Як паведаміла "К" галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Брэсцкага гарвыканкама Кацярына Канановіч, мерапрыемствы з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны будуць праведзены, як і штогод, у Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". На досвітку 22 чэрвеня, у 3.30, людзі пачнуць збірацца ля галоўнага ўвахода ў Мемарыяльны комплекс. У 3.40 пачнецца шэсце праз "Зорку" па факельнай дарожцы да Плошчы цырыманіялаў. Як і заўжды, у шэсці прымуць удзел тысячы спадкаемцаў тых, хто выратаваў нашу зямлю ад фашысцкай чумы. Чакаецца, што сёлета толькі з Масквы прыедзе ў Брэст дэлегацыя з 700 чалавек. Роўна ў 4 гадзіны будзе распачаты ўрачысты мітынг. Перад прысутнымі выступіць старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. У 4.45 да Вечнага агню будуць ускладзены кветкі.
Андрэй СТАРЖЫНСКІ
Фота Юрыя ІВАНОВА