутаты з усёй рэспублікі. Калегіяльным органам па вырашэнні ўзнікаючых пытанняў будзе Прэзідыум. Такім чынам, УНС будзе з’яўляцца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця краіны. Пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу будзе праходзіць не радзей за раз на год, яго члены будуць выбірацца на пяць гадоў. Тым не менш у краіне захаваецца прэзідэнцкая форма праўлення, абмежаваная двума пяцігадовымі тэрмінамі.
Таксама ў Канстытуцыі гаворыцца аб выключэнні ваеннай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі, а таксама здымаецца бяз’ядзерны статус нашай краіны, бо з пабудовай Астравецкай АЭС краіна ўступіла ў “атамны клуб”.
Дзяржава абараняе персанальныя дадзеныя асобы. На думку Людмілы Голубевай, гэта асабліва важна падчас інфармацыйнага грамадства, бо кібермахляры зараз могуць выкрадаць дадзеныя грамадзян, а разам з ім грошы і рэсурсы.
Для развіцця прэсы ў сучасных умовах наша госця параіла карыстацца сучаснымі тэхналогіямі, але захоўваць старыя жанры і аналітыку. Акрамя таго, Людміла Леанідаўна падкрэсліла, што праект абноўленай Канстытуцыі выклікае вялікую цікавасць у нашага грамадства.