“Слова…” да свята

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

24 мая ў вячэрнім эфіры тэлеканала "ЛАД" выйдзе спецыяльны выпуск культурнаасветніцкай праграмы "Слова пісьменніка", прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры.

 Аўтары праграмы "Слова пісьменніка" запрашаюць на сустрэчу з вядомымі беларускімі філолагамі, пісьменнікамі і журналістамі, каб абмеркаваць шляхі развіцця роднай мовы. Ці не замінае яе самамабытнасці шырокае ўжыванне замежнай лексікі? Пра гэта, сведчаць стваральнікі праграмы, распавядуць рэдактары вядучых беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў, прадстаўнікі профільных выдавецтваў.

 Паводле паведамлення прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі