Жыц­цё ча­со­вае і веч­нае

№ 18 (1561) 30.04.2022 - 06.05.2022 г

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася чарговая прэм’ера — “Час жыцця”.

/i/content/pi/cult/902/19009/chas zh.jpg

Сцэна са спектакля "Час жыцця". Фота Таццяны Матусевіч

Спек­такль па­стаў­ле­ны па п’есе “Со­ла для га­дзін­ні­ка з бо­ем” сла­вац­ка­га дра­ма­тур­га Осва­ль­да За­град­ні­ка. У мі­ну­лыя дзе­ся­ці­год­дзі п’еса, ство­ра­ная ў 1972-м, бы­ла ве­ль­мі за­пат­ра­ба­ва­най і аб­ышла мно­гія са­вец­кія тэ­атры, ка­рыс­та­ючы­ся пры­хі­ль­нас­цю вы­ка­наў­цаў і по­спе­хам у пуб­лі­кі. Яна ўяў­ляе са­бой ва­ры­яцыі на веч­ную тэ­му ба­ць­коў і дзя­цей, а ў да­дзе­ным вы­пад­ку — дзя­доў і ўну­каў. Што­ты­дзень па пят­ні­цах у ма­ле­нь­кай ква­тэ­ры бы­ло­га ліф­цё­ра збі­ра­юцца яго сяб­ры з пан­сі­яна­та для сас­та­рэ­лых. Жыц­цё ў іх ві­руе! Гэ­та здзіў­ляе ўну­ка і яго­ную ня­вес­ту, якія так­са­ма ха­це­лі б звіць тут уту­ль­нае ся­мей­нае гняз­дзеч­ка — вя­до­ма, без ста­рых. Але рап­там праз без­дань між па­ка­лен­ня­мі па­чы­на­юць на­ма­цоў­вац­ца мас­ткі па­ра­зу­мен­ня.

Жанр ця­пе­раш­ня­га спек­так­ля азна­ча­ны як “звы­чай­ная гіс­то­рыя”. Не­звы­чай­най яе ро­бяць зна­ка­мі­тыя акцё­ры, імя кож­на­га з якіх упі­са­на за­ла­ты­мі лі­та­ра­мі ў на­цы­яна­ль­ную тэ­атра­ль­ную ку­ль­ту­ру: у спек­так­лі ў роз­ных скла­дах за­ня­ты на­род­ныя артыс­ты Бе­ла­ру­сі Ге­надзь Аўсян­ні­каў, Зі­на­іда Зуб­ко­ва, за­слу­жа­ныя артыс­ты Та­ма­ра Мі­ка­ла­ева-Апі­ёк, Ула­дзі­мір Ра­гаў­цоў. А по­бач з імі — тыя, хто ўліў­ся ў ка­лек­тыў ад­нос­на ня­даў­на: Ва­сіль Су­шыц­кі, Сяр­гей Бі­ру­ль­чык, Та­іса Увя­дзен­ская і іншыя.

Па­ста­ноў­ку ажыц­ця­віў рэ­жы­сёр Ігар Ма­лаў. Ка­лі­сь­ці ён плён­на пра­ца­ваў у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ма­ла­дзёж­ным тэ­атры, по­тым стаў во­ль­ным мас­та­ком і су­пра­цоў­ні­чаў з мно­гі­мі рас­ійскі­мі тэ­атра­мі — ад Та­ган­ро­га да Вар­ку­ты, па­ўсюль зна­хо­дзя­чы пад­трым­ку і пры­знан­не, пры­чым з аб­одвух ба­коў рам­пы. Мас­та­ком-па­ста­ноў­шчы­кам вы­сту­піў Аляк­сандр Ка­мя­нец, бо­льш вя­до­мы пра­цай у кі­но і на Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі “Ліс­та­пад”. А між тым з тэ­атрам Янкі Ку­па­лы ў яго су­вя­зі тры­ва­лыя: у 2010-я ця­гам ся­мі га­доў ён уз­на­ча­ль­ваў яго мас­тац­ка-бу­та­фор­скі цэх. Му­зы­ку на­пі­саў Ле­анід Шы­рын, зна­ка­мі­ты шмат­лі­кі­мі эстрад­ны­мі хі­та­мі і пер­шым бе­ла­рус­кім му­ль­ці­мю­зік­лам “Зор­кі сё­ма­га не­ба”.

Блі­жэй­шыя па­ка­зы прэм’ерна­га спек­так­ля — 10 і 25 мая. Бу­дзе ве­ль­мі ці­ка­ва, пры­хо­дзь­це!

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"