Ды­ры­жор­скае свя­та

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

17 і 18 са­ка­ві­ка Ма­гі­лёў­ская аб­лас­ная фі­лар­мо­нія пры­мае гас­цей і ўдзе­ль­ні­каў Між­на­род­на­га фо­ру­му ды­ры­жо­раў на­род­ных аркес­траў.

Іні­цы­ята­рам і ад­ным з га­лоў­ных арга­ні­за­та­раў гэ­та­га твор­ча­га пра­екта вы­сту­піў ка­лек­тыў гэ­тай уста­но­вы — аркестр на­род­ных інстру­мен­таў імя на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Ле­ані­да Іва­но­ва.

— Та­кі фо­рум ла­дзіц­ца ў нас упер­шы­ню, — рас­па­вя­ла на­пя­рэ­дад­ні ды­рэк­тар аркес­тра Але­на Фя­дзь­ко­ва. — У яго пра­гра­ме — круг­лы стол, пры­све­ча­ны акту­аль­ным пы­тан­ням раз­віц­ця су­час­на­га аркес­тра­ва­га на­род­на-інстру­мен­та­ль­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва, май­стар-кла­сы і се­мі­нар-пра­кты­кум вя­ду­чых рас­ійскіх спе­цы­яліс­таў, два кан­цэр­ты на­ша­га аркес­тра імя Іва­но­ва і ад­кры­тая рэ­пе­ты­цыя ад­на­го з іх. Ідэя та­ко­га пра­екта сы­хо­дзі­ла ад мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка і га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра на­ша­га твор­ча­га ка­лек­ты­ву Дзя­ні­са Чэр­ты і бы­ла пад­тры­ма­ная фі­лар­мо­ні­яй, упраў­лен­нем ку­ль­ту­ры Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма. Фо­ру­му па­пя­рэд­ні­чаў Рэ­спуб­лі­кан­скі анлайн-кон­курс імя Ле­ані­да Іва­но­ва, які саб­раў 11 аркес­траў рус­кіх на­род­ных інстру­мен­таў му­зыч­ных ка­ле­джаў і ка­ле­джаў мас­тац­тваў з усёй кра­іны. Жу­ры ўзна­ча­ль­ваў пра­фе­сар Вік­тар Аку­ло­віч з Санкт-Пе­цяр­бур­га, у склад “су­дзей­скай ка­ле­гіі” ўвай­шлі так­са­ма Ула­дзі­мір Шку­роў­скі з Мас­квы, Эль­ві­ра Та­хі­ра­ва з Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі і зга­да­ны Дзя­ніс Чэр­та. Усе яны — са­мыя актыў­ныя ўдзе­ль­ні­кі ця­пе­раш­ня­га фо­ру­му: ме­на­ві­та іх сі­ла­мі ла­дзяц­ца твор­чыя сус­трэ­чы і аб­мер­ка­ван­ні. Што ж да кан­цэр­таў, дык на пер­шым прэ­зен­ту­ецца ўлас­ная пра­гра­ма аркес­тра — “Сус­вет­ныя хі­ты. Дзе­ці”. На­зва не­вы­пад­ко­вая: з на­шым аркес­трам вы­сту­пяць юныя вы­ка­наў­цы, лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў, сты­пен­ды­яты спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Дру­гая ве­ча­ры­на ўяў­ляе са­бой га­ла-кан­цэрт: там мож­на бу­дзе ўба­чыць усіх ды­ры­жо­раў, якія ўдзе­ль­ні­ча­лі ў кон­кур­се. Па ўмо­вах твор­ча­га спа­бор­ніц­тва кож­ны ка­лек­тыў па­ві­нен быў вы­ка­наць тры тво­ры, з іх Дзя­ніс Чэр­та аб­іраў адзін, каб склас­ці пра­гра­му ця­пе­раш­ня­га га­ла-кан­цэр­та. Не­ка­то­рыя з тых тво­раў ужо бы­лі ў на­шым рэ­пер­ту­ары, астат­нія раз­вуч­ва­лі­ся спе­цы­яль­на да гэ­та­га фо­ру­му, каб са сла­ву­тым пра­фе­сій­ным ка­лек­ты­вам вы­сту­пі­лі ды­ры­жо­ры з усёй Бе­ла­ру­сі. На гэ­тай за­ключ­най ве­ча­ры­не фо­ру­му бу­дуць, на­рэш­це, аб’яўле­ны пе­ра­мож­цы анлайн-кон­кур­су.

Сап­раў­ды, пра­вя­дзен­не кон­кур­су і фо­ру­му — гэ­та цу­доў­ная маг­чы­масць з’яднаць ды­ры­жор­скае бра­тэр­ства, падзя­ліц­ца во­пы­там, пад­вес­ці вы­ні­кі су­час­на­га ста­ну аркес­траў на­род­ных інстру­мен­таў, за­ці­ка­віць ка­лек­ты­вы і кі­раў­ні­коў у да­лей­шым раз­віц­ці іх вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства. Ад­но шка­да: фо­рум аха­піў па­куль то­ль­кі час­тку ву­чэб­ных ка­лек­ты­ваў, а ме­на­ві­та — аркес­тры рус­кіх на­род­ных інстру­мен­таў. А ў нас жа ба­га­та ка­лек­ты­ваў з бе­ла­рус­кім на­цы­яна­ль­ным інстру­мен­та­ры­ем! Ёсць і ўлас­на цым­ба­ль­ныя аркес­тры. Як за­пэў­ні­лі арга­ні­за­та­ры, пра­вя­дзен­не пад­обных фо­ру­маў пла­ну­ецца пра­цяг­ваць. І, маг­чы­ма, ко­ла ўдзе­ль­ні­каў у бу­ду­чым па­шы­рыц­ца — аку­рат за кошт аркес­траў бе­ла­рус­кіх на­род­ных інстру­мен­таў.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"