Ён з сям’і мастака. Скончыў мастацкую школу ў Оршы, вучыўся ў Магілёўскім каледжы мастацтваў, выкладаў у ДШМ на Мсціслаўшчыне, неяк адразу ўліўся ў грамадскае жыццё Капачоўскага СДК. Сачыў за правядзеннем абрадаў, сам у іх удзельнічаў. З тэмай для дыплому ў Акадэміі мастацтваў праблемы не паўстала: на палатне павінны былі з’явіцца Каляды. А работнікі культуры з Капачоў сталі героямі карціны. Любоў да роднай зямлі і неабыякавых людзей уласцівая для ўсіх рэчаў мастака. Асоба Сяргея Акеньшына — шматгранная. Ён яшчэ і храмы распісвае. Да прыкладу ў вёсцы Баркалабава на Быхаўшчыне і ў Брэсце.
Мастак нарадзіўся на Аршаншчыне, але другой радзімай для яго стаў Мсціслаўскі край. Тут ён сустрэў сваю палавінку Кацярыну, тут нарадзілася дачка Даша. І Мсціслаўшчына натхняе Сяргея!
Наталля ГАНЧАРОВА, дырэктар Капачоўскага СДК