Фіналам фэсту ўначы стала сярэднявечная дыскатэка. Прадстаўнікі арганізатараў кажуць, што сёлета паспрабавалі быць бліжэй да народу: у мінакоў ёсць магчымасць спыніцца ды паслухаць, а магчыма, і далучыцца да фэсту. Дарэчы, гэтым разам галоўны арганізатар мерапрыемства — Гродзенская абласная філармонія — паклапаціўся і пра вядучых, якія абвяшчалі ўдзельнікаў на беларускай мове. Музыканты, апроч уласна спеваў, ладзілі і заняткі па сярэднявечных танцах, у якіх мог прыняць удзел кожны ахвотны.
Сяргей АПАНОВІЧ
Гродна
Фота Марка ХАРЛАМАВА