Як аднаўляюць Жыліцкі палац?

№ 21 (1564) 21.05.2022 - 27.05.2022 г

Аднаўленне ўнікальнага па прыгажосці Жыліцкага палаца ў Кіраўскім раёне распачата ў 2009 годзе. Ці не адразу пасля гэтага ў Жылічы пралеглі маршруты стыхійных турыстаў на роварах, легкавіках і бусіках. У пэўнай ступені на іх актыўнасць паўплывалі публікацыі “К”.

Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль. Фота: bis.nlb.by

Што на сёння ўжо зроблена на замкавым комплексе і што мяркуецца зрабіць? Расказвае Уладзіслаў Кулакевіч, дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея.

— Першая чарга аднаўленчых работ уключала рэканструкцыю заходняга палацавага крыла. Тут месціцца цяпер дзіцячая школа мастацтваў. Другі этап работ — узнаўленне паўднёвага флігеля, дзе знаходзіцца наш музей. За аранжарэю пакуль не браліся. Летась была падрыхтавана адпаведная дакументацыя. Сёлета прыйшлі грошы. Будзе ўзноўлена частка зімовага саду. На астатняй плошчы з’явяцца канферэнцзала і кавярня. Трэцяя чарга — давядзенне да ладу галоўнага корпуса. Мяркуецца, што работы будуць выкананы цягам года… Так, турыстаў вельмі шмат. Толькі школьнікаў Бабруйска пабывала ў нас за два апошнія месяцы больш за тысячу.