Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Віват, тэатры!
Ура­чыс­тая цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пра­йшла 28 кас­трыч­ні­ка на сцэ­не На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы. “Най­леп­шым спек­так­лем тэ­атра дра­мы для вя­лі­кай сцэ­ны” стаў спек­такль “Фа­ль­шы­вая но­та” Тэ­атра-сту­дыі кі­на­акцё­ра На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” у па­ста­ноў­цы на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Яфрэ­ма­ва, “Най­леп­шым спек­так­лем тэ­атра дра­мы для ма­лой сцэ­ны” - спек­такль “Вій” Па­лес­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра ў па­ста­ноў­цы рэ­жы­сё­ра Па­ўла Ма­ры­ні­ча.
Архі­тэк­ту­ра па­мя­ці
23 кас­трыч­ні­ка ў ста­лі­цы чар­го­вы раз адзна­ча­лі сум­ную га­да­ві­ну — ме­на­ві­та ў гэ­ты дзень у 1943 го­дзе бы­ла за­вер­ша­ная лік­ві­да­цыя мін­ска­га ге­та. Жа­лоб­ная цы­ры­мо­нія пра­йшла на ме­ма­ры­яле “Яма”, які да­ўно зра­біў­ся ад­ным з най­бо­льш па­зна­ва­ль­ных сім­ва­лаў тра­ге­дыі ахвяр на­цыс­цкай аку­па­цыі ў Бе­ла­ру­сі. Якім чы­нам раз­ві­ва­лі­ся пра­кты­кі ўша­на­ван­ня мес­цаў па­мя­ці аб апош­няй вай­не ў на­шай кра­іне і з які­мі вы­клі­ка­мі су­ты­ка­юцца сён­ня айчын­ныя архі­тэк­та­ры, пра­цу­ючы ў гэ­тым ­кі­рун­ку, ад­мыс­лоў­цы па­ра­зва­жа­лі пад­час се­рыі анлайн-лек­цый, зла­джа­ных урба­ніс­тыч­най іні­цы­яты­вай “Доб­ры го­рад”.
Нясвіжскі касцёл Божага Цела
Гіс­то­рыя кас­цё­ла Бо­жа­га Це­ла сва­імі ка­ра­ня­мі ся­гае ў “ста­рае доб­рае” XVI ста­год­дзе. Бу­да­ва­лі яго ў 1587 — 1593 га­дах па пра­екце іта­ль­янска­га архі­тэк­та­ра Яна Ма­рыі Бер­нар­до­ні і па рас­па­ра­джэн­ні Мі­ка­лая Хрыс­та­фо­ра Ра­дзі­ві­ла “Сі­рот­кі”. Ад­ра­зу па­сля па­бу­до­вы кас­цёл быў пе­рад­адзе­ны ордэ­ну езу­ітаў і стаў пер­шым збу­да­ван­нем у сты­лі ба­ро­ка на тэ­ры­то­рыі Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Пер­шая імша ад­бы­ла­ся 14 ве­рас­ня 1593 го­да, а 7 кас­трыч­ні­ка 1601 го­да храм асвя­ціў Па­пскі нун­цый Клаў­дыё Ран­го­ні. Сён­ня кас­цёл з’яўля­ецца по­мні­кам Сус­вет­най спад­чы­ны UNESCO. З гэ­тай пры­чы­ны ўва­га да яго ста­ну ў на­шай кра­іне асаб­лі­ва пі­ль­ная.
Куды дзьме юбілейны вецер?
Но­вы дра­ма­тыч­ны тэ­атр ад­крыў юбі­лей­ны 30-ы се­зон. 21 і 22 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ла­ся пер­шая прэм’ера — спек­такль “Ва­дэ­ві­лі”. Уся­го за­пла­на­ва­на ажно пяць но­вых па­ста­но­вак. Ад­крыў­ся ж се­зон спек­так­лем “Хам­сін”, які ўпер­шы­ню быў прэ­зен­та­ва­ны ўлет­ку.
Беларускімі сцежкамі Яна Рустэма
Уз­яцца за гэ­ты арты­кул нас пры­му­сі­ла ад­сут­насць не­йкіх на­ві­наў з го­ра­да Дзят­ла­ва, што на Гро­дзен­шчы­не, звя­за­ных з на­быц­цём ту­тэй­ша­га па­ла­ца Ра­дзі­ві­лаў-Со­лта­наў. 15 ве­рас­ня му­сіў ад­быц­ца чар­го­вы аўкцы­ён, на якім мог бы ста­ноў­чым чы­нам вы­ра­шыц­ца лёс гэ­та­га сла­ву­та­га па­ла­ца, які не­сум­нен­на з’яўля­ецца сво­еа­саб­лі­вай ві­зі­тоў­кай ста­ра­жыт­на­га го­ра­да. Але ж па­куль што ці­шы­ня… Раз­уме­ючы, што ча­сам пры­ваб­насць “гіс­та­рыч­на­га аб’екта” для па­тэн­цый­на­га інвес­та­ра вы­ра­ша­ецца яго бэк­граў­ндам, мы ма­ем на мэ­це рас­па­вес­ці, якое да­чы­нен­не мае да дзят­лаў­ска­га па­ла­ца Ян Рус­тэм (1762–1835) — та­ле­на­ві­ты бе­ла­рус­кі і лі­тоў­скі мас­так, на­стаў­нік з вя­лі­кай лі­та­ры, адзін з ба­ць­коў “ві­лен­скай мас­тац­кай шко­лы”. Ча­ла­век дзіў­на­га, але не са­ма­га шчас­лі­ва­га лё­су.
Ула­дзі­мір Сла­бод­чы­каў: “Я стараўся не здраджваць са­бе”
Знач­ная і на­ват вы­ключ­ная для мас­та­коў­ска­га све­ту падзея ад­бы­ла­ся на па­чат­ку гэ­тай во­се­ні — яшчэ адзін вы­дат­ны твор­ца атры­маў зван­не на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі. Пад­обна­га не зда­ра­ла­ся ўжо да­ўно. Твор­ца гэ­ты — зна­ка­мі­ты бе­ла­рус­кі ску­льп­тар Ула­дзі­мір СЛА­БОД­ЧЫ­КАЎ, аўтар вя­лі­ка­га мнос­тва тво­раў, по­мні­каў, ме­ма­ры­ялаў, якія ве­да­юць і цэ­няць як у на­шай кра­іне, так і за яе меж­амі. Ула­дзі­мір Іва­на­віч і да та­го меў ня­ма­ла па­чэс­ных зван­няў і ве­ль­мі каш­тоў­ных уз­на­га­род, ся­род якіх бы­лі і мед­аль Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, і зван­ні га­на­ро­ва­га чле­на Рас­ійскай ака­дэ­міі мас­тац­тваў і Бры­тан­ска­га ка­ра­леў­ска­га та­ва­рыс­тва ску­льп­та­раў, але ж мець пра­ва на­зы­вац­ца на­род­ным мас­та­ком Бе­ла­ру­сі — го­нар асаб­лі­вы. І го­нар за­слу­жа­ны — сап­раў­ды, ра­бо­ты Ула­дзі­мі­ра Сла­бод­чы­ка­ва не то­ль­кі на вы­стаў­ках: яны по­бач з на­мі на ву­лі­цах і ў па­рках, ля тэ­атраў і му­зе­яў, яны ідуць з на­мі па жыц­ці. А яшчэ ж мож­на ска­заць, што і па­ка­лен­ні бе­ла­рус­кіх ску­льп­та­раў Ула­дзі­мір Сла­бод­чы­каў вы­ха­ваў, бо ка­фед­рай ску­льп­ту­ры ў на­шай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў ён за­гад­вае на пра­ця­гу ўжо бо­льш чым трох дзе­ся­ці­год­дзяў. Пра твор­часць і яго па­ку­ты і ра­дас­ці мы па­га­ва­ры­лі з на­род­ным мас­та­ком Бе­ла­ру­сі.
“Восень у Завоссі”
16 кас­трыч­ні­ка ў Му­зеі-ся­дзі­бе Міц­ке­ві­чаў “За­вос­се”, фі­лі­яле Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, пра­йшоў лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ны фес­ты­валь “Во­сень у За­вос­сі”. Аб той падзеі мы рас­па­вя­дзем на пад­ста­ве сва­іх на­зі­ран­няў і ка­мен­та­роў арга­ні­за­та­раў ме­рап­ры­емства.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»