Ангажую вас на конскі бранль!

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

У бібліятэчнай пошце ўсё часцей з'яўляюцца артыкулы, дзе бібліятэкары аналізуюць, што з кніг цікавіць чытачоў і з якой прычыны. Веданне гэтага дапамагае будаваць перспектыўную бібліятэчную палітыку. Такі разгляд тэмы, якая на нашых старонках раней не ўзнімалася, — доказ развіцця бібліятэчнага ўплыву на чытацкую актыўнасць…

/i/content/pi/cult/895/18931/8.jpgЛісты гэтыя схіляюць да пэўнага аналізу і мяне. Ці не з дзяцінства я выявіў для сябе асноўны кніжны жанр — добрая літаратура. Складнікі яе, як падаецца, — багатая мова, аўтарская шчырасць і небанальны сюжэт. Да самой кніжкі таксама патрабаванні вялікія — годны выгляд выдання, выразныя ілюстрацыі і ўсё тое, што пераконвае: кніжку выдавалі з любоўю да чытача. Дарэчы, вельмі істотны момант, на які бібліятэкару забывацца не варта. Дык вось, маё стаўленне да такой кнігі з часам мянялася. Зараз усё патлумачу.

Асаб­лі­ва­га збо­ру кніг у дзя­цін­стве я не меў. Біб­лі­ятэ­кі дзяр­жаў­ныя мае за­пы­ты за­да­ва­ль­ня­лі не за­ўжды. Вы­йсце бы­ло адзі­нае: кніж­ныя ка­лек­цыі сяб­роў, ба­ць­кі якіх па сва­ёй па­са­дзе ме­лі зна­ёмствы ў сфе­ры кніж­на­га ган­длю. Вось на гэ­тай шчод­рай на дзі­во­сы па­лян­цы я і па­свіў­ся. Інакш ні­ко­лі мне, шко­ль­ні­ку, не тра­пі­лі б у ру­кі двух­том­нік бра­тоў Грым ці пад­арун­ка­вае вы­дан­не “12 крэс­лаў” з кла­січ­ны­мі ілюс­тра­цы­ямі Кук­ры­нік­саў. Але на ўсю гэ­тую па­ліг­ра­фіч­ную рас­ко­шу я не звяр­таў ані­якай ува­гі. Га­лоў­нае бы­ло зда­бы­тае пра­чы­таць. А по­тым на ска­рыс­та­ную кніж­ку, воб­раз­на ка­жу­чы, хоць па­тэ­ль­ню стаў. Гэт­кае дзя­цін­ства бу­яла ў ма­ёй ду­шы кла­са да пя­та­га.

По­тым дзед Сця­пан да­пус­ціў мя­не ў сваю біб­лі­ятэ­ку. Да­клад­ней ка­жу­чы, кніж­кі збі­раў не ён, а яго сы­ны, мае дзя­дзь­кі, што ста­лі афі­цэ­ра­мі і раз’­еха­лі­ся па све­це. То­ль­кі та­ды я зра­зу­меў, што доб­рая кні­га — важ­кая рэч. Па­мя­таю “Ра­бін­зо­на Кру­за” на ўкра­інскай мо­ве з та­кі­мі гра­вю­ра­мі, што ад­арвац­ца ад іх бы­ло не­маг­чы­ма. Та­кое ба­гац­це ха­це­ла­ся мець са­мо­му. Па­ча­так ма­ёй ка­лек­цыі па­клаў пад­ару­нак дзя­дзь­кі Ва­ло­дзі — аль­ма­нах “Свет пры­год” з пер­шым тво­рам Стру­гац­кіх “Кра­іна бар­во­вых хмар”. Я з гэ­тай кніж­кай на­ват спаў. І па сён­ня не зра­зу­мею, як гэ­ты “Свет…” вы­ма­ніў-вы­мя­няў у мя­не ад­на­клас­нік. У дзя­цін­стве не бы­вае роз­уму з ліш­кам. Ад­на­клас­нік па­сля шко­лы фар­ца­ваў кні­га­мі, ці не з ты­дзень ха­дзіў за мной, вы­прош­ваў про­зу Па­стэр­на­ка “Па­вет­ра­ныя шля­хі”. Але я ўжо на­ву­чыў­ся па­ва­жаць кні­гу. Зра­зу­меў, што ў кож­най ёсць ду­ша, пры­зна­чэн­не, лёс. Ду­ша ба­ліць, ка­лі мае кні­гі шма­ль­цу­юць ці ўво­гу­ле кра­дуць. Не­як знік­ла “Но­вая зям­ля” Яку­ба Ко­ла­са з бліс­ку­чы­мі ілюс­тра­цы­ямі Эду­арда Агу­но­ві­ча. Пра­йшло не­ка­ль­кі га­доў, і не­хта не­вя­до­мы пе­рад­аў мне ў “ЛіМ”, дзе я ка­лі­сь­ці пра­ца­ваў, па­кет з кні­га­мі. Бы­ла там мая “Но­вая зям­ля” і ў якас­ці бо­ну­су-пра­ба­чэн­ня — на­тат­кі Сяр­гея Да­ўла­та­ва. Шля­хі кніг і лю­дзей — ня­выз­на­ныя. Да пры­кла­ду, у ад­ной з сель­скіх біб­лі­ятэк Ко­ла­су не па­шан­ца­ва­ла. Мяр­ку­ючы па ліс­тку кні­га­вы­да­чы, так і не па­тра­пі­ла за дзе­ся­ці­год­дзі ў ру­кі ама­та­ру бе­ла­рус­ка­га сло­ва. Для та­го і пра­цу­ем, каб год­ныя кніж­кі ме­лі шчас­лі­вы лёс.

/i/content/pi/cult/895/18931/9.jpgСён­ня па­спра­бую склас­ці хіт-па­рад аб­лас­цей у пла­не чы­тац­кай актыў­нас­ці там­тэй­шых ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры. Як і за­ўжды, лі­дзі­руе Гро­дзен­шчы­на.

За­гад­чык ад­дзе­ла ме­та­дыч­най ра­бо­ты Дзят­лаў­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Ма­ры­на Лу­кі­янец на­пі­са­ла: “Атмас­фе­ра XXVIII—XIX ста­год­дзяў за­ві­та­ла на не­ка­ль­кі га­дзін у люс­тра­ную за­лу Дзят­лаў­ска­га РЦК, дзе ла­дзіў­ся ІІ Ра­дзі­ві­лаў­скі баль. Тан­цмай­стар Ана­толь Кар­даш, мас­так, ке­ра­міст, кі­раў­нік ха­рэ­агра­фіч­на­га аб’­яднан­ня “Эпа­таж­ны блюз” пры Но­ва­яль­нян­скім до­ме ку­ль­ту­ры ця­гам апош­ня­га ча­су ад­ра­джае і па­пу­ля­ры­зуе ба­ль­ную тра­ды­цыю на Дзят­лаў­шчы­не. Ён пра­па­на­ваў гас­цям 11 тан­цаў, па­пу­ляр­ных не­ка­ль­кі ста­год­дзяў та­му. Ся­род іх — поль­ка вен­скі ва­льс, пад­ыспань, кон­скі бранль… Апра­ча тан­цаў, удзе­ль­ні­кі ба­лю ўдас­ка­на­ль­ва­лі ва­ло­дан­не мо­вы ве­ера, зна­ёмі­лі­ся з му­зыч­ны­мі сюр­пры­за­мі”. Рас­па­рад­чы­цай ба­лю бы­ла аўтар­ка пі­сь­ма Ма­ры­на Лу­кі­янец. А пра ўні­вер­са­ль­на­га твор­цу Ана­то­ля Кар­да­ша “К” пі­са­ла шмат і яшчэ сто­ль­кі на­пі­ша.

А ця­пер — на­ві­на з Дзят­лаў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. За­гад­чык ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі Але­на Якаў­чык на­пі­са­ла: “У Дзень пра­вас­лаў­най кні­гі ў нас ла­дзі­ла­ся сус­трэ­ча з клі­ры­кам хра­ма Свя­тых но­ва­па­кут­ні­каў і спа­вед­ні­каў, свя­та­ром Аляк­се­ем Сце­па­но­ві­чам”.

Два ліс­ты — і з Ашмян­ска­га ра­ёна, з Му­ра­ва­най Ашмян­кі. Мяс-ц­овыя ме­та­дыс­ты па­ве­дам­ля­юць, што ў сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка да 140-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са раз­гор­ну­та кніж­ная вы­ста­ва “Янка Ку­па­ла і Якуб Ко­лас: сім­вал і го­нар на­цыі”. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што тут кні­гі кла­сі­каў не аб­ыдзе­ны чы­тац­кай ува­гай.

У сель­скую біб­лі­ятэ­ку Му­ра­ва­най Ашмян­кі за­ві­та­лі на­ву­чэн­цы мясц­овай шко­лы. Яны на­ве­да­лі му­зей­ны кра­язнаў­чы па­кой, па­зна­ёмі­лі­ся з этнаг­ра­фіч­най экс­па­зі­цы­яй, пры­све­ча­най гіс­то­рыі вёс­кі. Га­вор­ка ішла пра по­быт і тра­ды­цыі мясц­овых жы­ха­роў.

Пі­саў я ў свой час і пра “Улас­се ў Лу­ках”. Гэ­тае свя­та, дзе га­лоў­ным ге­ро­ем вы­сту­пае ра­ба­ця­га Конь, ста­ла ад­ной з вы­раз­ных ві­зі­то­вак Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ёна.

За­ўжды актыў­ны на ста­рон­цы на­ша­га агля­ду Лід­скі ра­ён. Гэ­тым раз­ам ён прад­стаў­ле­ны на­ві­ной ад біб­лі­ятэ­ка­ра адзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы Ка­ця­ры­ны Сан­да­ко­вай. Яна рас­па­вя­ла пра акцыю “Дзень бяс­пе­кі. Ува­га ўсім!”. “Мэ­та гу­тар­кі — па­пя­рэ­джан­не па­жа­раў і гі­бе­лі лю­дзей, — пі­ша спа­да­ры­ня Ка­ця­ры­на. — Бра­лі ў ёй удзел вы­ха­ван­цы ясляў — дзі­ця­ча­га сад­ка № 7 раз­ам са сва­імі вы­ха­ва­ль­ні­ка­мі. Су­пра­цоў­нік МНС пра­вя­ла з дзе­ць­мі гу­ль­ню “Азбу­ка бяс­пе­кі”.

За Ма­гі­лёў­шчы­ну сён­ня ад­каз­ва­юць за­гад­чык Ма­гі­лёў­скай біб­лі­ятэ­кі імя Мі­ха­іла Лер­ман­та­ва Вік­то­рыя Пад­ча­пі­ала і за­гад­чык інфар­ма­цый­на-сэр­віс­ным сек­та­рам На­стас­ся За­броц­кая. Яны на­пі­са­лі пра юбі­лей­ныя вы­ста­вы-він­ша­ван­ні “Во­ла­ты бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры: Янка Ку­па­ла і Якуб Ко­лас”, про­ма-акцыю “Маё сло­ва”. Кніж­ная вы­ста­ва-агляд бы­ла арга­ні­за­ва­на і ў фае кі­на­тэ­атра “Ра­дзі­ма”.

Да сва­іх зем­ля­коў да­лу­ча­ецца і су­пра­цоў­ні­ца цэн­тра ту­рыз­му, кра­язнаў­ства і экс­кур­сій дзя­цей і мо­ла­дзі Баб­руй­ска Люд­мі­ла Да­бра­во­льс­кая. Аўтар­ка пі­ша пра вя­ліз­ную ро­лю бе­ла­рус­кай мо­вы ў спра­ве вы­ха­ван­ня дзя­цей і мо­ла­дзі. Дзе­ці з цэн­тра ла­дзяць ван­дроў­кі па род­ным краі, арга­ні­зоў­ва­юць па­ла­тач­ныя лет­ні­кі. А яшчэ вы­ву­ча­юць твор­часць Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, Яна Бар­шчэў­ска­га. “Каб ад­чуць, што ты ў Бе­ла­ру­сі, — рас­па­вя­дае Люд­мі­ла Да­бра­во­льс­кая, — не­дас­тат­ко­ва па­бы­ваць у Ду­дут­ках. Трэ­ба па­чуць сап­раў­дную мо­ву, на­род­ныя га­вор­кі. На­шы дзе­ці чу­юць і ву­чац­ца”. Да­лей спа­да­ры­ня Люд­мі­ла па­ве­дам­ляе пра на­вед­ван­не па­лес­кай вё­сач­кі Сня­дзін што ў Пет­ры­каў­скім ра­ёне. Ту­ды на­стаў­ні­ца з дзе­ць­мі тра­пі­ла праз Пры­пяць на па­ро­ме. Дзе­ці да­па­ма­га­лі архе­ола­гам, слу­ха­лі мяс-цовыя спе­вы і ды­ялек­ты… Я ве­ль­мі за­йздрош­чу гэ­тым дзе­цям, якім так па­шан­ца­ва­ла на да­рад­цу і вы­ха­ва­ль­ні­цу.

Мін­шчы­ну сён­ня прэ­зен­туе на­ша ста­лая аўтар­ка Та­ма­ра Кру­та­ле­віч — за­гад­чык ад­дзе­ла мар­ке­тын­гу і са­цы­яку­ль­тур­ных су­вя­зяў Бя­рэ­зін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. Яна ў чар­го­вы раз рас­па­вя­дае пра кні­га­тэ­ра­пію і спра­буе да­вес­ці, што яна — рэ­аль­ная. І я ве­ру спа­да­ры­ні Та­ма­ры! “Чы­тан­не доб­рых кніг, — упэў­не­на сцвяр­джае яна, — эфек­тыў­ныя ле­кі для ду­шы. У фар­ма­це су­мес­на­га з тэ­ры­та­ры­яль­ным цэн­трам са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва інклю­зіў­на­га пра­екта “Ча­роў­нае свят­ло кні­гі” на­шы су­пра­цоў­ні­кі пра­па­на­ва­лі ма­ла­дым лю­дзям з інва­лід­нас­цю се­анс ме­на­ві­та та­ко­га ля­чэн­ня. Ля­чы­лі­ся апа­вя­дан­ня­мі кла­сі­каў і су­час­ні­каў. Га­ючы эфект быў за­ма­ца­ва­ны раз­да­чай кні­га­ві­та­мі­наў”. Роз­ныя лё­сы ў кні­гі, роз­ныя.

Яшчэ адзін ста­лы аўтар “К” Андрэй Струн­чан­ка рас­па­вёў пра свят­ка­ван­не Мас­ле­ні­цы ў род­най вёс­цы Ма­за­ла­ва Ві­цеб­ска­га ра­ёна. Та­кім чы­нам аб­ара­ніў го­нар Ві­цеб­шчы­ны.

А вось ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры Брэс­тчы­ны і Го­ме­льш­чы­ны сён­ня пра­маў­ча­лі. Шка­да, бо не ве­ру, што за гэ­ты ты­дзень ў гэ­тых аб­лас­цях ні­чо­га ці­ка­ва­га ў сфе­ры ку­ль­ту­ры не ад­бы­ло­ся. Ча­ка­ем ліс­тоў!

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя чы­та­чы, і пі­шы­це пра ці­ка­вае!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"