2 сакавіка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Урачыстыя мерапрыемствы ў культурнай сталіцы Беларусі, якой сёлета зрабілася Орша, мусяць адбыцца 12 сакавіка. У рамках адзначэння будзе зладжаны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку канферэнцыі з удзелам кіраўнікоў абласных бібліятэк, таксама значная ўвага будзе нададзеная тэме гістарычнай памяці.
Мяркуецца, што да верасня гэтага года ўсе тэатры краіны мусяць перайсці на раўнадолевае фінансаванне. Таксама міністр падкрэсліў неабходнасць звярнуць увагу на рэпертуар тэатраў, актывізаваць з’яўленне новых пастановак, якія зацікавілі б гледача.