“Я родам з Крынак з-пад Бялынічаў...”

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

Да 150-годдзя з дня нараджэння славянскага класіка жывапісу Вітольда Бялыніцкага-Бірулі
За­кан­чэн­не. Па­ча­так у №№10-11.

/i/content/pi/cult/895/18928/2.jpgКан­стан­цін Фе­да­рыш­кін уз­гад­вае, што ў ку­за­ве гру­за­вой ма­шы­ны “ГАЗ-53”, якая на­кі­роў­ва­ла­ся з Мін­ска праз Мас­кву ў Цвяр­скую воб­ласць на бы­лую да­чу Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, пры пя­ці­гра­дус­ным ма­ро­зе ехаць бы­ло, мяк­ка ка­жу­чы, не ве­ль­мі кам­фор­тна. Але ра­та­ва­ла ві­но, якім Але­на Ала­да­ва час­та­ва­ла: “Па­сту­кай­це ў ка­бі­ну, ка­лі па­жа­да­еце саг­рэц­ца...” І праз кож­ныя сто кі­ла­мет­раў хлоп­цы сту­ка­лі і атрым­лі­ва­лі та­кую не­абход­ную для за­ха­ван­ня зда­роў­я по­рцыю... У Мас­кве пе­ра­на­ча­ва­лі ў ква­тэ­ры ўда­вы мас­та­ка Але­ны Аляк­се­еўны, а на­заў­тра ра­ні­цай па­еха­лі на “Чай­ку”. Там усё аку­рат­на за­па­ка­ва­лі ў скры­ні, але не­ча­ка­на ўзнік­ла скла­да­ная пра­бле­ма. Спра­ва ў тым, што ся­мі­тон­ны фур­гон, які па­ві­нен быў пры­быць з Мін­ска за ма­ёмас­цю, з-за сва­іх га­ба­ры­таў не мо­жа пад’­ехаць да да­чы блі­жэй чым на 14 кі­ла­мет­раў. Што зро­біш — да­ро­га да “Чай­кі” не бы­ла раз­лі­ча­на на та­кія аўтаг­ра­ма­дзі­ны...

А тым ча­сам жан­чы­ны афор­мі­лі па­трэб­ныя да­ку­мен­ты і, зра­біў­шы свае спра­вы, вы­еха­лі раз­ам са ста­ля­ром у Мінск. Фе­да­рыш­кін за­стаў­ся адзін на да­чы ў ча­кан­ні мін­скай ма­шы­ны і ў по­шу­ках тран­спар­ту, на якім мож­на бы­ло б за не­ка­ль­кі рэ­йсаў да­ста­віць скры­ні да гэ­тай фу­ры. Ка­ра­цей ка­жу­чы, яму да­вя­ло­ся ў хо­ла­дзе і пра­ктыч­на го­ла­дзе (у мясц­овым сель­по акра­мя чэр­ства­га хле­ба і ўспу­ша­ных кан­сер­ваў ні­чо­га не бы­ло) пра­быць там бо­льш за ме­сяц. За­тое ён да­ска­на­ла вы­ву­чыў усе ма­ляў­ні­чыя мясц­іны ва­кол воз­ера Удом­ля, дзе ка­лі­сь­ці пад­оўгу жы­лі і пра­ца­ва­лі І.Ле­ві­тан і М.Уру­бель, А.Сця­па­наў і К.Ка­ро­він, А.Архі­паў і М.Баг­да­наў-Бе­льс­кі, С.Жу­коў­скі і А.Ма­ра­ваў. Вось якое цу­доў­нае су­зо­р’е імё­наў твор­цаў, што пры­нес­лі сла­ву не то­ль­кі рус­ка­му жы­ва­пі­су!.. Фур­гон жа з’я­віў­ся ад­ра­зу па­сля кас­трыч­ніц­кіх свя­таў. З да­па­мо­гай не­йкіх ге­адэ­зіс­таў, якія за дзе­сяць руб­лёў па­га­дзі­лі­ся да­па­маг­чы, з роз­ны­мі не­ча­ка­ны­мі пры­го­да­мі фу­ра бы­ла за­гру­жа­на. Праз со­рак дзён Фе­да­рыш­кін з каш­тоў­ным гру­зам вяр­нуў­ся ў Мінск, дзе атры­маў ад Ала­да­вай не то­ль­кі падзя­ку, але і шчы­рыя вы­ба­чэн­ні за тыя ня­го­ды, што да­вя­ло­ся яму зве­даць...

Так, з гэ­тых дзіўных пры­год з фур­го­нам па­чы­на­ла­ся гіс­то­рыя ства­рэн­ня ў го­ра­дзе Ма­гі­лё­ве ме­ма­ры­яль­на­га му­зея В.К.Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, які стаў фі­лі­ялам Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР (за­раз — На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Бе­ла­ру­сі). Акра­мя тво­раў жы­ва­пі­су мас­та­ка бы­лі пе­ра­ве­зе­ны з “Чай­кі” та­кія каш­тоў­ныя “артэ­фак­ты”, як ста­ры ра­яль чыр­во­на­га дрэ­ва фір­мы “Вірт”, на якім гра­ла пер­шая жон­ка мас­та­ка Во­ль­га Іва­наў­на; чыр­во­ная ка­мо­да, што ста­ла “пер­са­на­жам” кар­ці­ны Ста­ніс­ла­ва Жу­коў­ска­га “На­стур­кі”; уні­ка­ль­нае, з брон­за­вы­мі на­клад­ка­мі, руж­жо, з якім Ві­то­льд Ка­эта­на­віч ха­дзіў на па­ля­ван­не; на­сцен­ны га­дзін­нік з зя­зю­ляй; мэб­ля з Аб­рам­цаў­скіх май­стэр­няў; эцюд­нік, па­літ­ра, пэн­дзлі, мед­алі, уз­на­га­ро­ды мас­та­ка, роз­ныя він­ша­ва­ль­ныя ад­ра­сы, па­штоў­кі, ліс­ты, кні­гі, аль­бо­мы і г. д. Так бы мо­віць, для на­ра­джэн­ня му­зея бы­ло ўсё пад­рых­та­ва­на.

МА­РА АЛА­ДА­ВАЙ ЗДЗЕЙ­СНІ­ЛА­СЯ

І вось пры­йшоў час, ка­лі за­ла­тая ма­ра Але­ны Ва­сі­ль­еўны здзей­сні­ла­ся: у Бе­ла­ру­сі з’я­віў­ся му­зей імя В.К. Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, ха­ця і не ў Мін­ску, але, стро­га ка­жу­чы, та­кія му­зеі па­трэб­ны і ў рэ­гі­ёнах. Сён­ня пад­аец­ца дзіў­ным факт, што мно­гія та­га­час­ныя ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры і прад­стаў­ні­кі мас­тац­кай інтэ­лі­ген­цыі ста­ві­лі­ся скеп­тыч­на і на­ват з не­да­ве­рам да та­го, што пад­обны му­зей нам, бе­ла­ру­сам, на­огул па­трэб­ны. Пры­чы­на? Та­ды імя мас­та­ка, яго ба­га­тая твор­чая спад­чы­на бы­лі ма­ла­вя­до­мыя ў на­шай кра­іне. Ся­род яго блі­жэй­шых па­сля­доў­ні­коў і ду­хоў­ных вуч­няў та­ды бы­ло то­ль­кі не­ка­ль­кі бе­ла­ру­саў, якія над­во­р’я ў гэ­тым сэн­се зра­біць не маг­лі. І то­ль­кі дзя­ку­ючы Ала­да­вай спад­чы­на Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ста­ла па-сап­раў­дна­му цу­доў­ным ад­крыц­цём для бе­ла­рус­ка­га гле­да­ча і шчы­рым тры­умфам ува­саб­лен­ня ідэі Але­ны Ва­сі­ль­еўны, рэ­алі­за­цыі якой яна цал­кам пры­свя­ці­ла апош­нія га­ды свай­го жыц­ця. Усё, што сён­ня звя­за­на з імем мас­та­ка, асве­ча­на ду­хам гэ­тай жан­чы­ны, якая пер­шая за­яві­ла, што твор­часць май­стра, на­ша­га вы­дат­на­га су­айчын­ні­ка, усё ство­ра­нае ім у Рас­іі і Бе­ла­ру­сі — “уяў­ляе для нас асаб­лі­вую ці­ка­васць і каш­тоў­насць”.

Так, Ма­гі­лёў­скі му­зей Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі — гэ­та асоб­ная ста­рон­ка ў жыц­ці Ала­да­вай. Бо для на­ра­джэн­ня му­зея яна змаг­ла па­бу­да­ваць з да­па­мо­гай ура­да рэ­спуб­лі­кі ве­ль­мі моц­ны фун­да­мент, на якім з’явіў­ся ду­хоў­ны храм мас­тац­тва ў па­мяць на­ша­га кла­сі­ка. І ён раз­мяс­ціў­ся ў Ма­гі­лё­ве на ву­лі­цы Ле­нін­скай, 37, у бу­дын­ку двух­па­вярхо­ва­га цу­доў­на­га до­ма сты­лю по­зня­га ба­ро­ка кан­ца XVII ст. Ка­лі­сь­ці гэ­ты дом на­ле­жаў куп­цам Анош­кам і лі­чыў­ся ў го­ра­дзе ад­ным з леп­шых. Ме­на­ві­та тут не­ка­ль­кі дзён пра­жыў імпе­ра­тар Аўстрыі Іо­сіф II, ка­лі ў маі 1780 го­да пры­ехаў сю­ды для сус­трэ­чы з Ка­ця­ры­най II, каб вы­ра­шыць лёс Рэ­чы Па­спа­лі­тай. А да рэ­ва­лю­цыі тут раз­мяш­чаў­ся два­ран­скі сход. З архіў­ных да­ку­мен­таў вя­до­ма, што прад­стаў­ні­кі ро­ду Бя­лы­ніц­кіх-Бі­ру­ляў звяр­та­лі­ся ў Сход для па­цвяр­джэн­ня свай­го шля­хец­тва. Ся­род іх згад­ва­ецца і Ка­этан Ві­та­віч, дзед мас­та­ка. Та­кім чы­нам, бу­ды­нак мае да­чы­нен­не да ста­ра­даў­ня­га шля­хец­ка­га ро­ду Бы­ля­ніц­кіх-Бі­ру­ляў, вя­до­ма­га з кан­ца XVI ст.

Па­сля рэ­ва­лю­цыі тут раз­мяш­ча­ла­ся га­рад­ская біб­лі­ятэ­ка імя Кар­ла Мар­кса. У час Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны дом быў час­тко­ва раз­бу­ра­ны. У кан­цы 1970-х ад­бы­ла­ся рэ­кан­струк­цыя бу­дын­ка, у хо­дзе якой быў над­бу­да­ва­ны трэці па­верх. Па за­га­дзе Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры БССР ад 15 са­ка­ві­ка 1979 г., у су­вя­зі з за­вяр­шэн­нем рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот па­ча­ла­ся пра­ца па кам­плек­та­ван­ні шта­ту, доб­раў­па­рад­ка­ван­ні пры­лег­лай тэ­ры­то­рыі і ства­рэн­не му­зей­най экс­па­зі­цыі. Пе­рад бу­дын­кам быў збу­да­ва­ны по­мнік-бюст Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ра­бо­ты Ула­дзі­мі­ра Ле­ту­на. 24 снеж­ня 1982 го­да ад­быў­ся доў­га­ча­ка­ны вер­ні­саж. На жаль, з-за хва­ро­бы Але­на Ва­сі­ль­еўна не змаг­ла пры­сут­ні­чаць на гэ­тым свя­це, а праз тры з па­ло­вай гады, 29 мая 1986, яе не ста­ла...

Ад­нак час ішоў, і за 30 га­доў му­зей­ная экс­па­зі­цыя ма­ра­ль­на і фі­зіч­на сас­та­рэ­ла: пры­йшлі ў не­пры­дат­ны стан шмат­лі­кія ка­му­ні­ка­цыі бу­дын­ка. У 2013 г. бу­ды­нак быў за­чы­не­ны на ка­пі­та­ль­ны ра­монт. Ад­крыц­цё но­вай экс­па­зі­цыі му­зея па­сля рэстаўра­цыі ад­бы­ло­ся 1 ве­рас­ня 2018 го­да. Дзя­ку­ючы пра­ве­дзе­на­му ка­пі­та­ль­на­му ра­мон­ту му­зей займеў су­час­ны ды­зайн, за­лы бы­лі аб­ста­ля­ва­ны но­вай мэб­ляй, му­ль­ты­ме­дый­ным на­чын­нем, сіс­тэ­май клі­мат-кан­тро­лю і пы­ла­вы­да­лен­ня.

На но­вым эта­пе свай­го жыц­ця му­зей па­спеў стаць знач­ным вы­ста­вач­ным і ку­ль­тур­ным цэн­трам уся­го ма­гі­лёў­ска­га рэ­гі­ёна, ды і не то­ль­кі ма­гі­лёў­ска­га, бо ад­па­вя­дае ўсім па­тра­ба­ван­ням сус­вет­ных стан­дар­таў для раз­мяш­чэн­ня вы­ста­вач­ных пра­ектаў са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню.

Хэ­мін­гу­эй ка­заў, што, на­вед­ва­ючы му­зеі, ён мно­га­му на­ву­чыў­ся ў пей­за­жыс­та Поля Се­за­на. Але ён пры­зна­ваў так­са­ма, што не мо­жа ўцям­на, вы­раз­на рас­тлу­ма­чыць, ча­му ж ме­на­ві­та ён на­ву­чыў­ся. А вось мас­тац­тва Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, ха­чу спа­дзя­вац­ца, нас ву­чыць мно­га­му. Але і мне цяж­ка вы­зна­чыць, ча­му ж ме­на­ві­та. Ма­быць, ужыт­ко­вых азна­чэн­няў, які­мі мы ка­рыс­та­емся, як раз­мен­най ма­не­тай, не да­стат­ко­ва, каб акрэс­ліць год­насць на­ват най­леп­шых па­лот­наў. Та­му аб­мя­жу­юся са­мы­мі про­сты­мі сло­ва­мі і ска­жу: сён­няш­няя экс­па­зі­цыя ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі яшчэ раз на­гад­вае нам, што та­кое вя­лі­кае мас­тац­тва, сап­раў­дны жы­ва­піс, па­эзія фар­баў на ўсе гус­ты. Па­кло­нім­ся ж за тое вы­дат­на­му мас­та­ку-пле­нэ­рыс­ту Ві­то­ль­ду Бя­лы­ніц­ка­му-Бі­ру­лі, які на­заў­сё­ды ўвай­шоў за­ла­тым зліт­кам у ле­та­піс на­шай на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры.

...Ён на­ра­дзіў­ся ў лю­тым, але бо­льш за ўсё лю­біў Вяс­ну.

Ба­рыс КРЭ­ПАК, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі