Галерэя ў пуні

№ 37 (1267) 10.09.2016 - 17.09.2016 г

4 верасня ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна адбыліся чарговыя “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні”, якія пяты год запар ладзіць у сталіцы і на сваёй малой радзіме пісьменніца Алена Масла.

/i/content/pi/cult/603/13402/5-1.jpg

Сёлета ў рамках праекта адбылася прэзентацыя кампакт-дыска “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968 — 1969 гадоў”, выдадзенага музыкантам Сяргеем Доўгушавым, а таксама адкрыццём прыватнай мастацкай галерэі “Пуня” на сядзібе мілашоўцаў Стэфана і Юзэфы Масла. Пуня — гаспадарчая пабудова, у якой шмат гадоў захоўвалася сена, — зараз перажыла кардынальныя змены і расквецілася вернісажам карцін мастачак Аксаны Аракчэевай і Крысціны Баранавай (Пержуковай). У імпрэзе ўзялі ўдзел полацкі гурт этна-спеваў “Варган”, спевакі і музыкі Юлія Літвінава, Сяржук Доўгушаў, этнограф, тэлевядучая Ларыса Мятлеўская, пісьменніца Наталля Бучынская. Сярод гледачоў былі мілашоўцы, а таксама госці з розных рэгіёнаў Беларусі, расіяне, латвійцы. Ларыса Мятлеўская, этнограф, правяла абрад “Пярэзвы”, такім чынам завяршыўшы вясельны тыдзень маладых — Яўгена і Крысціны Баранавых, дзе тыдзень таму яна была сваццяй.