Дарагія сябры!

№ 37 (1267) 10.09.2016 - 17.09.2016 г

Ад шчырага сэрца віншую вас з Днём бібліятэк!

Гэта прафесійнае свята бібліятэчных работнікаў, якія бескарысліва аддаюць свае веды і вопыт захаванню і развіццю кніжнай культуры. У Беларусі дзейнічае больш за 7700 бібліятэк, чые супрацоўнікі сваёй працай уносяць значны ўклад у развіццё культуры краіны. Сфарміраваная на працягу многіх дзесяцігоддзяў айчынная сістэма бібліятэк і сёння працягвае несупынна развівацца і ўдасканальвацца. Бібліятэкі са сховішчаў кніг ператвараюцца ў сучасныя інфармацыйныя, культурныя і забаўляльныя цэнтры.

Дзякуй за тое, што дорыце людзям радасць зносін з кнігай. Вы — майстры сваёй справы, людзі, адданыя прафесіі, з шырокай душой і вялікім жаданнем далучаць людзей да гістарычнай і культурнай спадчыны. Шчыра ўдзячны вам за нястомную натхнёную працу, за важкі ўклад у развіццё культуры Беларусі.

Жадаю вам поспехаў, натхнення і здзяйснення задуманага!

Міністр культуры Рэспубікі Беларусь Барыс Святлоў