Ідэя праекта ўзнікла невыпадкова: цягам дзесяці гадоў у фальварку Кахоўка жыў Аляксей Парфёнавіч. Амаль усё сваё жыццё ён прысвяціў вывучэнню гістарычнага мінулага Полацка-Віцебскага краю. Нарадзіўся ён у 1851 годзе ў горадзе Усвяты (сёння — горад у Пскоўскай вобласці), які ў тыя гады ўваходзіў у склад Віцебскай губерні. Першая яго навуковая праца — “Гістарычныя звесткі пра віцебскія замкі” была апублікавана ў “Памятнай кніжцы Віцебскай губерні на 1881 год”. Самай знакамітай працай стаў зборнік “Віцебская даўніна”. Сапуноў з’яўляўся ганаровым членам многіх таварыстваў і камісій у Віцебску, Маскве, Пецярбургу, Магілёве, быў узнагароджаны залатым медалём Расійскай акадэміі навук…
Праект прадугледжвае вечарыну памяці Сапунова ў мясцовай бібліятэцы, адкрыты конкурс творчых работ “Мае землякі”, экскурсіі “Гісторыя Мазалава і ваколіц: ад маёнтка да аграгарадка” ў рамках Фэста экскурсаводаў; творчага візіта ва Усвяты, краязнаўчай канферэнцыі, раённага свята “Мазалаўскі карагод гульняў”… Такім чынам, праект скіраваны на выкарыстанне рэсурсаў культуры для папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны сельскіх населеных пунктаў і стварэння турпаслуг.
Андрэй СТРУНЧАНКА, магістрант Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава
На здымку: Аляксей Сапуноў.