Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Рэбрэндынг толькі пачаўся
“Бюджэтны” Быхаўскі замак замест перыяду без гаспадара
Вялікая беларуская сцяна перад “новай драмай”
Частка ІІI / Чарговыя ўдзельнікі апытання “К” — Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага і Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр у асобах іх кіраўнікоў ды галоўных рэжысёраў — паставіліся да пытання наконт зацікаўленасці ў п’есах і аўтарах “новай драмы” з філасофскай разважлівасцю. Рэакцыя была рознай: ад шчырай зацікаўленасці да прагматычнага падыходу. Але, у цэлым, меркаванні нашых сённяшніх візаві выявілі наступнае: сучасная беларуская драматургія і феномен “новай драмы” — паняцці размытыя.
Чаму стол Караткевіча не трапіў у музей?
Жылі-былі ў горадзе Мінску ў доме на рагу вуліц імя класікаў навуковага камунізму Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса два класікі беларускай літаратуры — Уладзімір Караткевіч і Вячаслаў Адамчык. І вось з нейкай нагоды падарыў Караткевіч Адамчыку свой рабочы стол, за якім напісаў нямала эпахальных твораў. Вядома, што Вячаслаў Уладзіміравіч, як і Уладзімір Сямёнавіч, скарыстоўваў падораную мэблю па творчым прызначэнні, а потым стол трапіў на лецішча Адамчыкаў. Надышоў час, калі Адам Глобус, сын Вячаслава Адамчыка, вырашыў, што артэфакт мусіць належаць не прыватнай асобе, а грамадству, і абвясціў, што аддасць стол “у добрыя рукі”: у які-небудзь музей або іншую прыстойную ўстанову. Здавалася б, навуковыя ды культурныя інстытуцыі мусілі адарваць рэліквію, як кажуць, з рукамі, а Глобусавы мабільнік — расплавіцца ад тэлефанаванняў. Ажно не: прапановай зацікавіўся толькі Музей Караткевіча ў Оршы. Але паколькі Адам Глобус паставіў умовай тое, што стол павінен застацца ў Мінску, аршанцам адмовілі. Рэліквія знайшла прытулак у кнігарні-кавярні “Ў”. Паспрабуем высветліць, чаму музейшчыкі, якія справядліва наракаюць на адсутнасць сродкаў для набыцця экспанатаў, не захацелі браць тое, што аддавалі задарма.
“Жалейка” ў трывізары
Парашут для турыста, або Эксперымент атрымаўся!
"Бэнд" князя Вітаўта
Зерне балета: без клішэ, ды са спасылкамі
Апостал, які стаў Аракулам
Хто каго “зацюкае”?
Быхаў запрашае!
Наш фотакарэспандэнт Юрый ІВАНОЎ наведаў Быхаў, які стаў сёлетняй сталіцай Дня беларускага пісьменства, за колькі дзён да пачатку ўрачыстасцей. Яго аб'ектыў зафіксаваў тыя змены, што адбыліся ў горадзе.
АРЛЕН КАШКУРЭВІЧ: ПРАЙШОЎ ПРАЗ ВЕРНАСЦЬ
"У мастацтве нельга расказаць усё словамі… У мастацтве павінна прысутнічаць тайна… Зорнае неба, сусвет, космас — заўсёды тайна. А тайну хочацца разгадаць…" Арлен КАШКУРЭВІЧ (1929 — 2013)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»