Удзельнікі музычнага праекта імкнуцца раскрываць сучаснай моладзі глыбіню старажытнай народнай музычнай культуры праз апрацоўку традыцыйных песень Гомельшчыны. Музычныя стылі якія выкарыстоўваюцца ў праекце вельмі разнастайныя. Рэпертуар складаюць больш за два дзясяткі акустычных і электронных кампазіцый. Іх аснову ўтвараюць песні, запісаныя ўдзельнікамі праекта ў экспедыцыях па Гомельскай вобласці. Музычны бок праекта характарызуецца імкненнем перадаваць перанятую ад носьбітаў традыцыйную манеру народных спеваў.
Фота Ларысы Шчыраковай