Кан­так­та­ваць? На тэ­атра­ль­ны ма­нер

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

21—27 са­ка­ві­ка ў Ма­гі­лё­ве ад­бу­дзец­ца ХV Між­на­род­ны тэ­атра­ль­ны ма­ла­дзёж­ны фо­рум “М.@rt.Кан­такт”.

/i/content/pi/cult/895/18933/12.jpgЗ 14-ці спек­так­ляў асноў­най пра­гра­мы — ажно 9 айчын­ных. Яшчэ дзве бе­ла­рус­кія па­ста­ноў­кі скла­да­юць Ма­ла­дзёж­ную твор­чую ла­ба­ра­то­рыю. Акра­мя та­го, за­яўле­ны ўдзел тэ­атраў з Бран­ска, Сма­лен­ска, Ека­це­рын­бур­га (Рас­ія), Ерэ­ва­на (Арме­нія), Кі­шы­нё­ва (Мал­до­ва).

“КАН­ТАКТ” УНУТ­РЫ КРА­ІНЫ...

Бе­ла­русь на гэ­тым фо­ру­ме прад­стаў­ле­на не то­ль­кі ста­ліч­ны­мі тэ­атра­мі і ма­гі­лёў­скі­мі гас­па­да­ра­мі, але і спек­так­ля­мі “Дзень Б” Брэс­цка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра дра­мы і “Вій” Па­лес­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра з Пін­ска, якія ў ве­рас­ні па­каз­ва­лі­ся на ХХV Між­на­род­ным тэ­атра­ль­ным фес­ты­ва­лі “Бе­лая Ве­жа” ў Брэс­це. “Вій” так­са­ма вы­йшаў у фі­нал VІ На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі і быў адзна­ча­ны як леп­шы спек­такль дра­мы ма­лой фор­мы. Саб­раў “М.@rt.Кан­такт” і іншых удзе­ль­ні­каў і пе­ра­мож­цаў гэ­та­га рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су. Так, “Фа­ль­шы­вая но­та” Тэ­атра-сту­дыі кі­на­акцё­ра, пры­зна­на­га леп­шым тэ­атрам дра­мы, ад­кры­вае гэ­ты фо­рум. За­кры­вае ж яго спек­такль — на­мі­нант На­цы­яна­ль­най прэ­міі “Княж­на Мэ­ры” Тэ­атра­ль­на­га пра­екта “ТрыТ­фар­маТ”. Уклю­ча­ны ў пра­гра­му і мю­зікл-дэ­тэк­тыў “Джэк Па­тра­шы­цель” Ула­дзіс­ла­вы Арцю­коў­скай, па­стаў­ле­ны ў Ма­ла­дзёж­ным тэ­атры эстра­ды і аб’яўле­ны лаў­рэ­атам той прэ­міі ў на­мі­на­цыі “Апе­рэ­та, му­зыч­ная ка­ме­дыя, мю­зікл”.

Ся­род іншых айчын­ных спек­так­ляў — “Вы­ра­та­ваць ка­мер-юнке­ра Пуш­кі­на” Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра ў па­ста­ноў­цы га­лоў­на­га рэ­жы­сё­ра гэ­та­га ка­лек­ты­ву Андрэя Гу­зія. На­зва гэ­та­га спек­так­ля доб­ра вя­до­мая ма­гі­лёў­скай пуб­лі­цы: сваю па­ста­ноў­ку па­вод­ле ўсё той жа “Гіс­то­рыі ад­на­го ня­спраў­джа­на­га подзві­гу” Мі­ха­іла Хей­фе­ца пры­во­зіў на 12-ы “М.@rt.Кан­такт” пяць га­доў та­му Санкт-Пе­цяр­бур­гскі дзяр­жаў­ны тэ­атр “Суб­ота”. Але тая мо­нап’еса, якую ў нас бліс­ку­ча грае Андрэй Глад­кі, у пі­цер­скай вер­сіі па­ўста­ла “гус­та­на­се­ле­най”. Та­му на ця­пе­раш­нім фо­ру­ме ўзні­кае доб­рая маг­чы­масць па­ра­ўнаць роз­ныя пра­чы­тан­ні.

Але ж най­бо­ль­шая ўва­га на та­кіх фес­ты­ва­лях тра­ды­цый­на над­аец­ца мас­тац­кім “па­час­тун­кам” ад са­міх гас­па­да­роў. Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек уклю­чыў у фес­ты­ва­ль­ную афі­шу сваю ня­даў­нюю прэм’еру — “Ма­ле­нь­ка­га пры­нца” ў па­ста­ноў­цы ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра Ці­му­ра Ка­рэ­пі­на. А Ма­гі­лёў­скі дра­ма­тыч­ны тэ­атр прад­ста­віць ад­ра­зу два спек­так­лі, пры­чым адзін з іх — у Баб­руй­ску, на сцэ­не там­тэй­ша­га Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра дра­мы і ка­ме­дыі імя В.Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча. Цу­доў­на, што гэ­тым вы­язным па­ка­зам “М.@rt.Кан­такт” па­шы­рае сваю ге­агра­фіч­ную пра­піс­ку. Не менш сім­пта­ма­тыч­на, што ў Баб­руй­ску бу­дзе па­ка­за­ны ме­на­ві­та “Тар­цюф”, па­праў­дзе ма­ла­дзёж­ны і ма­ла­ды па сва­ёй эстэ­ты­цы, ад­па­вед­ны су­час­ным мас­тац­кім тэн­дэн­цы­ям. Тым са­мым фо­рум быц­цам пе­рад­асць эста­фе­ту яшчэ ад­на­му тэ­атра­ль­на­му свя­ту на Ма­гі­лёў­шчы­не — Рэ­спуб­лі­кан­ска­му фес­ты­ва­лю бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, які, ка­лі раз­абрац­ца, па­ві­нен ары­ента­вац­ца не то­ль­кі на айчын­ныя п’есы, але і на іх як ма­га бо­льш раз­на­стай­нае ўва­саб­лен­не, уклю­ча­ючы экс­пе­ры­мен­та­ль­ны кі­ру­нак. Бо та­кі шлях пад­штур­хне і дра­ма­тур­гаў, на­тхня­ючы іх на но­выя по­шу­кі: не ўсё ж нам Ма­ль­ера “асу­час­ні­ваць”.

/i/content/pi/cult/895/18933/13.jpgЯшчэ адзін пад­ару­нак фо­ру­му ад Ма­гі­лёў­ска­га драм­тэ­атра — ува­саб­лен­не зна­ка­мі­тай п’есы Гіб­са­на “Двое на арэ­лях”. Спек­такль са зме­не­най на­звай — “Ад­дай маё сэр­ца” — быў па­стаў­ле­ны на Во­ль­гу і Аляк­сан­дра Ма­цюш­каў да за­крыц­ця мі­ну­ла­га се­зо­на. Па­ста­ноў­шчы­кам вы­сту­пі­ла га­лоў­ны рэ­жы­сёр тэ­атра Тац­ця­на Па­цай. Пры­зна­ча­ная на гэ­тую па­са­ду кры­ху бо­льш як год та­му, яна па­поў­ні­ла рэ­пер­ту­ар яшчэ не­ка­ль­кі­мі прэм’ера­мі. У кас­трыч­ні­ку з’явіў­ся “Об­лом.Off” па п’есе Мі­ха­іла Уга­ра­ва, на­пі­са­най у 2000-м па­вод­ле ра­ма­на Іва­на Ган­ча­ро­ва. Да на­ва­год­ніх ка­ні­ку­лаў бы­ла пад­рых­та­ва­ная каз­ка “Ах, мой мі­лы Аўгус­цін” па­вод­ле “Сві­на­па­са” Андэр­се­на.

Упер­шы­ню ў та­кім буй­ным фо­ру­ме возь­муць удзел юныя акцё­ры. Пад кі­раў­ніц­твам вы­клад­чы­каў на ча­ле з Але­най Яра­шук на­ву­чэн­цы там­тэй­ша­га ка­ле­джа мас­тац­тваў, дзе вы­кла­да­юцца так­са­ма тэ­атра­ль­ныя дыс­цып­лі­ны, пад­рых­та­ва­лі лі­та­ра­тур­ную му­зыч­на-плас­тыч­ную кам­па­зі­цыю “Ма­рый­ка” па ад­на­ймен­най па­эме ма­гі­лёў­ска­га па­эта Але­ся Ка­зе­кі. Па­эма рас­па­вя­дае гіс­то­рыю яго ма­ці, якая дзяў­чын­кай цу­дам па­збег­ла смер­ці: у 1942-м фа­шыс­ты спа­лі­лі вёс­ку Бор­кі раз­ам з жы­ха­ра­мі. На гэ­тым мес­цы ўста­ля­ва­ны ме­ма­ры­ял, на сця­не ў до­ме-му­зеі змеш­ча­ны рад­кі з па­эмы, а спек­такль “Ма­рый­ка” па­каз­ваў­ся на Дне пі­сь­мен­ства ў Бя­лы­ні­чах, а ця­пер ста­не час­ткай Ма­ла­дзёж­най тэ­атра­ль­най ла­ба­ра­то­рыі фо­ру­му.

У рам­ках зга­да­най ла­ба­ра­то­рыі вы­сту­піць так­са­ма Тэ­атр да­ку­мен­та Ган­ны Су­лі­мы, што існуе пры Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў і яднае бу­ду­чых рэ­жы­сё­раў. Яны прад­ста­вяць плас­тыч­ны пер­фор­манс “Ва­сіль Кан­дзін­скі / Без ко­сак”, пры­све­ча­ны гэ­та­му рус­ка­му мас­та­ку-аб­страк­цы­яніс­ту.

З ЗА­МЕЖ­НІ­КА­МІ...

А што пры­вя­зуць гос­ці? Да­рэ­чы, мно­гія з за­яўле­ных за­меж­ных тэ­атраў доб­ра вя­до­мыя ў роз­ных га­ра­дах Бе­ла­ру­сі. Ерэ­ван­скі дзяр­жаў­ны рус­кі дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя К.Ста­ніс­лаў­ска­га быў ле­тась на “Бе­лай Ве­жы” з су­час­най поль­скай дра­май “Гар­дэ­нія” і атры­маў там уз­на­га­ро­ду “За леп­шы акцёр­скі ансамбль”. На гэ­ты раз ка­лек­тыў пра­па­нуе су­час­ную англій­скую тра­гі­ка­ме­дыю “Кан­трАкт”.

За­ўсёд­ні­кам на на­шых сцэ­нах апош­нім ча­сам стаў Сма­лен­скі дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны драм­тэ­атр імя А.Гры­ба­еда­ва. З 2011 го­да ажно ча­ты­ры разы ла­дзі­лі­ся аб­мен­ныя гас­тро­лі ка­лек­ты­ву з Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­атрам, у 2015-м сма­ля­не пры­язджа­лі ў Ві­цебск. А як іна­чай, ка­лі бо­льш за дзе­ся­ці­год­дзе га­лоў­ным рэ­жы­сё­рам Сма­лен­ска­га тэ­атра з’яўля­ецца за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі Ві­таль Бар­коў­скі — адзін з за­ва­да­та­раў са­мых, ба­дай, аван­гар­дных па­ста­но­вак у на­шай кра­іне. У Ма­гі­лёў жа тэ­атр пры­вя­зе спек­такль “Лю­біць не­ль­га па­мі­ла­ваць”, па­стаў­ле­ны ў 2017-м Алі­най Са­ро­кі­най.

Тры­ва­лыя су­вя­зі з на­шай кра­інай мае і Бран­скі аб­лас­ны тэ­атр дра­мы імя А.Тал­сто­га. У 1989 го­дзе раз­ам з Го­ме­льс­кім аб­лдрам­тэ­атрам яны за­сна­ва­лі Між­на­род­ны фес­ты­валь “Тэ­атра­ль­ныя сус­трэ­чы”, які з тае па­ры ла­дзіц­ца па чар­зе тут і там. Ды ў іншых га­ра­дах бран­цы бы­ва­лі з гас­тро­ля­мі. У 2017-м ме­лі су­цэ­ль­нае тур­нэ, на­ве­даў­шы Ві­цебск, Грод­на і Ма­гі­лёў. У сваю чар­гу, ма­гі­ляў­ча­не ў рам­ках рас­ійска­га пра­екта “Вя­лі­кія гас­тро­лі. За­меж­ная пра­гра­ма — 2019” прад­ста­ві­лі ў Бран­ску тры свае ня­даў­нія на той час прэм’еры, уклю­ча­ючы “Тар­цю­фа”. У Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці бу­дзе да мес­ца на­га­даць і тое, што Вя­лі­кую Айчын­ную Бран­скі тэ­атр сус­трэў у Бе­ла­ру­сі, дзе зна­хо­дзіў­ся ў двух­ме­сяч­ным гас­тро­ль­ным тур­нэ. Та­му ня­ма ча­го здзіў­ляц­ца, што на “М.@rt.Кан­такт” тэ­атр імя А.Тал­сто­га пры­вя­зе сваю лю­боў — да­клад­ней, “Ка­хан­не ў сты­лі баROCKка”, што ста­ла лаў­рэ­атам на рас­ійскім фес­ты­ва­лі “Мы лю­бім тэ­атр!”.

Дзяр­жаў­ны рус­кі дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя А.Чэ­ха­ва з Кі­шы­нё­ва (Мал­до­ва) пры­едзе з лі­рыч­най ка­ме­ды­яй “Бе­лы тру­сік, ці Ка­лі не ўсе до­ма” Мэ­ры Чэйз — аме­ры­кан­скай жур­на­ліс­ткі, дра­ма­тур­га і дзі­ця­чай пі­сь­мен­ні­цы ХХ ста­год­дзя. А зна­ка­мі­ты ека­це­рын­бур­гскі “Ка­ля­да-тэ­атр”, на­зва­ны так у го­нар свай­го за­сна­ва­ль­ні­ка, ня­змен­на­га кі­раў­ні­ка, дра­ма­тур­га, рэ­жы­сё­ра і акцё­ра Мі­ка­лая Ка­ля­ды, па­ка­жа свай­го “Рас­ко­ль­ні­ка­ва”, дзе інсцэ­ні­роў­ка ра­ма­на Ф.Да­ста­еўска­га бы­ла зроб­ле­на на трох артыс­таў. Да­рэ­чы, “Зла­чын­ства і па­ка­ран­не” інша­га ка­лек­ты­ву — Не­вя­лі­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра з Санкт-Пе­цяр­бур­га — за­вяр­ша­ла “М.@rt.Кан­такт” у 2014-м, атры­маў­шы спе­цы­яль­ны прыз “За леп­шы ма­ла­дзёж­ны спек­такль”. Са­мы час па­ра­ўнаць інсцэ­ні­роў­кі і ўлас­на па­ста­ноў­кі!

...І З АРГА­НІ­ЗА­ТА­РА­МІ

— Як і да пан­дэ­міі, на фо­ру­ме бу­дзе пра­ца­ваць экс­пер­тны са­вет, — га­во­рыць га­лоў­ны рэ­жы­сёр Ма­гі­лёў­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра Тац­ця­на Па­цай. — Але склад яго змя­ніў­ся: у ім бу­дуць прад­стаў­ле­ны не то­ль­кі кры­ты­кі і тэ­арэ­ты­кі тэ­атра, але і пра­кты­кі. Уз­на­ча­ліць яго за­слу­жа­ная артыс­тка Рас­іі Але­на Бар­зо­ва, якая мае са­мае не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не да бе­ла­рус­кай на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры — і не то­ль­кі та­му, што пры­язджа­ла на Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад”. У па­чат­ку 1980-х яна сыг­ра­ла ро­лю Ган­ны ў стуж­ках Вік­та­ра Ту­ра­ва “Лю­дзі на ба­ло­це” і “Под­ых на­ва­ль­ні­цы” па­вод­ле ад­на­ймен­ных ра­ма­наў Іва­на Ме­ле­жа з яго тры­ло­гіі “Па­лес­кая хро­ні­ка”, за што атры­ма­ла Дзяр­жаў­ную прэ­мію СССР. Яе ка­ле­га­мі ў скла­дзе экс­пер­тна­га са­ве­та “М.@rt.Кан­так­та” ста­нуць най­бо­льш аўта­ры­тэт­ныя прад­стаў­ні­кі на­ша­га тэ­атра: на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Ры­гор Бе­ла­цар­коў­скі і за­слу­жа­ны артыст на­шай кра­іны, ула­да­ль­нік мед­аля Фран­цыс­ка Ска­ры­ны Ва­сіль Га­лец, які апош­нім ча­сам уда­ла су­мяш­чае акцёр­скую дзей­насць з рэ­жы­сёр­скай. Не за­бы­лі­ся мы і на кры­ты­каў. За­пра­сі­лі док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства Ве­ра­ні­ку Ярма­лін­скую, якая ўзна­ча­ль­вае ад­дзел тэ­атра Інсты­ту­та мас­тац­тваз­наў­ства, этнаг­ра­фіі і фа­льк­ло­ру імя Кан­дра­та Кра­пі­вы На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, і Во­ль­гу Ста­ля­ро­ву, якая вы­кла­дае ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Што­дзён­на, як гэ­та ра­бі­ла­ся і ра­ней, бу­дуць пра­хо­дзіць аб­мер­ка­ван­ні пра­гле­джа­ных спек­так­ляў, а 27 са­ка­ві­ка, у Між­на­род­ны дзень тэ­атра, экс­пер­тны са­вет аб­вес­ціць пе­ра­мож­цаў фо­ру­му.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ. 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"