У кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць то­ль­кі ад­на род­ная мо­ва…

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Інтэ­лек­ту­аль­ны спрынт-кон­курс
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка: “Бе­ла­рус­кую мо­ву трэ­ба ве­даць, та­му што гэ­та нас ад­роз­ні­вае ад іншых” (З вы­ступ­лен­ня пе­рад жур­на­ліс­та­мі 27 лю­та­га, па­сля га­ла­са­ван­ня на рэ­фе­рэн­ду­ме па аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі)

/i/content/pi/cult/894/18911/1.jpgЦі­ха гу­чыць му­зы­ка (Янка Ку­па­ла, “Спад­чы­на”).

На фо­не му­зы­кі вя­ду­чыя чы­та­юць тэкст.

В1. Сён­ня ў све­це шмат цу­доў­ных моў. Ад­ны з іх ва­бяць сва­ёй пры­га­жос­цю і не­паў­тор­нас­цю, дру­гія — мі­ла­гуч­нас­цю. Але ў кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць то­ль­кі ад­на род­ная мо­ва. Ме­на­ві­та на гэ­тай мо­ве ён раз­маў­ляе з род­ны­мі, сяб­ра­мі, зна­ёмы­мі.

В2. Па да­дзе­ных ЮНЕС­КА, у све­це існуе бо­льш за 6000 моў, 95% з якіх зна­хо­дзіц­ца ва ўжыт­ку ў на­се­ль­ніц­тва пла­не­ты. Час­тка моў не мае сва­ёй пі­сь­мен­нас­ці. Бо­льш за па­ло­ву існу­ючых моў све­ту зна­хо­дзяц­ца на мя­жы вы­мі­ран­ня. Ты­ся­чы моў не вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца ў сіс­тэ­ме ад­ука­цыі і не прад­стаў­ле­ны ў Інтэр­нэ­це.

В1. Кож­ны ме­сяц зні­ка­юць дзве мо­вы. Яшчэ ня­даў­на на­ліч­ва­ла­ся да 8000 са­ма­стой­ных моў. Сён­ня іх на 2000 менш.

В2. Мо­ва — час­тка ча­ла­ве­чай ку­ль­ту­ры, гіс­та­рыч­най спад­чы­ны. Дзя­ку­ючы ёй пра­цяг­ва­юць жыць тра­ды­цыі. Мо­ва аб­уджае ці­ка­васць да па­знан­ня све­ту, са­дзей­ні­чае пра­яўлен­ню па­ва­гі да на­ша­га мі­ну­ла­га і слу­жыць эле­мен­там аб’яднан­ня лю­дзей, не­за­леж­на ад мес­ца і ча­су іх пра­жы­ван­ня.

В1. Чы­тае верш Іга­ра Пра­ка­по­ві­ча.

Па­га­ва­ры са мной на мо­ве,

На на­шай род­най, не чу­жой.

Ад­чу­еш ты — у кож­ным сло­ве

Ду­ша ядна­ецца з ду­шой.

І сэр­ца сэр­цу ад­кры­вае

Свае ду­хоў­ныя са­ды —

Там са­лаў­іны хор спя­вае,

Там смак кры­ніч­нае ва­ды.

Там рэ­ха про­дкаў пра­маў­ляе

Ма­літ­вы свет­лыя зда­лёк,

Ні­бы­та нас бла­гас­лаў­ляе

На доб­ры шлях, на лёг­кі крок.

У сло­вах тых — надзеі на­шы

І на­шы ма­ры пра жыц­цё.

Ка­лі мы з мо­вай —

Нас не стра­шыць

Ні гвалт, ні мор, ні за­быц­цё.

Па­га­ва­ры са мной на мо­ве,

За­будзь на час пра “язы­кі”.

Ня­хай гу­чаць у кож­ным сло­ве

І про­дкі на­шы, і вя­кі!

В2. Доб­ры дзень, да­ра­гія гос­ці, удзе­ль­ні­кі біб­лі­ятэч­на­га інтэ­лек­ту­аль­на­га спрынт-кон­кур­су!

В1. Мы ра­ды ба­чыць вас, ша­ноў­ныя сяб­ры! І сён­ня мы па­га­во­рым з ва­мі на род­най мо­ве. І не про­ста па­га­во­рым, мы з ва­мі па­ўдзе­ль­ні­ча­ем у кон­кур­се, каб вы­явіць най­леп­шых знаў­цаў бе­ла­рус­кай мо­вы.

В2. Па­чы­на­ем наш інтэ­лек­ту­аль­ны спрынт-кон­курс. У нас ёсць тры ка­ман­ды. За тры хві­лі­ны вам па­трэб­на пры­ду­маць на­зву ка­ман­ды.

Гу­чыць му­зы­ка.

Праз тры хві­лі­ны ўдзе­ль­ні­кі агуч­ва­юць на­звы сва­іх ка­манд.

Кож­ная ка­ман­да ві­тае іншую апла­дыс­мен­та­мі.

В1. Да­вай­це вы­зна­чым ка­пі­та­наў. І да­мо­вім­ся, што на пы­тан­ні ад­каз­ваць бу­дуць ме­на­ві­та яны. Пад­час кон­кур­су вам трэ­ба бу­дзе вы­ка­наць пэў­нае за­дан­не, і за пра­ві­ль­ныя ад­ка­зы вы атры­ма­еце пэў­ную ко­ль­касць ба­лаў. У чы­ёй скар­бон­цы іх ака­жац­ца бо­льш, тая ка­ман­да і пе­ра­ма­гае. Уваж­лі­ва слу­хай­це ўмо­вы кож­на­га за­дан­ня. Га­то­выя? Та­ды ў доб­ры шлях!

В2. РАЗ­МІН­КА “ЗА­ГАД­КІ”.

Перш чым па­чаць кон­курс, пра­вя­дзём не­вя­ліч­кую раз­мін­ку — бу­дзем ад­гад­ваць за­гад­кі. Ад­каз­ва­юць ка­пі­та­ны, пе­рад гэ­тым пад­ня­тай уверх ру­кой па­пя­рэ­дзіў­шы аб га­тоў­нас­ці да ад­ка­зу. За пра­ві­ль­ны ад­каз бу­дзе за­лі­ча­ны адзін бал. Мы пра­ве­рым ва­шу га­тоў­насць да сур’ёзна­га кон­кур­су.

1. Усе яго лю­бяць, ча­ка­юць, а гля­нуць, уба­чаць — ад­ра­зу за­пла­чуць. (Со­нца)

2. У ва­дзе на­ра­джа­ецца, а ва­ды ба­іцца. (Соль)

3. Бы­ло жоў­тым, вы­рас­ла зя­лё­ным, со­нца па­ца­ла­ва­ла, зноў жоў­тым ста­ла. (Пша­ні­ца)

4. Зран­ку хо­дзіць на ча­ты­рох на­гах, удзень — на дзвюх, а ўве­ча­ры — на трох. (Ча­ла­век у роз­ныя ўзрос­ты)

5. Вад­кае, а не ва­да, бе­лае, а не снег. (Ма­ла­ко)

6. У ба­ць­коў і дзе­так адзен­не з ма­не­так. (Ры­ба)

7. Што раз­маў­ляе на ўсіх мо­вах? (Рэ­ха)

8. Кі­шэ­ні не мае, а со­нца ха­вае, стра­ху не мае, але ад вет­ру ўця­кае, ва­чэй не мае, але слё­зы пра­лі­вае. (Хма­ра)

9. Не есць, не п’е, хо­дзіць і б’е. (Га­дзін­нік)

Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі.

В1. КОН­КУРС “ПЕ­РА­КЛАД­ЧЫ­КІ”.

Кож­най ка­ман­дзе па чар­зе я бу­ду на­зы­ваць рус­кае сло­ва, якое трэ­ба хут­ка пе­ра­клас­ці на бе­ла­рус­кую мо­ву. Пер­шыя тры сло­вы пер­шай ка­ман­дзе. Ка­лі яна пе­ра­кла­дае ўсе тры сло­вы, то за кож­ны пра­ві­ль­ны ад­каз атры­мае адзін бал.

1. Чер­ни­ка — чар­ні­цы

Об­ида — крыў­да

Оду­ван­чик — дзь­му­ха­вец

2. Дви­же­ние — рух

Не­де­ля — ты­дзень

Ди­ван — ка­на­па

3. Ко­вёр — ды­ван

Тряп­ка — ану­ча

Ка­ран­даш — ало­вак

1. Рас­пи­са­ние — рас­клад

Ува­же­ние — па­ва­га

От­те­пель — ад­лі­га

2. Ва­реж­ка — ру­ка­ві­ца

Се­рёж­ки — за­вуш­ні­цы

Цепь - лан­цуг

3. Учи­те­льс­кая (комната) — на­стаў­ніц­кі (пакой)

Грязь — бруд

Жур­нал — ча­со­піс

1. Пы­ле­сос — пы­ла­сос

Брю­ки — шта­ны

Каб­лук — аб­цас

2. Еже­ви­ка — ажы­ны

Ко­ло­ко­ль­чик — зва­но­чак

За­бор — плот

3. Пол — пад­ло­га

Оде­яло — коў­дра

Во­рот­ник — каў­нер.

Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі.

В2. КОН­КУРС “ША­РА­ДА ПРА­ЛЕС­КА”.

Умо­вы кон­кур­су: з лі­тар, што ёсць у сло­ве, за 3 хві­лі­ны склас­ці но­выя сло­вы. Ка­ман­да, якая бо­льш за ўсіх за­пі­ша слоў, атры­мае ад­ра­зу 3 жэ­то­ны, на­ступ­ная ка­ман­да — 2, у ка­го ме­ней за астат­ніх — 1 бал.

Му­зы­ка.

ПРА­ЛЕС­КА (па­лка, лес, парк, леп­ка, раса, па­ра, ра­ка, лак, се­ра, ле­кар, ка­ра, са­ла, лас­ка, рак, ла­па, ка­са і інш.)

Пад­во­дзім вы­ні­кі.

В1. КОН­КУРС “СЛО­ВА­ВЕ­ДЫ”.

Я чы­таю для кож­най ка­ман­ды па чар­зе сло­вы і даю тры ва­ры­янты іх зна­чэн­няў. Ка­ман­дзе не­абход­на вы­браць пра­ві­ль­ны ад­каз, ка­пі­тан агу­чыць яго. За пра­ві­ль­насць — 1 бал.

1. По­плаў — гэ­та…

а) вы­дат­ны плы­вец;

б) рач­ная тра­ва;

*в) луг у по­йме ра­кі.

2. Грэб­ля — гэ­та…

*а) на­сціл з бяр­вен­ня або гал­ля для пра­езду па граз­кім мес­цы;

б) ме­та­ліч­ная на­сад­ка з раз­меш­ча­ны­мі пад пра­мым вуг­лом зу­б’я­мі;

в) ста­но­віш­ча, якое вы­клі­кае па­гар­ду і асу­джэн­не або пры­ні­жае чыю-не­будзь год­насць.

3. Кас­нік — гэ­та…

а) ча­ла­век з ка­сою або той, хто ко­сіць;

*б) вуз­кая па­лос­ка, істуж­ка;

в) тра­вя­ніс­тая шмат­га­до­вая рас­лі­на з ме­ча­па­доб­ны­мі ліс­та­мі і вя­лі­кі­мі квет­ка­мі сі­ня­га, жоў­та­га і фі­яле­та­ва­га ко­ле­ру.

4. Ды­ямент — гэ­та…

а) вя­лі­кі яркі ме­тэ­ор;

б) ме­ра ва­гі, роў­ная 160 кі­лаг­ра­мам;

*в) алмаз, бры­ль­янт.

5. Аль­тан­ка — гэ­та…

*а) лет­няя па­ка­ёвая або са­до­вая па­бу­до­ва для ад­па­чын­ку;

б) па­ро­да ма­ле­нь­кіх хат­ніх са­ба­чак з доў­гай мяк­кай по­ўсцю;

в) тон­кая пра­зрыс­тая тка­ні­на.

6. Зніч­ка — гэ­та…

а) жы­вё­лі­на або рас­лі­на, якая пе­ра­стае існа­ваць, вы­мі­рае;

*б) зор­ка, якая пад­ае;

в) рэч, якая згу­бі­ла­ся, сха­ва­ла­ся з ві­ду, ста­ла ня­бач­най.

Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі.

В2. КОН­КУРС “ЛІ­ТА­РА­ТУР­НАЯ КРЫ­ЖА­ВАН­КА”.

Гэ­тае за­дан­не на хут­касць. Та­му, як то­ль­кі зда­гад­ва­еце­ся, пра што ідзе га­вор­ка, пад­ні­май­це ру­ку, але не ўсе, а то­ль­кі ка­пі­тан. Перш аб­мяр­коў­ва­ем у ка­ман­дзе, а по­тым да­ём ка­ман­дную вер­сію.

1. Як на­зы­ва­ецца кар­ці­на пры­ро­ды ў лі­та­ра­тур­ным тво­ры? (Пей­заж)

2. Фан­тас­тыч­нае апа­вя­дан­не, за­сна­ва­нае на па­эты­за­цыі, услаў­лен­ні гіс­та­рыч­ных падзей і на­род­ных ге­ро­яў. (Ле­ген­да)

3. Не­вя­лі­кі, час­цей вер­ша­ва­ны твор са­ты­рыч­на­га змес­ту з але­га­рыч­ным сю­жэ­там і па­ву­ча­ль­най кан­цоў­кай (ма­рал­лю). (Бай­ка)

4. Над­анне не­жы­вым прад­ме­там ці з’явам пры­ро­ды ўлас­ці­вас­цей жы­вых істот. Раз­на­від­насць ме­та­фа­ры. (Ад­ухаў­лен­не)

5. Мас­тац­кі твор, пе­ра­важ­на пра­за­ічны, у якім рас­каз­ва­ецца пра шэ­раг падзей, што ад­бы­ва­юцца на пра­ця­гу знач­на­га пе­ры­яду жыц­ця га­лоў­на­га ге­роя, па­каз­ва­юцца яго ўза­ема­адно­сі­ны з іншы­мі пер­са­на­жа­мі. (Апо­весць)

6. Су­гуч­насць кан­чат­каў вер­ша­ва­ных рад­коў. (Рыф­ма)

Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі.

В1. КОН­КУРС “ЗНАЎ­ЦЫ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ФА­ЛЬК­ЛО­РУ”.

Кры­ніч­ны­мі сло­ва­мі, за­ла­цін­ка­мі муд­рас­ці на­зы­ва­юць пры­каз­кі. З іх да­па­мо­гай мы за­свой­ва­ем і пе­рад­аём на­шчад­кам ду­хоў­ныя скар­бы на­ро­да. У іх — дум­кі цэ­лых па­ка­лен­няў, якія пе­рад­ава­лі ад­но ад­на­му сваю фі­ла­со­фію, во­пыт, па­эзію, моў­нае май­стэр­ства. Кож­най ка­ман­дзе мы ўру­чым кан­верт з за­дан­нем. У кан­вер­це пры­каз­кі, але дзе тут па­ча­так, дзе ка­нец — усё пе­ра­блы­та­ла­ся па­між са­бой. Ва­ша за­да­ча — склас­ці пра­ві­ль­ныя ад­ка­зы, злу­чыць лі­ні­яй па­ча­так і ка­нец. Ка­пі­тан ка­ман­ды, якая спра­ві­ла­ся з за­дан­нем, пад­ымае ру­ку для ад­ка­зу. Кон­курс спы­ня­ецца. Ка­ман­ды да­юць ад­ка­зы. За кож­ны пра­ві­ль­ны ад­каз — 1 бал.

1. Ад­ною ру­кою і вуз­ла не за­вя­жаш.

2. Госць на па­рог — гас­па­ды­ня за пі­рог.

3. Дзе роз­умам не да­йду, то ў кніж­цы знай­ду.

4. Ладзь ка­лё­сы зі­мой, а са­ні ле­там.

5. Ле­пей мець ве­раб’я ў ру­цэ, чым арла на су­ку.

6. Не рас­ку­сіў­шы арэх, зер­ня не з’ясі.

7. Но­вых сяб­роў на­жы­вай, але ста­рых не за­бы­вай.

8. Са свай­го язы­ка спус­ціш — на чу­жым не зло­віш.

9. Слу­хай мно­га, а га­ва­ры ма­ла.

10. У доб­рую ча­сі­ну ска­заць, а ў лі­хую пра­маў­чаць.

Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі.

В2. КОН­КУРС “ПА­ЗНАЙ ПАРТ­РЭТ ПІ­СЬ­МЕН­НІ­КА”.

Умо­вы: кож­най ка­ман­дзе мы па­каз­ва­ем 2 парт­рэ­ты. Па­трэб­на на­зваць імё­ны (або псеў­да­ні­мы) пі­сь­мен­ні­каў і па­этаў. Пра­ві­ль­ны ад­каз — 1 бал. Ка­лі яшчэ на­за­вя­це твор, які на­ле­жыць гэ­та­му май­стру сло­ва, то атры­ма­еце да­дат­ко­вы бал.

1. Янка Ку­па­ла, Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч.

2. Якуб Ко­лас, Пят­русь Броў­ка.

3. Мак­сім Баг­да­но­віч, Ры­гор Ба­ра­ду­лін.

Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі.

В1. КОН­КУРС КА­ПІ­ТА­НАЎ “ВЕ­РУ — НЕ ВЕ­РУ”.

Мы за­пра­ша­ем ка­пі­та­наў ка­манд. На мае сцвер­джан­ні вам трэ­ба то­ль­кі ад­ка­заць “ве­ру” ці “не ве­ру”. Ад­каз­ва­ем па чар­зе. Пра­ві­ль­ны ад­каз — 1 бал.

• Усіх час­цін мо­вы 10. (Ве­ру)

• Сло­ва “дзве” пі­шац­ца з мяк­кім зна­кам. (Не ве­ру)

• Гук “р” звон­кі. (Ве­ру)

• Мар­фа­ло­гія — гэ­та раз­дзел на­ву­кі аб мо­ве, у якім вы­ву­ча­юцца сло­вы як час­ці­ны мо­вы. (Ве­ру)

• На­зоў­нік “дзве­ры” мае і адзі­ноч­ны, і множ­ны лік. (Не ве­ру)

• Сло­ва “клюк­ва” з рус­кай мо­вы пе­ра­кла­да­ецца на бе­ла­рус­кую як “ажы­ны”. (Не ве­ру)

• У на­зоў­ні­ках “стру­ме­нь­чык, ка­ме­нь­чык, аге­нь­чык” пі­шац­ца мяк­кі знак. (Ве­ру)

• Азна­чэн­не ад­каз­вае на пы­тан­ні “які? якая? чый? чыя? чыё?” (Ве­ру)

• Сло­ва “бу­лён” пі­шац­ца з мяк­кім зна­кам. (Не ве­ру)

• Сло­ва “клоўн” пі­шац­ца з ў. (Ве­ру)

• Ра­дзі­ма, Ба­ць­каў­шчы­на, Айчы­на - амо­ні­мы. (Не ве­ру)

• Пры­мет­нік “ха­тын­скі” пі­шац­ца з мяк­кім зна­кам. (Не ве­ру)

• Зва­ро­так з’яўля­ецца чле­нам ска­за. (Не ве­ру)

• Фа­не­ты­ка вы­ву­чае гу­кі, а арфаг­ра­фія — пра­ва­піс слоў. (Ве­ру)

• “Боль, над­піс, па­лын, мед­аль” — на­зоў­ні­кі жа­но­ча­га ро­ду. (Не ве­ру)

Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі

В2. КОН­КУРС “СТА­РОН­КІ МІ­НУ­ЛА­ГА І СУ­ЧАС­НА­ГА”.

За­пра­ша­ем ад­на­го ўдзе­ль­ні­ка ад кож­най ка­ман­ды. Зра­бі­це не­ка­ль­кі кро­каў упе­рад. Я бу­ду за­да­ваць пы­тан­ні вам па чар­зе, на якія вы па­він­ны даць ад­ка­зы. За най­бо­ль­шую ко­ль­касць пра­ві­ль­ных ад­ка­заў ка­ман­да атры­мае на свой ра­ху­нак 3 ба­лы, 2 і 1 — за най­мен­шую ко­ль­касць пра­ві­ль­ных ад­ка­заў.

1. Як афі­цый­на на­зы­ва­ецца на­ша кра­іна? (Рэ­спуб­лі­ка Бе­ла­русь)

2. Дру­гi хлеб бе­ла­ру­саў. (Бу­ль­ба)

3. Птуш­ка — сiм­вал бе­ла­ру­саў. (Бу­сел)

4. Рэ­спуб­лi­кан­ская дзi­ця­чая га­зе­та на бе­ла­рус­кай мо­ве. (“Ра­нi­ца”)

5. Ча­со­піс, якi з’яўля­ецца па­сля да­жджу. (“Вя­сёл­ка”)

6. Кнi­га для пер­ша­па­чат­ко­ва­га на­ву­чан­ня гра­ма­це. (Бук­вар)

7. Мар­фе­ма, якая ста­iць пе­рад ко­ра­нем. (Пры­стаў­ка)

8. Ко­ль­кі га­лос­ных гу­каў у бе­ла­рус­кай мо­ве? (6)

9. Да­да­ны член ска­за, які ад­каз­вае на пы­тан­ні: дзе? ка­лі? ку­ды? як? ко­ль­кі? — гэ­та да­паў­нен­не ці ака­ліч­насць? (Ака­ліч­насць)

10. Га­лоў­ныя чле­ны ска­за. (Дзей­нiк і вы­каз­нiк)

11. Час­тка сло­ва без кан­чат­ка. (Асно­ва)

12. Сло­ва “аб’ява” пі­шац­ца праз апос­траф ці мяк­кі знак? (Апос­траф)

13. Па-рус­ку — ме­сяц июнь, а па-бе­ла­рус­ку… (Чэр­вень)

14. Па-рус­ку — утро, а па-бе­ла­рус­ку … (Ра­ні­ца)

15. Па-рус­ку — бу­ма­га, а па-бе­ла­рус­ку… (Па­пе­ра)

16. У гэ­тым го­ра­дзе тка­лі зна­ка­мі­тыя па­ясы. (Слуцк)

17. На­за­ві­це са­мы ста­ра­жыт­ны го­рад Бе­ла­ру­сі. (По­лацк)

18. Гэ­ты го­рад — са­мы па­ўноч­ны аб­лас­ны цэнтр Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. (Ві­цебск)

19. Гэ­тая мін­ская ра­ка — сім­вал кры­ва­вых вой­наў мі­ну­ла­га і тра­ге­дыі 1999 го­да. (Ня­мі­га)

20. Гэ­тае воз­ера на­зы­ва­юць бе­ла­рус­кім мо­рам. (На­рач)

21. Якая ра­ка пра­ця­кае ў Го­ме­лі? (Сож)

22. У Пін­ка­ві­чах зна­хо­дзіц­ца му­зей, які но­сіць імя гэ­та­га на­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі. (Якуб Ко­лас)

23. У Вя­зын­цы пад Мін­скам зна­хо­дзіц­ца му­зей гэ­та­га кла­сі­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. (Янка Ку­па­ла)

24. Пер­шая ста­лі­ца Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га… (На­ваг­ру­дак)

25. Ко­ль­кі ко­ле­раў мае бе­ла­рус­кі сцяг? (Тры — зя­лё­ны, чыр­во­ны, бе­лы)

26. Якія квет­кі ма­юцца на бе­ла­рус­кім гер­бе? (Ка­ню­шы­на, лён)

27. Як на­зы­ва­ецца га­лоў­ная пес­ня кра­іны? (Гімн)

28. По­ла­цкая кня­зёў­на, да­чка Раг­ва­ло­да. (Раг­не­да)

29. Бе­ла­рус­кая свя­тая, ня­бес­ная за­ступ­нi­ца зям­лi бе­ла­рус­кай. (Ефра­сін­ня По­ла­цкая.)

30. Не­за­муж­няя да­чка кня­зя. (Кня­зёў­на)

Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі.

В1. Па­ва­жа­ныя сяб­ры! На­ша спа­бор­ніц­тва за­кан­чва­ецца. Да­вай­це пад­вя­дзём вы­ні­кі — пад­лі­чым ба­лы.

В2. За­ключ­нае сло­ва

Каб бе­лы свет не здаў­ся вуз­кім,

Каб год­на жыць па­між лю­дзей,

Лю­бі­це мо­ву бе­ла­рус­кую,

Лю­бі­це з кож­ным днём мац­ней.

Яна — жыц­ця пер­ша­асно­ва,

Яна ста­год­дзяў зор­ны дым.

Ка­лі за­бу­дзем, згу­бім мо­ву,

Што ска­жам пра­ўну­кам сва­ім?

Му­зы­ка.

В.1 У на­шай гу­ль­ні пе­ра­маг­ла ка­ман­да _________________.

Мы він­шу­ем удзе­ль­ні­каў і ўзна­га­ро­джва­ем іх дып­ло­ма­мі. Гэ­тыя апла­дыс­мен­ты так­са­ма вам!

Але так про­ста ніх­то ад нас не по­йдзе. Для ўсіх удзе­ль­ні­каў кон­кур­су мы пад­рых­та­ва­лі сюр­прыз: вя­лі­кі смач­ны торт! За­пра­ша­ем на гар­ба­ту!

В2. Дзя­ку­ем усім за доб­рую гу­ль­ню, за ва­шы ве­ды! Да но­вых сус­трэч!

Во­ль­га ЗА­ЯНЧКОЎ­СКАЯ, біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі