Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Тэ­атра­ль­ная прэ­мія і яе “ня­вы­ву­ча­ныя ўро­кі”
28 кас­трыч­ні­ка бы­лі ўра­чыс­та пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі VI На­цы­яна­ль­най прэ­міі ў га­лі­не тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва (гл. мі­ну­лы ну­мар “К”). Кон­курс за­вяр­шыў­ся, але яго сё­лет­няе пра­вя­дзен­не бы­ло ад­ным з са­мых скла­да­ных і дра­ма­тыч­ных за ўсю гіс­то­рыю. Вя­до­ма, усе не­спа­дзя­ван­кі пра­лі­чыць не­маг­чы­ма, але, як па­ка­заў ця­пе­раш­ні во­пыт, не­ка­то­рыя арга­ні­за­цый­ныя мо­ман­ты ўсё ж па­тра­бу­юць асэн­са­ван­ня і да­лей­ша­га ўдас­ка­на­лен­ня.
Ці ў кожнага замка — свой сувенір?
Сяджу ў ад­па­чын­ку до­ма, ад кові­ду ха­ва­юся: чы­таю, пі­шу, успа­мі­наю. Ура­чы за­ба­ра­ня­юць вы­праў­ляц­ца ў доў­гія ван­дроў­кі. Але ў май­го сы­на Сця­па­на іншая па­зі­цыя: трэ­ба ру­хац­ца. Па суб­отах ён на пра­кты­цы і на ўлас­ным кра­со­ве­ры вы­ву­чае гіс­то­рыю кра­іны, па­паў­няе ка­лек­цыю маг­ні­ці­каў, за­пра­шае ў ва­яж і мя­не. Па­га­джа­юся з ра­дас­цю, бо па­між “еду сам” і “мя­не вя­зуць” роз­ні­ца істот­ная.
Сцежкамі Яна Рустэма
Мы пра­цяг­ва­ем зна­ёміць чы­та­чоў “К” з жыц­ця­ры­сам вы­дат­на­га мас­та­ка, пад­аго­га, ства­ра­ль­ні­ка Ві­лен­скай мас­тац­кай шко­лы. Яго жыц­ця­рыс не ад­люс­тра­ва­ны ў ма­наг­ра­фі­ях, а ў ім са­мім не бра­куе бе­лых пля­маў. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыц­ца пер­шай па­ло­вы жыц­ця мас­та­ка (1762–1797), ку­ды ўкла­да­юцца та­ямні­цы па­хо­джан­ня, з’яўлен­ня ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай Дзвюх На­цый, пе­ра­езд у ВКЛ з Поль­ска­га ка­ра­леў­ства. Асоб­на тут мож­на раз­гле­дзець пя­ці­год­ку по­бы­ту Яна Рус­тэ­ма ў Дзят­ла­ве, бо тое, што ён не­йкі час пра­вёў у Сло­ні­ме, пра­цу­ючы дэ­ка­ра­та­рам у тэ­атры Мі­ха­ла Ка­зі­мі­ра Агін­ска­га, па­куль што не па­цвер­джа­на да­ку­мен­та­ль­на. Сён­ня вас ча­ка­юць но­выя пад­ра­бяз­нас­ці бе­ла­рус­ка­га пе­ры­яду жыц­ця мас­та­ка.
Месца сустрэчы эпох
5 лістапада ў Гродне, ва ўнутраным дворыку Старога замка, адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная завяршэнню першага этапу рэканструкцыі гісторыка-культурнага комплексу. У ёй прыняў удзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. “Наша краіна славіцца цудоўнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, якія з’яўляюцца часткай сусветнай скарбніцы, — сказаў ён. — Вельмі важна было захаваць і зберагчы гэтую спадчыну”. ...На­ве­даць му­зей на­пя­рэ­дад­ні ад­крыц­ця но­вай экс­па­зі­цыі — гэ­та як пры­сут­ні­чаць на ге­не­ра­ль­най рэ­пе­ты­цыі прэм’еры. Але ў да­дзе­ным вы­пад­ку га­вор­ка ідзе на­ват не пра но­вую экс­па­зі­цыю, а фак­тыч­на пра но­вы му­зей. Гро­дзен­скі гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­ны му­зей не змя­ніў ла­ка­цыі, не з’ехаў на но­вае мес­ца. Ён дзе быў, там і за­стаў­ся. Але са­мо мес­ца яго пры­вяз­кі змя­ні­ла­ся: па­сля рэ­стаў­ра­цыі з рэ­кан­струк­цы­яй Ста­ры за­мак, што па­мя­тае Ві­таў­та і Стэ­фа­на Ба­то­рыя, не па­знаць. І гэ­та то­ль­кі пер­шая чар­га рэ­алі­за­цыі пра­екта. Наш ка­рэс­пан­дэнт на­ве­даў за­мак за дзень да афі­цый­на­га ад­крыц­ця но­вай экс­па­зі­цыі ў ад­ноў­ле­ных сце­нах. Яго­ны­мі пра­вад­ні­ка­мі па за­мку-му­зеі бы­лі га­лоў­ны спе­цы­яліст упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Гро­дзен­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Акса­на Коха­на­ва і стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў Глеб От­чык. Рэ­пар­таж з гэ­тай экс­кур­сіі пра­па­ну­ем ува­зе на­шых чы­та­чоў
Віцебск. 7 лістапада 1918 года. Што там адбылося?
Рэ­спуб­лі­ка Бе­ла­русь на сён­няш­ні дзень за­ста­ла­ся адзі­най кра­інай у све­це, якая на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні адзна­чае 7-га ліс­та­па­да свя­та Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі. Як бы сён­ня ні ста­ві­лі­ся да Чыр­во­на­га Кас­трыч­ні­ка, гэ­та сус­вет­на-гіс­та­рыч­ная падзея, якая ка­рэн­ным чы­нам змя­ні­ла са­цы­яль­ную бу­до­ву ўсёй пла­не­ты. Так што бу­дзем аб’ектыў­ныя: гіс­то­рыя ёсць гіс­то­рыя, гіс­то­рыя аб’ектыў­ных фак­таў, і яе не трэ­ба ні пад­праў­ляць, ні пе­ра­крэс­лі­ваць, ні пе­ра­піс­ваць, ні пад­бу­доў­ваць пад інта­рэ­сы той ці іншай дзей­най ула­ды, як гэ­та бы­ло на пра­ця­гу ўсёй гіс­то­рыі цы­ві­лі­за­цыі ды, на жаль, і сён­ня існуе...
Цу­ды ту­рыз­му, або “Пацеркі” на “ніцях” новых маршрутаў
Сё­ле­та мне да­вя­ло­ся стаць ад­ным са сцэ­на­рыс­таў тэ­ле­ві­зій­на­га трэ­вэл-шоу “7 цу­даў”, які зды­ма­ла сту­дыя гіс­та­рыч­ных фі­ль­маў “Май­стэр­ня Ула­дзі­мі­ра Бо­ку­на” пры пад­трым­цы На­цы­яна­ль­на­га аген­цтва па ту­рыз­ме. Пра са­му пра­гра­му рас­па­вя­даць не бу­ду: яе ле­пей уба­чыць. Але па­ко­ль­кі ця­гам ме­ся­цаў пра­цы ў мя­не з’яві­ла­ся маг­чы­масць пра­ма­ні­то­рыць, што ро­біц­ца з бе­ла­рус­кім ту­рыз­мам за апош­ні час, падзя­лю­ся сва­імі ўра­жан­ня­мі на гэ­ты конт.
“Беларускі аванграўнд” Андрэя Плясанава
У но­ва­га вы­ста­вач­на­га пра­екта, што па­чаў пра­цу ў Мін­ску ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў, кід­кая на­зва — “Бе­ла­рус­кі аван­граўнд”. За ёй ста­іць цэ­лая з’ява ў мас­тац­тве, якую на­зы­ва­юць “бе­ла­рус­кім аван­гар­дам 80–90-х га­доў” — у тыя ча­сы ён, зра­зу­ме­ла, быў у андэг­раў­ндзе. Маг­чы­мас­цю за­раз ка­заць пра та­кую з’яву ся­род інша­га мы аб­авя­за­ны і Андрэю Пля­са­на­ву — ча­ла­ве­ку, які бо­льш за 40 га­доў пры­свя­ціў збі­ра­ль­ніц­тву кар­цін аван­гар­дна­га на­прам­ку, і ра­біў гэ­та яшчэ та­ды, ка­лі па­добныя тво­ры ўсур’ёз ніх­то не раз­гля­даў. Акра­мя та­го Андрэй Пля­са­наў на­пры­кан­цы 80-х быў і арга­ні­за­та­рам пер­шых вы­ста­вак аван­гар­дна­га мас­тац­тва ў Мін­ску. Пра­ект “Бе­ла­рус­кі аван­граўнд” пры­све­ча­ны яго па­мя­ці.
Суботнік у Сём­ка­ве. “А што зрабіў я?”
30 кас­трыч­ні­ка на тэ­ле­ка­на­ле АНТ вый­шаў рэ­пар­таж пра двух­дзён­ную та­ла­ку ў Сём­ка­ве, што ў Мін­скім ра­ёне. На­го­дай для яе пра­вя­дзен­ня стаў дзень на­ро­дзі­наў Яку­ба Ко­ла­са — 3 ліс­та­па­да. На­род­ны па­эт у па­чат­ку ХХ ста­год­дзя не­ка­то­ры час пра­ца­ваў у ко­ліш­няй ся­дзі­бе бы­ло­га мен­ска­га ва­яво­ды Ад­ама Хма­ры. Мы вы­ра­шы­лі па­ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй па­ла­ца­ва-па­рка­ва­га ком­плек­су і пер­спек­ты­ва­мі яго ад­на­ўлен­ня. Тым бо­льш што Сём­ка­ва ва ўсіх на слы­ху ўжо бо­льш за дзе­сяць год.
Візітоўка Бялынічаў
Ві­то­льд Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля — вя­до­мы ўра­джэ­нец Бе­ла­ру­сі, май­стар пэн­дзля, кар­ці­ны яко­га мож­на ўба­чыць у тым лі­ку ў Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі. Ён пра­жыў доў­гае жыц­цё, па­спеў стаць на­род­ным мас­та­ком БССР (1944 г.) і РСФСР (1947 г.). Сваю ма­лую ра­дзі­му, Бя­лы­ніц­кі край, Ві­то­льд Ка­эта­на­віч па­кі­нуў ра­на, але за­ўсё­ды ста­раў­ся пры­язджаць сю­ды, ды і ўво­гу­ле час­та пра­ца­ваў у Бе­ла­ру­сі, пры­свя­чаў на­шай пры­ро­дзе асаб­лі­вае мес­ца ў сва­ёй твор­час­ці. Пры гэ­тым, і ўжо бу­ду­чы вя­до­мым жы­ва­піс­цам, ні­ко­лі не забываў ска­заць, што ён ме­на­ві­та бе­ла­рус.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»