Ку­то­чак твор­час­ці

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Юлія Бы­ка­ва і Яўген Алей­нік да­ўно вя­до­мыя і як ся­мей­ная па­ра твор­цаў, што з’яўля­юцца аўта­ра­мі не­ка­ль­кіх со­тняў пе­сень, і як гурт “Аўра”, дзе ва­кал Юліі спа­лу­ча­ецца з гі­тар­ны­мі фан­та­зі­ямі Яўге­на. Пес­ня “Ку­то­чак Бе­ла­ру­сі”, якую мы сён­ня пра­па­ну­ем, да­ўно атры­ма­ла па­пу­ляр­насць — у тым лі­ку дзя­ку­ючы клі­пу з вы­ка­нан­нем Алё­ны Лан­ской.

/i/content/pi/cult/888/18795/1.jpg— Юлія, як з’явіў­ся “Ку­то­чак Бе­ла­ру­сі”, што па­праў­дзе стаў род­ным для слу­ха­чоў і гле­да­чоў?

— Са­ма я не так час­та скла­даю пес­ні. Час­цей пі­шу то­ль­кі сло­вы, пры­чым на ўжо га­то­вую ме­ло­дыю. Жэ­ня са­чы­няе му­зы­ку, па­каз­вае яе мне, і я пры­дум­ляю, пра што бу­дзе пес­ня, зы­хо­дзя­чы з тых му­зыч­ных воб­ра­заў, якія я ад­чу­ла. А гэ­та пес­ня — “Ку­то­чак Бе­ла­ру­сі” — уз­нік­ла ад­ра­зу цал­кам, і сло­вы і му­зы­ка. Я на­пі­са­ла яе ў ся­бе на ле­ціш­чы. Гэ­ты ка­ва­лак зям­лі на Ма­ла­дзе­чан­шчы­не мой дзя­ду­ля атры­маў, як вяр­нуў­ся з вай­ны. І па­бу­да­ваў там хат­ку. Ле­ціш­ча ста­рэ­нь­кае-ста­рэ­нь­кае — сап­раў­днае ад­чу­ван­не бе­ла­рус­кай вёс­кі. Дый ві­да­ры­сы за вок­на­мі ўлас­ці­выя на­шай сель­скай мяс­ц­овас­ці. У дзя­цін­стве я кож­нае ле­та пра­во­дзі­ла там, у дзя­ду­лі з ба­бу­ляй. Іх ужо ня­ма, але яны да­жы­лі да 90 га­доў і па­кі­ну­лі па­сля ся­бе доб­рую па­мяць: з тым ле­ціш­чам звя­за­ны мае леп­шыя дзі­ця­чыя ўспа­мі­ны. Ма­быць, та­му так усё сыш­ло­ся: я ства­ры­ла гэ­ту пес­ню лі­та­ра­ль­на за па­ўга­дзі­ны, яна ўзнік­ла не­як ве­ль­мі на­ту­ра­ль­на, быц­цам са­ма. Ад­ра­зу па­клі­ка­ла Жэ­ню, пра­спя­ва­ла яму — і ўсю да­лей­шую пры­га­жосць і ба­гац­це, звя­за­ныя з аран­жы­роў­кай, да­даў ён. Та­му лі­чыць гэ­тую пес­ню то­ль­кі ма­ёй бы­ло б не­спра­вяд­лі­ва: без яго цу­доў­най аран­жы­роў­кі яна ні­ко­лі не атры­ма­ла б той па­пу­ляр­нас­ці і пры­знан­ня.

— На­ко­ль­кі ўво­гу­ле вам да­па­ма­гае ў твор­час­ці і ў жыц­ці та­кая бліз­касць інта­рэ­саў, што існуе ў вас з му­жам? Ці, мо­жа, у чым­сь­ці і пе­ра­шка­джае?

— Не, то­ль­кі да­па­ма­гае. Бо твор­чая пра­ца ў нас ад­бы­ва­ецца пер­ма­нен­тна, без вы­хад­ных. І ка­лі б не ся­мей­ны ду­эт, дык на­ват не ве­даю, як мы б усё па­спя­ва­лі зра­біць, бо жыц­цё і твор­часць на­сам­рэч не­аддзе­ль­ныя ад­но ад ад­на­го: у твор­час­ці не­маг­чы­ма “сыс­ці з пра­цы” і цал­кам на яе за­быц­ца, пе­ра­клю­чыў­шы­ся на іншае.

/i/content/pi/cult/888/18795/2.jpg— А на­ко­ль­кі вам да­па­ма­га­юць, зноў-та­кі ў жыц­ці і твор­час­ці, тыя пер­шыя ад­ука­цыі, якія атры­ма­лі вы з му­жам? У вас — мед­ыцы­на, у яго — эка­но­мі­ка.

— Гэ­та і сап­раў­ды бы­лі важ­ныя ве­хі для кож­на­га з нас. У жыц­ці ўво­гу­ле ўсё, што бы­вае, да­ецца не да­рма, трэ­ба то­ль­кі ўмець ска­рыс­тоў­ваць на­за­па­ша­нае. Эка­но­мі­ка да­па­ма­гае нам не за­пра­шаць бух­гал­та­ра, са­мім раз­бі­рац­ца з па­-
д­атка­мі, спраў­ляц­ца са спра­ваз­да­ча­мі. А шы­рэй — сіс­тэ­ма­ты­за­ваць не то­ль­кі фі­нан­са­выя пы­тан­ні, але і жыц­цё­выя падзеі. Мед­ыцын­скі во­пыт — уво­гу­ле рэч, лі­чу, не­абход­ная, бо з гэ­ты­мі ве­да­мі пра­сцей за­ры­ента­вац­ца ў скла­да­ных сі­ту­ацы­ях. Пер­шая мед­ыцын­ская да­па­мо­га — за­ўжды пад ру­кой.

— У вас аб­одвух быў пе­ры­яд удзе­лу ў КВЗ — вя­до­ма, у роз­ных ка­ман­дах ад роз­ных ВНУ, але ме­на­ві­та праз гэ­та вы і па­зна­ёмі­лі­ся. Што­сь­ці яшчэ вам да­лі тыя гу­ль­ні?

— КВЗ у за­баў­ля­ль­ным сег­мен­це і на той час, і на ця­пе­раш­ні — гу­ль­ня “ну­мар адзін”. Гэ­та скар­бон­ка све­жых ідэй, улю­бё­нае гу­ма­рыс­тыч­нае шоу для мно­гіх і мно­гіх гле­да­чоў. Я ўжо та­ды пі­са­ла но­выя вер­шы на вя­до­мыя пес­ні — для КВЗ гэ­та за­ўсёд­ная пра­кты­ка. І ў мя­не на­збі­раў­ся хай і мі­ні­ма­ль­ны, але дос­вед у гэ­тай сфе­ры. А Жэ­ня ра­біў аран­жы­роў­кі. Праз гэ­та мы і па­зна­ёмі­лі­ся: мне пад­ка­за­лі звяр­нуц­ца да яго, каб ён і нам з аран­жы­роў­кай да­па­мог.

— По­тым бы­ла су­мес­ная пра­ца ў Бах­рэй­не.

— Для гэ­тай па­ездкі Жэ­ня скла­даў ансамбль. Уз­га­даў пра мя­не, за­пра­сіў — я па­га­дзі­ла­ся. Ён пра­цяг­ваў там пі­саць аран­жы­роў­кі, а для мя­не гэ­та бы­ла сво­еа­саб­лі­вая шко­ла ва­ка­ль­ных пры­ёмаў. Бо да­во­дзі­ла­ся спя­ваць сус­вет­ныя хі­ты, а іх без пад­рых­тоў­кі не асі­ліць. Для Жэ­ні ве­ль­мі знач­ным эта­пам бы­ла да­лей­шая пра­ца ў Кі­таі. Яго за­пра­сі­лі ў ад­ну з вя­ду­чых сту­дый, дзе ра­бі­лі­ся ма­гут­ныя шоу-пра­екты, над які­мі пра­ца­ва­лі вя­до­мыя аме­ры­кан­скія прадзю­са­ры. Ён пі­саў ім пес­ні, ра­біў аран­жы­роў­кі, што ўжо са­мо па са­бе бы­ло доб­рай пра­кты­кай. Дый ста­сун­кі з за­меж­ны­мі пра­фе­сі­яна­ла­мі — гэ­та за­ўсё­ды но­выя ве­ды, не­ча­ка­ныя ад­крыц­ці.

— Да­рэ­чы, ка­лі вы пі­ша­це пес­ні для ка­го­сь­ці з вы­ка­наў­цаў, як гэ­та ад­бы­ва­ецца? Да вас звяр­та­юцца, вы са­мі пра­па­ну­еце — ёсць не­йкая вы­пра­ца­ва­ная схе­ма?

— Што­раз па-роз­на­му. Ка­лі артыс­ты са­мі звяр­та­юцца з про­сь­бай, не­ка­то­рыя з іх аб­са­лют­на да­клад­на ве­да­юць, што ім трэ­ба. Вя­до­ма, так пра­ца­ваць пра­сцей. Але бы­вае, хто­сь­ці про­сіць про­ста што-не­будзь, і мы па­чы­на­ем ду­маць, што ме­на­ві­та пад­ыдзе гэ­та­му артыс­ту, каб па­тра­піць у яго сцэ­ніч­ны імідж, му­зыч­ны густ і г.д. А зда­ра­ецца, артыст га­во­рыць: не, гэ­та не маё. Та­ды мы пра­па­ноў­ва­ем гэ­ту пес­ню ка­му­сь­ці інша­му. Ці вы­кон­ва­ем са­мі. Так у свой час і ўзнік­ла дум­ка зра­біць улас­ны ансамбль — з’яві­ла­ся “Аўра”.

— Вы не ад­ра­зу па­ча­лі спя­ваць на бе­ла­рус­кай мо­ве. Але на­цы­яна­ль­ны фа­льк­лор, як я раз­умею, доб­ра за­сво­ілі яшчэ ў шко­ль­ныя га­ды. І не на “шко­ль­ным” уз­роў­ні.

— Так, з пер­ша­га па дзя­ся­ты клас я бы­ла ўдзе­ль­ні­цай дзі­ця­ча­га фа­льк­лор­на­га ансам­бля “Зо­рач­ка”.

— Пэў­на, вас ба­ць­кі ту­ды ад­вя­лі?

— Не, я са­ма. Гэ­та бы­ло маё ўлас­нае ра­шэн­не. Я бы­ла на кан­цэр­це гэ­та­га ка­лек­ты­ву, і мне так спа­да­ба­ла­ся, што я па­пра­сі­ла ба­бу­лю ад­вес­ці мя­не ту­ды. Ні­ко­лі не па­шка­да­ва­ла, што так ад­бы­ло­ся! У нас бы­ло мно­га гас­тро­ляў, мы лі­та­ра­ль­на ўсю Еўро­пу аб’ездзі­лі. У нас на­ват фа­льк­лор­ныя экс­пе­ды­цыі бы­лі — так­са­ма мо­ра ўра­жан­няў. Так і па­він­на быць у жыц­ці: твор­чы ба­гаж па­сту­по­ва на­бі­ра­ецца, уз­ба­га­ча­ецца, сін­тэ­зу­ецца — і по­тым аб­авяз­ко­ва дае доб­рыя па­ра­сткі, ча­сам зу­сім не­ча­ка­ныя.

— Дзе­ці так­са­ма рас­туць, вы­хоў­ва­юцца — і по­тым рап­там ста­но­вяц­ца да­рос­лы­мі. У вас мно­га пе­сень па­тры­ятыч­на­га ха­рак­та­ру, а ці ёсць не­йкія сак­рэ­ты па­тры­ятыч­на­га вы­ха­ван­ня ўлас­ных дзя­цей? У вас жа двое сы­ноў.

— Вы­хоў­ва­ем іх най­перш улас­ным пры­кла­дам, каб яны па­ва­жа­лі дзяр­жа­ву, лю­бі­лі ку­ль­ту­ру. І ў мя­не і ў Жэ­ні дзя­ду­лі-ба­бу­лі пра­йшлі вай­ну, мно­га пра яе рас­каз­ва­лі. Іх апо­ве­ды мы за­раз пе­рад­аём улас­ным дзе­цям. Ба­ць­кі па­він­ны са­мі шчы­ра па­ва­жаць гіс­то­рыю свай­го на­ро­да, кра­іны, дзяр­жа­вы, та­ды і дзе­ці ўзрас­туць сап­раў­дны­мі гра­ма­дзя­на­мі. Апош­нім ча­сам у тым жа інтэр­нэ­це мож­на знай­сці шмат спрэч­ных мо­ман­таў, а то і ад­кры­тай хлус­ні. У та­кіх вы­пад­ках мы тлу­ма­чым, хто, што, як і ча­му ме­на­ві­та так пі­ша ці га­во­рыць. Дзе­цям пе­рад­аец­ца ба­ць­коў­ская шчы­расць. І ко­ль­кі ні га­ва­ры­лі б пра тое, што вы­хоў­ваць і за­кла­даць пад­му­рак ве­даў па­він­на шко­ла, усё па­чы­на­ецца з сям’і.

— Я звяр­ну­ла ўва­гу, што вы да­лі сва­ім сы­нам ве­ль­мі про­стыя імё­ны, рас­паў­сю­джа­ныя ў бы­лыя дзе­ся­ці­год­дзі і на­ват ста­год­дзі. Сён­ня ў мо­дзе іншыя імё­ны — бо­льш рэ­дкія, вы­кштал­цо­ныя, час­ця­ком за­меж­ныя.

— Мне пад­аба­юцца імё­ны Аляк­сандр, Ула­дзі­мір, та­му мы і да­лі іх сва­ім дзе­цям. Я ўво­гу­ле ха­це­ла, каб імё­ны ў іх бы­лі аб­авяз­ко­ва сла­вян­скі­мі, на­поў­не­ны­мі доб­рым сэн­сам. Гэ­та для мя­не ве­ль­мі важ­на, бо кож­нае імя мае су­цэ­ль­ны шлейф сэн­са­вых ад­цен­няў, сваю энер­ге­ты­ку, і ўсё гэ­та так­са­ма фар­мі­руе ча­ла­ве­ка, уз­дзей­ні­чае на яго­ны ха­рак­тар.

— Ды што ка­заць, ка­лі ў вас на­ват кот­ка — Ду­ся.

— Яе ўжо ня­ма. За­тое ёсць іншыя, імё­ны ім пры­дум­ля­лі са­мі дзе­ці. Ад­ну клі­чуць Эле­ано­рай. А дру­гая — Бар­се­ло­на.

— Та­кая лю­боў да Іспа­ніі?

— Усё бо­льш скла­да­на. Спа­чат­ку яна бы­ла Бар­сі­кам, бо мы па­мы­лі­лі­ся з по­лам. А як за­ця­жа­ры­ла, да­вя­ло­ся пе­ра­ймя­ноў­ваць. І з Бар­сі­ка атры­ма­ла­ся Бар­се­ло­на — гу­чыць доб­ра.

— Хат­нія жы­вё­лі­ны жы­вуць з ва­мі. А дзе жы­вя­це вы? Ка­лі­сь­ці да­ўно, па­мя­таю, бу­да­ва­лі дом, так і не за­вяр­шы­лі, по­тым яго прад­ава­лі...

— Ой, мы зу­сім не прад­пры­ма­ль­ныя. Прад­алі ква­тэ­ру свяк­ро­ві — на­бы­лі ўчас­так. Па­ча­лі там дом бу­да­ваць, ды не “па­цяг­ну­лі”. Прад­алі яго не­да­бу­да­ва­ным — пры­дба­лі ква­тэ­ру. Улад­ка­ва­лі там сту­дыю ў ло­джыі, ды ака­за­ла­ся ня­зруч­на: уз­імку сту­дзё­на, улет­ку спя­кот­на, дый гу­ка­іза­ля­цыі ані­якай. Спра­ба­ва­лі ўсё ж не­як раз­абрац­ца з гу­ка­іза­ля­цы­яй, ды ўсё роў­на тыя ж мед­ныя ду­ха­выя так і на­ро­вяць “пра­рэ­зац­ца”: трам­бон — спра­ва сур’ёзная. Та­му ця­пер жы­вём у арэн­дным до­ме — лі­чы­це, у вёс­цы. Сту­дыю зра­бі­лі ў га­ра­жы. Каб там усё ўлад­ка­ваць, пра­вес­ці ў до­ме ра­монт, да­вя­ло­ся прад­аць ква­тэ­ру. Але ні­чо­га! Га­лоў­нае — ёсць мес­ца для ўсіх нас і на­шай твор­час­ці.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"