“Я родам з Крынак з-пад Бялынічаў...”

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Да 150-годдзя з дня нараджэння славянскага класіка жывапісу Вітольда Бялыніцкага-Бірулі
Працяг. Пачатак у №10

/i/content/pi/cult/894/18926/19.jpgІ яшчэ ка­жуць, што праз не­ка­ль­кі га­доў, ужо па­сля вай­ны, Ста­лі­ну пры­нес­лі спіс твор­чых дзея­чаў на за­цвяр­джэн­не іх у роз­ных га­на­ро­вых зван­нях. І быц­цам бы пра­ва­дыр у пе­ра­лі­ку імё­наў ад­ра­зу адзна­чыў імя Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча: “А-а-а, акын мес­ца на­ра­джэн­ня та­ва­ры­ша Ста­лі­на?! У яго, ба­дай, да­стат­ко­ва за­слуг пе­рад са­вец­кай ку­ль­ту­рай...” — і з гэ­ты­мі сло­ва­мі пад­пі­саў прад­стаў­лен­не аб пры­сва­енні на­ша­му зем­ля­ку зван­ня на­род­на­га мас­та­ка РСФСР. А праз па­ру ме­ся­цаў на гэ­тай хва­лі Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля быў амаль ад­на­ча­со­ва аб­ра­ны і ака­дэ­мі­кам Ака­дэ­міі мас­тац­тваў СССР, і га­на­ро­вым ака­дэ­мі­кам Ака­дэ­міі на­вук БССР. А яшчэ ў 1944-м Ві­то­льд Ка­эта­на­віч атры­маў зван­не на­род­на­га мас­та­ка на­шай кра­іны.

Ад­нак дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці за­раз я ха­чу ўнес­ці не­ка­то­рыя пры­нцы­по­выя ка­рэк­ты­вы. Па-пер­шае, за ўсё па­сля­рэ­ва­лю­цый­нае жыц­цё Ста­лін аса­біс­та на­ве­даў то­ль­кі дзве вы­ста­вы: 2-ю вы­ста­ву Аса­цы­яцыі мас­та­коў рэ­ва­лю­цыі (АХР) у 1928 го­дзе і вы­ста­ву, пры­све­ча­ную 15-га­да­ві­не РККА, у 1933-м. 23 снеж­ня 1939 го­да ў Трац­ця­коў­цы сап­раў­ды бы­ла з вя­лі­кай по­мпай ад­кры­тая мас­тац­кая вы­ста­ва “Ста­лін і лю­дзі Са­вец­кай кра­іны ў вы­яўлен­чым мас­тац­тве”, на якой экс­па­на­ва­ла­ся 257 тво­раў 129 аўта­раў, у тым лі­ку ме­ма­ры­яль­ны пей­заж “Го­ры. Ра­дзі­ма Іо­сі­фа Ста­лі­на” Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі. Да гэ­та­га мас­так спе­цы­яль­на ездзіў у Гру­зію і пі­саў там ад­па­вед­ныя эцю­ды. Вы­ста­ва бы­ла пры­све­ча­на 60-га­до­ва­му юбі­лею “леп­ша­га сяб­ра мас­та­коў” та­ва­ры­ша Ста­лі­на. Ка­неш­не, усе ча­ка­лі пра­ва­ды­ра. Маў­ляў, аб­авяз­ко­ва бу­дзе. Але ён так і не на­ве­даў экс­па­зі­цыю. Так што на­мя­каць на тое, што Ві­то­льд Ка­эта­на­віч атры­маў не­йкія дзяр­жаў­ныя бо­ну­сы за пры­хі­ль­ныя да яго ад­но­сі­ны Ста­лі­на, не трэ­ба.

Пер­шы свой сап­раў­дны “бо­нус” мас­так атры­маў яшчэ ў кан­цы XIX ст. ад са­мо­га Ле­ві­та­на, дру­гі — у 1908 го­дзе ад імпе­ра­тар­скай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, ка­лі яго вы­бра­лі ака­дэ­мі­кам. А праз тры га­ды — за­ла­ты мед­аль на Між­на­род­най вы­ста­ве ў Мюн­хе­не, а по­тым яшчэ за­ла­ты мед­аль і ў Бар­се­ло­не, так­са­ма на Між­на­род­най вы­ста­ве жы­ва­пі­су. А трош­кі па­зней Рэ­пін пра­нік­нё­на ска­заў Ві­то­ль­ду: “Я так пры­вык асвя­жац­ца ду­шой пе­рад ва­шы­мі жы­вы­мі хва­ля­ван­ня­мі пра­ўды, пра­ста­ты і сва­бо­ды...” Так­са­ма — сво­еа­саб­лі­вы бо­нус...

КА­ЛІ КВІТ­НЕ­ЛІ ЯБЛЫ­НІ І БЭЗ...

Па вя­лі­кім ра­хун­ку, твор­чы лёс Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, па­чы­на­ючы з кан­ца XIX cт., склад­ваў­ся ве­ль­мі па­спя­хо­ва, без уся­кіх там твор­чых кан­флік­таў з дзяр­жа­вай і з са­бой. Ха­ця з са­бой, ві­даць, ма­ра­ль­ныя кан­флік­ты ўсё ж бы­лі, асаб­лі­ва па­сля кас­трыч­ніц­кіх падзей 1917 го­да, ка­лі яму, вы­дат­на­му пей­за­жыс­ту, “чыс­та­му” па­эту-лі­ры­ку, да­вя­ло­ся на­ма­ля­ваць на­пры­кан­цы та­го ж го­да “тэ­ма­тыч­ную” кар­ці­ну “На­пя­рэ­дад­ні Кас­трыч­ні­ка. Баі ля Ні­кіц­кіх ва­рот”. Но­вая ўла­да ха­це­ла на­цы­яна­лі­за­ваць і да­чу “Чай­ка”, але мас­та­ку да­па­мог Лу­на­чар­скі: па­ра­іў арга­ні­за­ваць там мас­тац­кую шко­лу для дзя­цей. Сло­вам, па­шан­ца­ва­ла, як бес­смя­рот­на­му бул­га­каў­ска­му пра­фе­са­ру Прэ­абра­жэн­ска­му, у яко­га швон­дзе­ры спра­ба­ва­лі рэ­кві­за­ваць час­тку жыл­ля.

І по­тым, у 1930-я, не­адной­чы да­во­дзі­ла­ся мас­та­ку не то­ль­кі ўтой­ваць ад улад сваё шля­хец­кае па­хо­джан­не, але і на­сту­паць на гор­ла ўлас­най пес­ні. Урэш­це, дзя­ка­ваць Бо­гу, што Ві­то­льд Ка­эта­на­віч, ня­гле­дзя­чы на свой, так бы мо­віць, “ці­хі кан­фар­мізм”, да кан­ца жыц­ця за­ха­ваў у са­бе вя­лі­кі та­лент па­эта-лі­ры­ка, які шчы­ра, са­ма­адда­на лю­біў пры­ро­ду.

/i/content/pi/cult/894/18926/20.jpg...У 75-га­до­вым уз­рос­це мас­так на­рэш­це на­ве­даў Бе­ла­русь. На­ве­даў па за­пра­шэн­ні Пер­ша­га сак­ра­та­ра ЦК КПБ Пан­це­ляй­мо­на Пан­ама­рэн­кі. Аргка­мі­тэт Са­юза са­вец­кіх мас­та­коў на гэ­тую па­ездку па­рэ­ка­мен­да­ваў раз­ам з Бя­лы­ніц­кім-Бі­ру­ляй і пей­за­жыс­та Мі­ка­лая Ра­ма­дзі­на. Ад­нак Ві­то­льд Ка­эта­на­віч на­ста­яў на тым, каб з ім быў не хто іншы, як “ша­ноў­ны зям­ляк” і ма­лод­шы сяб­ра Антон Бар­хат­коў. Гэ­та ад­бы­ло­ся ў вяс­но­ва-лет­ні пе­ры­яд 1947 го­да. І яшчэ мас­так пры­сут­ні­чаў у на­ступ­ным го­дзе на ІІ з’ез­дзе мас­та­коў БССР, дзе быў аб­ра­ны Га­на­ро­вым стар­шы­нёй на­ша­га Са­юза. Сап­раў­дным стар­шы­нёй жа па­сля Іва­на Ахрэм­чы­ка стаў Яўген За­йцаў. Ме­на­ві­та та­ды Ві­то­льд Ка­эта­на­віч з тры­бу­ны гэ­та­га з’ез­да за­явіў: “Я за­ўсё­ды ўсім сэр­цам з ва­мі, да­ра­гія зем­ля­кі!” І бы­лі цёп­лыя сус­трэ­чы з бе­ла­рус­кі­мі мас­та­ка­мі, з Яку­бам Ко­ла­сам і сям’ёй Ала­да­вых...

Пра свой пер­шы пры­езд на Ра­дзі­му мас­так так згад­ваў (з ліс­та Анто­ну Бар­хат­ко­ву): “Я шчас­лі­вы, што ў кан­цы жыц­ця ха­дзіў па род­най зям­лі ўлас­ны­мі на­га­мі, атрым­лі­ва­ючы аса­ло­ду ад на­шай бе­ла­рус­кай вяс­ны, ка­лі квіт­не­лі яблы­ні і бэз... Дзён, якія я пра­вёў у род­най Бе­ла­ру­сі, не ма­гу за­быць і не за­бу­ду да са­май смер­ці...”

ДЗЯ­КУ­ЮЧЫ АЛЕ­НЕ АЛА­ДА­ВАЙ

Так, ад бе­ла­рус­кас­ці Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля ні­ко­лі не ад­маў­ляў­ся, а на­адва­рот, ве­ль­мі га­на­рыў­ся сва­ім па­хо­джан­нем. І ні­чо­га дзіў­на­га ў тым ня­ма, што ў на­шай кра­іне сён­ня зна­хо­дзіц­ца са­мая вя­лі­кая ко­ль­касць яго тво­раў (бо­льш за 450, уклю­ча­ючы эцю­ды). Мы ма­ем два му­зеі В.К. Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі (у Ма­гі­лё­ве і ў Бя­лы­ні­чах — з по­мні­ка­мі мас­та­ку), а па­чы­на­ючы з 1996 го­да на Ма­гі­лёў­шчы­не (з вы­ездам у Цвяр­скую воб­ласць на воз­ера Удом­лю) пра­во­дзяц­ца рэ­гу­ляр­ныя між­на­род­ныя пле­нэ­ры. На мес­цы ж до­ма ў Крын­ках, дзе на­ра­дзіў­ся май­стар, уста­ноў­ле­ны ме­ма­ры­яль­ны знак... На жаль, гэ­тай ра­да­вой ся­дзі­бы сям’і Бя­лы­ніц­кіх-Бі­ру­ляў да­ўно не існуе. Мо та­му ён і не па­жа­даў на­ве­даць тое мес­ца, яко­га ня­ма, ха­ця яго мін­скія сяб­ры ўга­вор­ва­лі гэ­та зра­біць.

Пра Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча шмат на­пі­са­на і ска­за­на. І быц­цам бы ні­чо­га но­ва­га тут і не ска­жаш. Ды па­спра­бую ўсё ж та­кі рас­крыць то­ль­кі не­ка­то­рыя, не зу­сім вя­до­мыя для пры­хі­ль­ні­каў вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, эпі­зо­ды.

На­га­даю, што ўсё тое, што сён­ня мы ма­ем з ду­хоў­най спад­чы­ны мас­та­ка, — гэ­та ў пер­шую чар­гу за­слу­га Але­ны Ала­да­вай. Ме­на­ві­та яна, ды­рэк­тар Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР і бліз­кая сяб­роў­ка май­стра, зра­бі­ла ўсё маг­чы­мае, каб пяс­няр пры­ро­ды за­стаў­ся на­заў­сё­ды з на­мі, бе­ла­ру­са­мі.

Мас­тац­тваз­наў­ца, ста­рэй­шы му­зей­шчык Кан­стан­цін Фе­да­рыш­кін рас­па­вёў ад­ну ці­ка­вую гіс­то­рыю, якая цес­на звя­за­на з тым, як Ала­да­ва зда­бы­ва­ла для Бе­ла­ру­сі спад­чы­ну Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча. Акра­мя та­го, са­ма Але­на Ва­сі­ль­еўна мне так­са­ма шмат ча­го рас­каз­ва­ла пра сваё сяб­роў­ства з мас­та­ком і яго­най жон­кай, Але­най Аляк­се­еўнай. Да­рэ­чы, я па­зна­ёміў­ся з ёй, ка­лі яна гас­ця­ва­ла ў Ала­да­вай у Мін­ску. Жан­чы­на сім­па­тыч­ная і ве­ль­мі дзе­ла­вая...

“ЧАЙ­КА”. ПРЫ­ГО­ДЫ З ФУР­ГО­НАМ

Як вя­до­ма, мас­так па­йшоў з жыц­ця 18 чэр­ве­ня 1957 го­да, на сва­ёй да­чы “Чай­ка”, якая зна­хо­дзі­ла­ся на бе­ра­зе ма­ляў­ні­ча­га воз­ера Удом­ля Ка­лі­нін­скай воб­лас­ці (бы­лая Цвяр­ская гу­бер­ня, ця­пер — зноў Цвяр­ская воб­ласць). Яшчэ ў 1912-м мас­так на­быў тут дзя­лян­ку зям­лі і вы­бу­да­ваў дом з май­стэр­няй, дзе і пра­вёў свае блас­ла­вен­ныя твор­чыя га­ды. Тут ён на­ма­ля­ваў леп­шыя пей­за­жы, па­чы­на­ючы з кла­січ­ных па­лот­наў “Час ці­шы­ні” і “Зі­мо­вы сон” і за­кан­чва­ючы кар­ці­на­мі апош­ня­га го­да жыц­ця “Бла­кіт­ная вяс­на” і “Вяс­на ідзе”. З дум­ка­мі аб ад­ра­джэн­ні зям­лі, аб яе буй­ным цві­цен­ні ён і па­кі­нуў гэ­ты свет...

І вось Кан­стан­цін Фе­да­рыш­кін (та­ды ён пра­ца­ваў у Мас­тац­кім му­зеі раз­ам з Ала­да­вай) 1 кас­трыч­ні­ка 1972 го­да быў вы­клі­ка­ны Але­най Ва­сі­ль­еўнай у яе ка­бі­нет. Аказ­ва­ецца, пла­на­ва­ла­ся не­адклад­ная, архі­важ­ная па­ездка на да­чу “Чай­ка”, каб вы­вез­ці ад­туль у Мінск час­тку да­чнай ма­ёмас­ці мас­та­ка і эцю­ды, якія там яшчэ за­ста­ва­лі­ся і якія па­він­ны быць пе­рад­адзе­ны (з да­зво­лу ўра­да) уда­вой Але­най Аляк­се­еўнай Бя­лы­ніц­кай-Бі­ру­ля. Да­рэ­чы, Ала­да­ва да­ўно ма­ры­ла арга­ні­за­ваць у Мін­ску му­зей жы­ва­піс­ца, дзе за­хоў­ва­ла­ся б леп­шая ка­лек­цыя яго тво­раў. За­бя­га­ючы на­пе­рад, ска­жу, што та­кі му­зей з кар­ці­на­мі, пры­ват­ны­мі рэ­ча­мі мас­та­ка, мэб­ляй, да­ку­мен­та­мі, кні­га­мі, фа­таг­ра­фі­ямі быў ад­кры­ты яшчэ пры жыц­ці Ала­да­вай 24 снеж­ня 1982 го­да, пра­ўда, не ў Мін­ску, а ў Ма­гі­лё­ве — у якас­ці фі­лі­яла Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР...

...3 кас­трыч­ні­ка 1972 го­да Але­на Ала­да­ва, Кан­стан­цін Фе­да­рыш­кін і ста­ляр Ана­толь Бур­лоў вы­еха­лі з Мін­ска на гру­за­вой ма­шы­не “ГАЗ-53”: Ала­да­ва — у ка­бі­не, хлоп­цы — у ку­за­ве. Трэ­ба бы­ло пра­ехаць не­ка­ль­кі со­цень кі­ла­мет­раў... На да­чы “Чай­ка” да та­го ча­су ўжо ніх­то не жыў: уда­ва мас­та­ка да­ўно ата­ба­ры­ла­ся ў Мас­кве і сю­ды за­віт­ва­ла рэ­дка. Але да пры­езду мін­чан час­тка ма­ёмас­ці “Чай­кі” бы­ла вы­ве­зе­на ў Мас­кву, а тое, што за­ста­ло­ся, трэ­ба бы­ло вы­ра­тоў­ваць для Бе­ла­ру­сі.

Ба­рыс КРЭ­ПАК, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"