Так, у фокусе ўвагі публікі акажуцца нашумелыя стужкі Мітрыя Сямёнава-Алейнікава — “Адной крыві”, “Франка” (дыпламант “Лістапада — 2018”), а таксама ўжо вядомыя кароткаметражныя карціны Нэлі Васілеўскай — “Акуака”, “Рэканструкцыя бяссонніцы”, “Сябры па перапісцы”. Выпускніца БДАМ распавядзе і пра сваю новую работу — дакументальны паўнаметражны фільм “Шчасця, здароўя, табе, мілы сябра”. Прадзюсар і кампазітар Дзмітрый Фрыга прадставіць нашумелую камедыю “Гараш” кампаніі “Без буслоў Артс”.
Асаблівай цікавосткай Тыдня стане і творчая сустрэча з кінажурналістам і аўтарам “К” Тарасам Тарналіцкім.