Школа народных традыцый

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Да­след­чы этнаг­ра­фіч­ны пра­ект “Шля­хам про­дкаў” стаў для По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры тра­ды­цый­ным і рэ­алі­зу­ецца спе­цы­яліс­та­мі бо­льш за пяць га­доў

/i/content/pi/cult/894/18914/5.jpgПа вы­ні­ках фа­льк­лор­ных экс­пе­ды­цый, по­шу­ка­ва-збі­ра­ль­ніц­кай, кра­язнаў­чай, этнаг­ра­фіч­най дзей­нас­ці пра­во­дзяц­ца на­род­ныя свя­ты і ме­рап­ры­емствы “З на­род­най скар­бон­кі По­ла­ччы­ны”, аўтэн­тыч­ныя пес­ні трап­ля­юць у рэ­пер­ту­ар ама­тар­скіх ка­лек­ты­ваў, скла­дзе­ны збор­нік ку­лі­нар­ных рэ­цэп­таў “Смач­нае пад­арож­жа Надзей­кі” і адзня­ты ві­дэ­асю­жэ­ты з удзе­лам но­сь­бі­таў, рас­пра­ца­ва­ны ту­рыс­тыч­на-па­зна­ва­ль­ныя пра­гра­мы “Ку­ль­ту­ра і звы­чаі род­на­га краю”, па­спя­хо­ва ла­дзяц­ца агля­ды-кон­кур­сы ся­род ка­лек­ты­ваў фа­льк­лор­на­га на­прам­ку. Ма­тэ­ры­ялы, атры­ма­ныя пад­час пра­екта, вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца для ра­бо­ты па ўклю­чэн­ні но­вых эле­мен­таў у спіс не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

БА­ГА­ТЫР­СКІ СДК ПА­ЧЫ­НАЕ

2022 год аб­веш­ча­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Без ве­дан­ня мі­ну­ла­га ня­ма па­спя­хо­вай бу­ду­чы­ні. Ме­на­ві­та та­му на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні та­кая вя­лі­кая ўва­га над­аец­ца за­ха­ван­ню спад­чы­ны на­ша­га на­ро­да і асаб­лі­ва ку­ль­тур­най. З гэ­тай на­го­ды По­ла­цкі РЦК рас­пра­ца­ваў пад­пра­ект “Шко­ла на­род­ных тра­ды­цый”, які на­кі­ра­ва­ны на за­ха­ван­не і па­пу­ля­ры­за­цыю гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най са­ма­быт­нас­ці По­ла­цка­га рэ­гі­ёна, не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны, на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый і фа­льк­ло­ру, пе­рад­ачу гэ­тых ве­даў бо­льш шы­ро­ка­му ко­лу і ў тым лі­ку ма­ла­до­му па­ка­лен­ню.

Пер­шае ме­рап­ры­емства но­ва­га пра­екта ад­бы­ло­ся ў фі­лі­яле “Ба­га­тыр­скі сель­скі Дом ку­ль­ту­ры” зу­сім не­ вы­пад­ко­ва. Ме­на­ві­та тут па­спя­хо­ва дзей­ні­ча­юць тры фа­льк­лор­ныя ка­лек­ты­вы: дзі­ця­чыя “Ле­цей­ка” і “Ка­ла­соч­кі” і да­рос­лы “Га­ла­сы спад­чы­ны”, які бо­льш за па­ўста­год­дзя за­хоў­вае спеў­ную тра­ды­цыю вы­ка­нан­ня ку­па­льс­кіх і жніў­ных пе­сень “у пе­ра­хлёст”, уне­се­ную ў спіс не­ма­тэ­ры­яль­ных ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. У СДК па­ста­янна дзей­ні­чае этнаг­ра­фіч­ная экс­па­зі­цыя ў го­нар Ве­ры Ула­дзі­мі­раў­ны Пі­сю­ко­вай — за­сна­ва­ль­ні­цы ансам­бля “Га­ла­сы спад­чы­ны” і но­сь­бі­та мясц­ова­га фа­льк­ло­ру.

Пад­час ме­рап­ры­емства кі­раў­ні­кі фа­льк­лор­ных ка­лек­ты­ваў ра­ёна змаг­лі аб­мя­няц­ца во­пы­там, падзя­ліц­ца ад­но з ад­ным сва­імі ку­ль­тур­ны­мі на­пра­цоў­ка­мі.

ПЕР­ШЫ ЎРОК

Пер­шае ме­рап­ры­емства “Шко­лы на­род­ных тра­ды­цый” бы­ло пры­све­ча­на на­род­на­му свя­ту “Мас­ле­ні­ца”, та­му кож­ны ўдзе­ль­нік атры­маў ад арга­ні­за­та­раў ме­та­дыч­ны збор­нік “Су­час­ныя мас­ле­ніч­ныя гу­ль­ні”, ма­тэ­ры­ялы яко­га мож­на бу­дзе вы­ка­рыс­таць пры пад­рых­тоў­цы свя­точ­ных гу­лян­няў ужо ў са­ка­ві­ку.

По­ла­цкі РЦК вы­каз­вае вя­лі­кую падзя­ку май­стру По­ла­цка­га РЦР Тац­ця­не Кра­сі­ка­вай і кі­раў­ні­ку на­род­на­га клу­ба “Май­стар” Іне Ка­ран­дзей за цу­доў­ны май­стар-клас па вы­ра­бе ля­ль­кі-вяс­нян­кі. Дзя­ку­ем хлоп­цам і дзяў­ча­там з фа­льк­лор­ных ка­лек­ты­ваў “Ле­цей­ка” і “Ка­ла­соч­кі” і іх кі­раў­ні­кам Во­ль­зе Лоб­кіс і Тац­ця­не Ста­ран­нік за вы­ка­нан­не мас­ле­ніч­ных пе­сень і за май­стар-клас па по­бы­та­вых тан­цах, а “Га­ла­сам спад­чы­ны” — за пра­нік­нё­ныя спе­вы “ў пе­ра­хлёст”, за­гад­чы­ку фі­лі­яла “Ба­га­тыр­скі СДК” Але­не Лу­ка­віц­кай — за грун­тоў­ны экс­курс па этнаг­ра­фіч­ным кут­ку. Так­са­ма вы­каз­ва­ем шчы­рую падзя­ку за­гад­чы­ку Ба­га­тыр­скай біб­лі­ятэ­кай-фі­лі­ялам № 48 Іне Ка­ра­бан за цёп­лы пры­ём у сце­нах сва­ёй уста­но­вы.

ПЕР­СПЕК­ТЫ­ВЫ

Ме­рап­ры­емствы “Шко­лы на­род­ных тра­ды­цый” — се­мі­на­ры-пра­кты­ку­мы, твор­чыя ла­ба­ра­то­рыі, этна­фэс­ты — пла­ну­ецца пра­вес­ці не то­ль­кі ў роз­ных ку­точ­ках По­ла­ччы­ны, але і за яе меж­амі з удзе­лам фа­льк­лор­ных ка­лек­ты­ваў іншых ра­ёнаў Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Та­кія твор­чыя сус­трэ­чы най­леп­шым чы­нам бу­дуць спры­яць аб­ме­ну во­пы­там, па­пу­ля­ры­за­цыі і пе­ра­емнас­ці са­ма­быт­най твор­час­ці. По­ла­цкі РЦК за­пра­шае да ўдзе­лу ўсіх за­ці­каў­ле­ных, тым бо­льш ува­ход на ме­рап­ры­емствы во­ль­ны.

Ка­ця­ры­на ПА­ЎЛО­ВІЧ, рэ­дак­тар По­ла­цка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­туры