— Жыхары Беларусі працягваюць цікавіцца маючым адбыцца рэферэндумам па абнаўленні Канстытуцыі. Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі вызначана ўжо і дата яго правядзення — 27-га лютага. Зараз ва ўсіх кутках краіны адбываюцца дыялогавыя пляцоўкі, на якіх людзі выслухоўваюць выступоўцаў, задаюць пытанні, звяраюць агульныя пазіцыі. Хто прыязджае на сустрэчы з народам у рэгіёны?
Кацярына Каркозава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрыкаўскага райвыканкама:
— У нашым раёне ўжо адбылася дыялогавая пляцоўка са старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццянай Васільеўнай Філімонавай. Акрамя таго, цяпер упаўнаважаныя асобы нашага райвыканкама рэгулярна праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Улічваючы складаную эпідэміялагічную сітуацыю, у залах на ўсіх падобных мерапрыемствах выконваюцца належныя санітарныя меры, рассадка праз аднаго, рэкамендаваны масачны рэжым.
Святлана Краўчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага райвыканкама:
— Хутчэй за ўсё, у хуткім часе да нас наведаецца палітолаг, старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” Вадзім Францавіч Гігін. У Рэчыцы ўжо адбылася сустрэча для ўсіх жадаючых з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па суседняй акрузе Жаннай Мікалаеўнай Чарняўскай. Вядома, усе санітарныя меры ў сувязі з пандэміяй каранавіруса выконваюцца.
Наталля Вайцюкевіч, галоўны спецыяліст аддзела культуры Лідскага райвыканкама:
— На мінулым тыдні да нас на дыялогавую пляцоўку, адкрытую для ўсіх жадаючых, прыязджаў высокі госць Віктар Андрэевіч Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Адбылася вельмі цікавая своечасовая гутарка, вядома былі і пытанні і адказы на іх. Гэту сустрэчу мы правялі ў вялікай зале Палаца культуры горада Ліда на 430 месцаў, але з абавязковай рассадкай праз аднаго.
Падрыхтаваў Павел САЛАЎЁЎ