Аўтары праграмы "Слова пісьменніка" запрашаюць на сустрэчу з вядомымі беларускімі філолагамі, пісьменнікамі і журналістамі, каб абмеркаваць шляхі развіцця роднай мовы. Ці не замінае яе самамабытнасці шырокае ўжыванне замежнай лексікі? Пра гэта, сведчаць стваральнікі праграмы, распавядуць рэдактары вядучых беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў, прадстаўнікі профільных выдавецтваў.
Паводле паведамлення прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі