Пра падзею распавядае Генадзь Цывінскі, старшыня Жалудоцкага сельвыканкама:
— Гісторыя фестывалю пачынаецца з 2004 года — з горада Шчучына. Менавіта тады пад час адкрыцця тамтэйшай гімназіі прайшоў невялікі фэст: выстаўка кветак. На наступны год ён пачаў паціху развівацца, а ўжо з 2010-га перастаў праходзіць у Шчучыне. Мы ж яшчэ з 2008 года праводзілі яго як адборачны, а пасля падхапілі ініцыятыву і ладзім фэст чацвёрты год...
На думку намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама Ганны Хвядзюк, фэст стаў брэндам рэгіёна:
— Вельмі добра, што фестываль шырока распасцірае свае крылы. Я вельмі спадзяюся, што ў тым ліку і гэтым святам мы уносім пэўны ўклад у развіццё падзейнага турызму ў нашай краіне.
У фэсце ўдзельнічаюць усе арганізацыі Жалудка. Яны прадстаўляюць кветкавыя кампазіцыі, удзельнічаюць у розных намінацыях (конкурсы дэфіле, кветкавага касцюма). Амаль кожны падворак у мястэчку ўпрыгожаны кветкамі…
Андрэй МЯЛЕШКА
Фота аўтара