Сёння большасць ацалелых будынкаў комплексу знаходзіцца пад апекай Іўеўскага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (за выключэннем ледніка, які набыў і адрэстаўраваў мясцовы спіртзавод). Тэрыторыя кругласутачна ахоўваецца, а ўваход арганізаваны выключна для турыстычных груп па папярэднім узгадненні.
Па даручэнні старшыні Гродзенскага аблвыканкама падрыхтавана ўся дакументацыя для выстаўлення сядзібна-паркавага комплексу на продаж пад стварэнне культурна-турыстычнага аб’екта. У той жа час маецца надзея на аднаўленне аб’екта сваімі сіламі з дапамогай трансгранічных праектаў і супрацоўніцтва з адміністрацыяй палаца ў Лазенках, дзе дзейнічае Польскі цэнтр музейнай адукацыі. Апроч таго, улетку перад палацам запланавана правесці музычны фестываль.
Фота аўтара