Розныя часы перажывалі мы рука ў руку з народам у гэты няпросты прамежак гісторыі. Нашы карэспандэнты імкнуліся заўсёды як мага больш аператыўна і аб’ектыўна падаваць інфармацыю пра тое, як будуецца культурны кантэнт краіны, не абмінаючы надзённых праблем. На нашых старонках нязменна публікаваліся дыскусійныя матэрыялы, адлюстроўвалася мнагапалярнасць меркаванняў дзеячаў культуры і мастацтва, нашых чытачоў з рэгіёнаў. І сёння газета не перагледзела сваю прафесійную пазіцыю, сутыкаючыся са шматвектарнасцю і разнастайнасцю поглядаў на сацыяльную і палітычную сітуацыю апошніх дзён. Мы, “культураўцы”, востра і балюча успрымаем факт любога насілля над чалавекам, знявагі яго годнасці і гонару. Гэтаму нас навучыў наш уласны кантэкст газеты, у якім — наша старажытная гісторыя, наша нацыянальная ментальнасць і раўненне на чалавечнасць у творчасці нашых сучасных герояў. Беларуская нацыя — нацыя сумлення!
На завяршэнне ўсё ж хацелася б сказаць пра сённяшнюю неабходнасць выпрацоўкі культурных крытэрыяў грамадскага дыялогу, узаематактоўнасці без выпраменьвання нянавісці і жорсткасці адзін да аднаго.
… А дзецям хутка ў школу.