Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Крытычная сітуацыя на ўзроўні “быць або не быць”
Сёлета Міжнародны дзень аховы помнікаў і памятных мясцін па ініцыятыве арганізацыі-заснавальніка ICOMOS быў прысвечаны помнікам мемарыялізацыі. Тэматычны спектр даволі шырокі, і Беларускі камітэт згаданай арганізацыі вырашыў асабліва сакцэнтаваць увагу на праблематыцы гістарычных некропаляў. Менавіта ёй быў прысвечаны “круглы стол”, які прайшоў з нагоды свята ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы і ў чарговы раз засведчыў, што тэма і сапраўды вельмі шматгранная, прычым кожны з яе аспектаў вымагае асобнага стаўлення. Як абараніць ад “чорных капачоў” археалагічныя помнікі? Як захаваць закінутыя фамільныя капліцы шляхты і каменныя крыжы — праўдападобна, найстаражытныя надмагільныя помнікі на Беларусі? Але найбольшая ўвага гэтым разам была нададзена найбольш распаўсюджанаму тыпу гістарычных могілак — звычайным пагостам, што спаконвеку месцяцца на ўскраіне кожнай вёскі або мястэчка...
Узнагарода
Сайт рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" — kimpress.by — на Інтэрнэт-прэміі "TIBO-2014" атрымаў дыплом за ІІ месца, заваяванае ў намінацыі "Культура і мастацтва".
З "Кнігі Быцця" пачатак...
Выйшла першая кніга з выдавецкага праекта, прысвечанага выданню спадчыны Францыска Скарыны ў факсімільным варыянце. Ёй стала "Кніга быцця"...
Новы палац культуры
У красавіку 2012-га, калі распачалося будаўніцтва, гэта было яшчэ марай. Сёння Раённы палац культуры Узды — ява. Адмысловая, нестандартная, суперкамфортная! І блішчыць яна сонечнымі паверхамі на радасць жыхарам райцэнтра.
Першыя дзесяць тысяч "Дзесяці стагоддзяў..."
Ужо акурат месяц у Нацыянальным мастацкім музеі працягваецца свята для ўсіх тых, хто не абыякавы да нашай выяўленчай культуры, і для тых гасцей ды турыстаў, у каго ёсць жаданне даведацца, што, уласна кажучы, уяўляе з сябе беларускае мастацтва, дзе яго карані, у чым ягоная асаблівасць у сусветным кантэксце, і, наогул, як складваўся лёс нашай духоўнай спадчыны на працягу цэлага тысячагоддзя.
“Байцы” на прывале. Пакуль?..
Напачатку — доўгае і нелiрычнае адступленне ад тэмы. Усе вы, вядома ж, з панядзелка па чацвер, недзе апоўначы знаходзіце час, каб паглядзець на тэлеканале “Беларусь 2” справаздачы аб тым, як у Мiнску праходзілі адборачныя туры да міжнароднага музычнага конкурсу “The Global Battle of the Bands” (іранізую, вядома ж, у пэўнай ступені). І ўсё б нічога, каб не адно “але”. Выступленні гэтыя адбыліся ў адным са сталічных клубаў амаль… год таму. Больш за тое: ужо ў лютым было вядома, што гурт-пераможца “Inomarki” (якi практычна адразу ж пасля лакальнага трыумфу змяніў назву на “Vox Mira”) прадставіў нашу краіну ў Тайландзе, дзе заваяваў 5 месца (дарэчы, найлепшы вынік у гісторыі ўдзелу Беларусі ў гэтым фестывалі альтэрнатыўнай музыкі).
З нагоды вясны, або Каб душа ўскалыхнулася…
І зноў край наш апанавала вясна! Сапраўдная, чароўная, непераможна-цудоўная! Памятаеце, як у Цютчава: “Как ни гнетёт рука судьбины, / Как ни томит людей обман, / Как ни браздят чело морщины / И сердце как ни полно ран; / Каким бы строгим испытаньям / Вы ни были подчинены — / Что устоит перед дыханьем / И первой встречею весны!..”
Злабадзённыя “чорныя капальнікі”
“Круглы стол” “Праблемы заканадаўчага забеспячэння аховы археалагічнай спадчыны і шляхі іх вырашэння”, ініцыяваны Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны па адукацыі, культуры і навуцы, быў амаль цалкам прысвечаны адной тэме — “чорным капальнікам”. Гэта зусім не азначае, што ў дадзенай сферы няма іншых праблем. Проста, выбрана была самая злабадзённая. Сёння ніхто ўжо не можа недаацэньваць ні маштабы “бяскрыўднага хобі”, ні тую пагрозу, якую яно ўяўляе для гістарычнай спадчыны.
Правілы і выключэнні
Летась газета “Культура” вызначыла ў якасці аднаго з прыярытэтаў разгляд эканамічнай палітыкі ў сферы культуры. І сярод кірункаў абралі і стан названай дзялянкі ў абласных цэнтрах з праекцыяй на ўвесь пэўны рэгіён. Цяпер жа, пасля завяршэння першага кола камандзіровак, варта зрабіць пэўныя абагульненні. Ці задумваліся вы калі-небудзь, колькі “каштуе” культура, ці ў дастатковым аб’ёме фінансуецца з бюджэту, ці мае патрэбу ў дадатковых сродках, і калі так, то якім чынам знаходзіць іх? А ці стаяць у чарзе да ўстаноў культуры ды арганізатараў мерапрыемстваў спонсары з просьбамі прыняць пэўныя сумы на карысць, а якія асаблівасці функцыянавання прыватнага сектара дадзенай галіны? Карацей, пытанняў — нямала.
Аўтапрабег: фініш — вынікі
Аўтапраекту “К” неўзабаве споўніцца год. За гэты час наш экіпаж правёў пяць аўтатураў, багатых на фактуру і ўражанні, пабываў ва ўсіх абласцях краіны, завітаў у некалькі дзясяткаў раёнаў, “наматаў” тысячы кіламетраў... Пачынаючы праект, мы не прэтэндавалі на глабальнае сацыякультурнае даследаванне. Мы хацелі ўбачыць цікавыя мясцовыя ініцыятывы, пазнаёміцца з установамі культуры ды іх супрацоўнікамі. А вось энцыклапедыя інавацый у сферы сельскай культуры ў нас, як падаецца, атрымалася. У гэтай публікацыі мы згадваем толькі пяць са станоўчых уражанняў ад убачанага цягам года: на наш погляд, яны — найлепшыя прыклады нестандартнага творчага праектавання і брэндынгу ўласных устаноў культуры. А вось кепскіх уражанняў было ўсяго пяць.
Калі спадніца і грачанік — брэнды…
Аптымізацыя ўстаноў культуры ў Маларыцкім раёне адбылася яшчэ некалькі гадоў таму, да яе афіцыйнага ўсеагульнага абвяшчэння. Проста, рэгіён — вельмі маленькі, і дэмаграфічная сітуацыя тут не лепш, чым дзе яшчэ. Але ва ўсім трэба адшукваць станоўчае: у сферы мясцовай культуры засталіся толькі аднадумцы…
Мысліць стратэгічна
Даволі часта айчынныя музеі папікаюць у залішнім кансерватызме. Маўляў, у ХХІ стагоддзі не месца старым тэхналогіям ды тыпавым музейным канцэпцыям. Хтосьці прыслухоўваецца да такой крытыкі, знаходзячы новыя формы працы, а хтосьці шукае прычыны сваёй “адсталасці”, матывуючы яе то адсутнасцю кваліфікаваных спецыялістаў, то малым фінансаваннем, то аддаленасцю ад цэнтра. Вядома, без праблем не абыходзіцца нават у самых лепшых і папулярных у свеце музеях. Каб ісці ў нагу з часам, так бы мовіць, “топавыя” музеі распрацоўваюць дэталёвыя стратэгіі. Чаму б і нам не засяродзіцца на стратэгічных планах развіцця вядучых музеяў свету? Паблукаўшы ў Сусветным павуцінні, можна знайсці спіс лепшых стратэгій, дзе ўлічаны існуючыя ўмовы жыцця грамадства і культурны кантэкст, усведамленне ўсіх складанасцей ажыццяўлення задуманага.
Як прадаць “...Стынга”
Учора ў Маладзечне, у Мінскім абласным драматычным тэатры, да 28-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, быў паказаны спектакль “Падобны на Стынга”. На яго былі запрошаны ліквідатары аварыі і перасяленцы з забруджанай радыёнуклідамі зоны. Мерапрыемства прайшло ў рамках гарадской акцыі пад патранатам Маладзечанскага райвыканкама і, у прыватнасці, тамтэйшага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Шарму б...
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” сабрала журналістаў на прэс-паказ “мульцікаў”, знятых за апошнія паўтара года. Убачанае — уразіла, у чым ніхто і не сумняваўся, бо наша анімацыя атрымлівае прызы за прызамі на міжнародных фестывалях. За адзін мінулы год — каля дваццаці ўзнагарод. Але ж ці ведае пра тое айчынны глядач? І дзе яму ўбачыць тыя стужкі? За 42 гады існавання анімацыйнай студыі іх было зроблена — 180. А колькі з іх мы можам прыгадаць? Пра цяжкасці распаўсюджвання “мульт-прадукцыі”, пра вымушаныя творчыя прастоі нашых аніматараў на радзіме (прытым што апошнія запатрабаваны ў замежжы) і пайшла размова пасля прагляду. Ну пагаварылі (у які раз!). А што далей?..
Дон Жуан ля бар’ера
З чым асацыюецца Дон Жуан? З разбэшчанасцю, эротыкай, жаночымі спадзевамі (“Я буду апошняй!”) і помстай. З операй Моцарта, трагедыяй Пушкіна. Прэм’ера ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, ажыццёўленая паводле п’есы Мальера ў цудоўным, поўным сакавітых “беларусізмаў” перакладзе Андрэя Хадановіча, ушчэнт разбівае ўсе гэтыя ўяўленні.
Невядомы вядомы Кабзар і яго беларускі след
Сёння мы працягнем аповед пра паэта і мастака Тараса Шаўчэнку, згадаўшы, у тым ліку, і тых асоб з беларускага літаратурнага ды мастацкага Парнаса, з кім быў асабіста альбо ў сваіх перакананнях блізкі гэты славуты сын украінскага народа.
Замест электраэнергіі — культура
Прыстасаванне будынкаў прамысловай архітэктуры пад аб’екты культуры апошнім часам стала надзвычай папулярнай з’явай у многіх краінах свету.
Па бінарных тэхналогіях
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі сёння — цэнтр краязнаўчай работы на Маларытчыне. Праца з мясцовым матэрыялам носіць не эпізадычны характар, а вядзецца пастаянна і планамерна цягам многіх гадоў.
Сянны карагод
Вёска Старое Сяло, што ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, размясцілася ля Сожа. Ёсць тут Дом культуры, ФАП, сярэдняя школа, дзіцячы садок і нават конезавод. Што вызначае жыхароў гэтай вёскі? Адданасць сваім старажытным традыцыям, сярод якіх — абрад “Карагод сена”.
Медыятар — нарубы
Пахавальныя звычаі і абрады — частка чалавечай культуры, якая адлюстроўвае складаны комплекс уяўленняў нашых продкаў. Галоўны ўплыў на характар пахавання рабілі рэлігійна-міфалагічныя ўяўленні, што вызначалі тып апошняга. Таксама на аздабленне могілак уплывае этнакультурная традыцыя ды прыродныя ўмовы мясцовасці.
Рэчы — паміж
У Гродне адкрылася выстаўка “Рэчы паміж жыццём і смерцю”, на якой можна ўбачыць больш за тысячу асабістых рэчаў салдат, збольшага, ХХ стагоддзя. Самыя першыя экспанаты звязаны з англа-бурскай вайной канца XIX стагоддзя, а апошнія — з Другой сусветнай. Гэта асабістыя рэчы салдат, якія ваявалі ў Еўропе, ЗША і Японіі: біноклі ды рыштунак, цыгарэты і грошы, музычныя інструменты, пляшкі ды компасы і многае іншае. Усе рэчы з прыватнай калекцыі шведскага калекцыянера Торб’ярна Ленскага прадставіў у гродзенскім Новым замку Шведскі музей.
Містычны Варнас
У пачатку 2014-га галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра стаў знакаміты літоўскі рэжысёр Саўлюс ВАРНАС. Раней ён ставіў тут два спектаклі: “Тарэлкін”, які быў намінантам Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі, і “Фрэкен Жулі”, што на нядаўнім “М.@rt.кантакце” атрымаў прыз за лепшую рэжысёрскую работу ды спецыяльны прыз за ролю Фрэкен, якую выконвае артыстка тэатра Алена Крыванос. Але наша размова, скіраваная, у асноўным, на перспектывы развіцця Магілёўскага тэатра і ягонага форуму, вылілася ў больш шырокія развагі майго суразмоўцы, што склалі, у выніку, сапраўдны гімн тэатру і жыццю.
Маладзечанскі красавік
У фотасюжэце Юрыя ІВАНОВА — кадры, што былі зняты пад час камандзіроўкі ў Маладзечна.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»