У 2020 годзе пачалі працу шэсць новых класаў, з іх чатыры музычныя, класы выяўленчага і харэаграфічнага мастацтва. Разам з тым, намецілася тэндэнцыя скарачэння адкрыцця новых аддзяленняў і класаў і закрыцця ўжо існуючых (за тры гады адкрылася дваццаць чатыры новыя класы і аддзяленні, зачынілася чатырнаццаць філіялаў і класаў.
План прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы выкананы. З 1862 выпускнікоў дзіцячых школ мастацтваў 2018 года працягнулі атрымліваць прафесійную адукацыю 210 чалавек (11,3%), з іх у каледжы Гомельскай вобласці паступілі 158, а ў іншыя ССНУ і ВНУ — 52 чалавекі.
Адукацыйны працэс у ДШМ забяспечваюць тысяча васемсот настаўнікаў.
У рамках асноўнай адукацыйнай дзейнасці ў каледжах Гомельскай вобласці рэалізуюцца праграмы дзяржаўнага стандарту сярэдняй прафесійнай адукацыі па 17 спецыяльнасцях.
У бягучым годзе ў каледжы вобласці прынята 219 чалавек, у тым ліку на платнай аснове — 22, на завочную форму навучання — чатыры чалавека. План прыёму ў ССНУ выкананы на 100%.
У Гомельскай вобласці рэалізуюцца паспяховыя творчыя праекты — штогадовыя конкурсы і фестывалі, ініцыяваныя і арганізаваныя дзіцячымі школамі мастацтваў і каледжамі. Самым яркім і аўтарытэтным з’яўляецца Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі», які з-за пандэміі не адбыўся, і перанесены на снежань бягучага года ў намінацыі «духавыя і ўдарныя інструменты».
На базе каледжаў праводзяцца творчыя спаборніцтвы, якія добра зарэкамендавалі сябе. У Гомель і Мазыр з’язджаюцца канкурсанты з розных рэгіёнаў рэспублікі і вобласці: яны ўдзельнічаюць у адкрытым конкурсе дзіцячай і моладзевай творчасці «Квiтней, мая зямля», у конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «У чаканні калядных цудаў». За гады свайго існавання конкурс «Майстар» заняў трывалае месца ў мастацкім асяроддзі і стаў своеасаблівай кропкай прыцягнення для самавыяўлення таленавітай моладзі. Гомельскі мастацкі каледж выступіў арганізатарам правядзення жывапіснага пленэра «Фарбы маёй зямлі», які сёлета прайшоў на базе Петрыкаўскага раёна.
У рамках 100-годдзя каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага арганізаваныя конкурсы выканаўцаў на струнна-смычковых і струнна-шчыпковых інструментах, конкурс фартэпіяннай музыкі, баяністаў і акардэаністаў, выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах, вакальных, інструментальных і джазавых ансамбляў. Вялікую цікавасць выклікае творчы праект «Спеўная акадэмія».
Прывабнымі для музыкаў сталі штогадовы конкурс музычна-выканаўчага майстэрства для выпускнікоў дзіцячых школ мастацтваў і конкурс вакальна-харавой творчасці «Вясёлка, якая спявае» на базе Мазырскага музычнага каледжа.
Штогод больш за 50% навучэнцаў устаноў адукацыі прымаюць удзел у конкурсах рознага ўзроўню.
У мінулым годзе агулам было заваявана 2967 дыпломаў лаўрэатаў, з іх 1912 — лаўрэатаў міжнародных і 466 рэспубліканскіх конкурсаў.
Сваё асаблівае месца займае і правядзенне абласных семінараў ды майстар-класаў. З мэтай павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў адбыліся абласныя семінары па праблемах выкладання сучаснай харэаграфіі і эстраднага танца, па актуальных пытаннях музычнай педагогікі і выканальніцтва, па новых формах дыстанцыйнай працы з навучэнцамі вакальна-харавых дысцыплін, асаблівасцях выкладання дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У ДШМ і ССНУ працуе 617 творчых калектываў, з ліку навучэнцаў — 455, з ліку настаўнікаў — 162. Асаблівы гонар прадстаўляюць творчыя калектывы са званнямі “народны”, “узорны” і “заслужаны аматарскі калектыў”, усяго калектываў са званнем — 120.
Вырашэнне пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай кадраў і мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі — у ліку асноўных прыярытэтаў.
Графік набыцця і рамонту музычных інструментаў для арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры на 2019 — 2021 гады, зацверджаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В. Петрышэнкам, у 2020 годзе выкананы ў поўным аб’ёме. За кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў набытыя 36 адзінак музычных інструментаў, адрамантаваныя 150 адзінак, на названыя мэты накіравана 149,6 тысяч рублёў. У першым паўгоддзі бягучага года для ўстаноў адукацыі пры плане 17 музычных інструментаў набыта 19 інструментаў на суму 31,3 тысяч рублёў, з іх за кошт сродкаў бюджэту 5 інструментаў на суму 17,8 тыс. руб., а пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў — 14 інструментаў на суму 13, 5 тыс. руб. Да пачатку навучальнага года ўсе навучальныя ўстановы здзейснілі бягучыя і касметычныя рамонты.