Нагода для сустрэчы і абмену досведам

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

12 са­ка­ві­ка Орша афі­цый­на ста­ла ку­ль­тур­най ста­лі­цай Бе­ла­ру­сі на бя­гу­чы год. Без­умоў­на, гэ­ты ста­тус — вя­лі­кі го­нар для лю­бо­га го­ра­да. А за дзень да ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця ку­ль­тур­най ста­лі­цы ў Оршы пра­йшоў се­мі­нар кі­раў­ні­коў уста­ноў ку­ль­ту­ры.

/i/content/pi/cult/895/18945/27.jpgНа трох сек­цы­ях — біб­лі­ятэч­най, му­зей­най спра­вы і цэн­траў на­род­най твор­час­ці — кі­раў­ні­кі дзя­лі­лі­ся во­пы­там, уз­ні­ма­лі хва­лю­ючыя пра­бле­мы і шу­ка­лі іх вы­ра­шэн­не.

Пе­рад ад­крыц­цём сек­цый на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Іры­на Кар­по­віч за­клі­ка­ла да су­р’ёз­на­га ды­яло­гу. Яна за­пра­сі­ла ўсіх за­ці­каў­ле­ных звяр­нуць ува­гу на “Ко­дэкс аб ку­ль­ту­ры”, но­вая рэ­дак­цыя яко­га не­ўза­ба­ве бу­дзе пра­хо­дзіць дру­гое чы­тан­не ў па­рла­мен­це. І па­куль яшчэ мож­на ўнес­ці пэў­ныя зме­ны ў гэ­ты да­ку­мент, гэ­та трэ­ба зра­біць. Іры­на Ула­дзі­мі­раў­на на­га­да­ла, што біб­лі­ятэч­най сек­цыі мае сэнс раз­абраць пы­тан­не аліч­боў­кі да­ку­мен­таў, му­зей­най — па­ра­дак улі­ку фон­даў, цэн­трам на­род­най твор­час­ці — пра­бле­му пра­ва­во­га ста­ту­су сель­скіх біб­лі­ятэк-клу­баў.

Ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі Акса­на Кніж­ні­ка­ва асвят­лі­ла ра­бо­ту пуб­ліч­ных біб­лі­ятэк кра­іны па ад­ра­джэн­ні гіс­та­рыч­най па­мя­ці, па­зна­ёмі­ла ка­лег з ком­плек­сам на­ву­ко­вых, ад­ука­цый­ных і са­цы­яку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў, пры­мер­ка­ва­ных да ста­год­дзя На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі. Асаб­лі­вая ўва­га бы­ла над­адзе­на ка­арды­на­цый­най і ме­та­дыч­най ра­бо­це пуб­ліч­ных біб­лі­ятэк, кам­плек­та­ван­ню і аліч­боў­цы фон­даў, аб­аро­не пер­са­на­ль­ных да­ных ка­рыс­та­ль­ні­каў.

Ды­рэк­тар Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі імя Я. Кар­ска­га Ма­ры­на Ігна­то­віч адзна­чы­ла, што ёй асаб­лі­ва ці­ка­вы во­пыт ка­лег пра аліч­боў­ку да­ку­мен­таў, а так­са­ма інфар­ма­цыя, звя­за­ная з пры­мя­нен­нем “За­ко­на аб пер­са­на­ль­ных да­дзе­ных”.

На­ча­ль­нік ад­дзе­ла на­род­най твор­час­ці Рэ­спуб­лі­кан­ска­га цэн­тра на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур Свят­ла­на Кар­жук ска­за­ла, што на се­мі­на­ры яна хо­ча па­чуць ме­та­дыч­ныя па­ра­ды па за­бес­пя­чэн­ні ра­бо­ты клуб­ных арга­ні­за­цый, па­ра­ды па вя­дзен­ні да­ку­мен­та­цыі, арга­ні­за­цыі дзей­нас­ці ра­бо­ты клу­баў. Бо яе ад­дзел ку­ры­руе 2389 клуб­ных арга­ні­за­цый па ўсёй кра­іне, пра­соў­вае і за­ахвоч­вае іні­цы­яты­вы іх ра­бот­ні­каў, раз­ві­вае ку­ль­тур­ныя брэн­ды рэ­гі­ёнаў.

На­мес­нік па на­ву­ко­ва-асвет­ніц­кай ра­бо­це На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Свят­ла­на Аней­ка вы­ка­за­ла дум­ку, што дзя­ліц­ца во­пы­там пры аса­біс­тых сус­трэ­чах ка­лег асаб­лі­ва ка­рыс­на, пе­рад­усім та­му, што іх бы­ло знач­на менш у раз­гар пан­дэ­міі. Ад­на з па­вес­так гэ­та­га се­мі­на­ра — арга­ні­за­цыя му­зей­на­га фо­ру­му, які пла­ну­ецца пра­вес­ці ў Ві­цеб­ску. На­цы­яна­ль­ны му­зей так­са­ма арга­ні­зуе пад­обныя ды­яло­га­выя пля­цоў­кі, дзе­ліц­ца напра­цоў­ка­мі, асаб­лі­ва за­хоў­ван­ня і рэ­стаў­ра­цыі экс­па­на­таў. На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей су­пра­цоў­ні­чае і з іншы­мі му­зе­ямі про­фі­лю, рэ­гу­ляр­на воз­іць ча­со­выя вы­ста­вы ў рэ­гі­ёны. У маі за­пла­на­ва­на вы­ста­ва, пры­све­ча­ная Го­ду гіс­та­рыч­най па­мя­ці, у Брэс­цкай крэ­пас­ці. Ды і ў Оршу му­зей збі­ра­ецца пры­вез­ці шэ­раг кар­цін да Дня Пе­ра­мо­гі, пры­све­ча­ных 100-год­дзю з дня нараджэння мас­та­ка Мі­ха­іла Са­віц­ка­га.

Ды­рэк­тар му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Сяр­гей Усік пад­час свай­го вы­сту­пу падзя­ліў­ся во­пы­там і пра­екта­мі, якія яго ўста­но­ва пла­нуе ажыц­ця­віць. Па яго сло­вах, шмат на­ма­ган­няў бы­ло ад­да­дзе­на ства­рэн­ню экс­па­зі­цыі, пры­све­ча­най на­ша­му сла­ву­та­му кла­сі­ку Кан­дра­ту Кра­пі­ве. Яшчэ адзін пра­ект, на які за­раз вы­дат­ку­ецца час, — за­пуск трох за­лаў па­ста­янных экс­па­зі­цый, пры­све­ча­ных гіс­то­рыі раз­віц­ця бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Так­са­ма ў су­пра­цоў­ніц­тве з му­зе­ямі Мас­квы і Санкт-Пе­цяр­бур­га ад­бы­ва­ецца аб­мен вы­ста­ва­мі аб пі­сь­мен­ні­ках аб­одвух на­ро­даў.

Кож­ная з трох сек­цый пра­вя­ла пра­цяг­лае па­ся­джэн­не, па­сля яко­га дэ­ле­га­цыі ад­пра­ві­лі­ся на кан­цэрт са­ліс­таў На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, а так­са­ма пра­цяг­ну­лі зна­ёмства з Оршай. На на­ступ­ны дзень кіраўнікі ўста­ноў ку­ль­ту­ры сус­трэ­лі­ся з мі­ніс­трам Ана­то­лі­ем Мар­ке­ві­чам і пры­сут­ні­ча­лі на кан­цэр­це-ад­крыц­ці ку­ль­тур­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі — 2022.

Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ

Фо­та аўта­ра
Мінск — Орша — Мінск