Цягам часу гарнітур трапіў у Амерыку, двойчы выстаўляўся на самых прэстыжных аўкцыёнах. Музей-запаведнік зацікавіўся рарытэтам яшчэ дзесяць гадоў таму, спрабаваў яго набыць, але не дазволілі фінансы. Прайшоў час, сітуацыя змянілася. Гарнітур з пятнаццаці прадметаў выкупіла ў ЗША для Нясвіжа адна з кампаній, якая прывезла яго і растаможыла. Пэўны час мэбля праходзіла экспертызу з удзелам нашых і расійскіх навукоўцаў.
Экспертыза пацвердзіла кошт, выстаўлены апошнімі ўладальнікамі гарнітура. Пасля музей набыў яго праз камісію па асабліва каштоўных закупках Міністэрства культуры. Мэбля куплена за пазабюджэтныя сродкі Музея-запаведніка “Нясвіж”. Грошы збіраліся цягам года. Па словах Сяргея Клімава, сёлета ўстанова набыла больш за
1 600 прадметаў за 2,2 мільярда рублёў уласных сродкаў.
Зараз мэбля (дарэчы, гэта поўны камплект) збіраецца. Да прыкладу, гардэробнай шафе — 140 гадоў. Пасля транспарціроўкі музейныя рэстаўратары даводзяць яе да ладу. Пэўнай увагі патрабуе і кожны з пятнаццаці прадметаў спальнага гарнітура.
Такім чынам, услед за укамплектаваннем мужчынскай спальні да ладу цяпер даводзіцца і жаночая. Урачыстае адкрыццё гэтай экспазіцыі, як паведамляе кіраўнік музея-запаведніка, плануецца на пачатку снежня.
На здымку: фрагмент набытага музеем гарнітура Радзівілаў.
Фота ont.by