“Арцель” аб’ядноўвае мастакоў розных творчых менталітэтаў і, адпаведна, розных эстэтычных прыхільнасцяў. На выстаўках, якія ладзіць суполка, можна сустрэцца з рамантычнымі палотнамі Рыгора Несцерава, іранічнымі показкамі Валянціна Губарава, містыкай Уладзіміра Ганчарука, лірыкай Васіля Касцючэнкі… Згаданыя, а таксама іншыя мастакі суполкі ўдзельнічаюць і ў гомельскай выстаўцы. Мне нават цяжка ўявіць, як такія розныя творцы могуць працаваць над адной зададзенай тэмай. Праўда, у дадзеным выпадку тэма — шматпланавая і неабсяжная, як і само Каханне…