Аркестр тэатра пад кіраўніцтвам кампазітара Уладзіміра Кур’яна выканае для гледачоў адмысловую праграму — прагучыць аўтарская музыка да старых і новых купалаўскіх спектакляў: “Гаральд і Мод”, “Тут і там”, “Паўлінка”, “Ідылія”, “Ажаніцца — не журыцца”, “Местачковае кабарэ” ды іншых. Такія музычныя вечары будуць праводзіцца ў тэатры на пастаяннай аснове, пачынаючы з верасня, цягам усяго юбілейнага сезона.
У канцэрце 27 ліпеня бяруць удзел: актрыса Кацярына Алейнікава (вакал), Генадзь Вішнякоў (скрыпка), Жанна Карпенка (раяль), Андрэй Сенажэнскі (скрыпка), Леанід Клунны (пан-флейта, мандаліна), Уладзімір Кур’ян (баян), Андрэй Сапоненка (ударныя), Юрый Хілавец (гітара, лютня), Уладзіслаў Сенажэнскі (кантрабас).