“Свой мас­ты­хін знай­шла ў сне­зе…”

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Крэда мастака і педагога
Ска­жу шчы­ра, не кож­ны мас­так ры­зы­куе зі­мою вый­сці на эцю­ды. А сту­дэн­тка архі­тэк­тур­на­га фа­ку­ль­тэ­та БНТУ Ла­ры­са За­ру­бі­на ад­ва­жы­ла­ся ўслед за вы­клад­чы­кам Ула­дзі­мі­рам Рын­ке­ві­чам. Ло­шыц­кі парк — ма­гіч­нае мес­ца для мас­та­коў і гіс­то­ры­каў, для ра­ман­ты­каў і за­ка­ха­ных у жыц­цё апты­міс­таў. Эцюд атры­маў­ся, ня­гле­дзя­чы на ма­роз і за­вею. Але саб­раць увесь мас­та­коў­скі рыш­ту­нак не да­вя­ло­ся, сцям­не­ла. То­ль­кі ра­ні­цай свой лю­бі­мы мас­ты­хін знай­шла ў гур­бе сне­гу.

/i/content/pi/cult/889/18820/7.jpgТак, яна лю­біць зі­му і ма­роз, бо на­ра­дзі­ла­ся ў сту­дзе­ні, лю­біць Мінск, бо тут пра­йшло дзя­цін­ства і юнац­тва, тут ад­бы­ва­юцца га­лоў­ныя падзеі жыц­ця. Лю­бі­мы ко­лер — га­ра­чы сі­ні, ульт­ра­ма­рын, ён на­тхняе. І яшчэ — усе ад­цен­ні шэ­ра­га, пер­ла­мут­ра­ва­га. Кож­ную зі­му, ран­нюю і по­знюю вяс­ну і во­сень (лю­бі­мы час!) яна вы­хо­дзіць на эцю­ды. Твор­чая ма­не­ра бе­ла­рус­кай мас­тач­кі па­сту­по­ва пе­ра­рас­ла ад рэ­аліз­му ў лі­рыч­ны экс­прэ­сі­янізм. Ча­му так ста­ла­ся?

Скон­чыў­шы дзі­ця­чую шко­лу мас­тац­тваў імя В.Цвір­кі ў 1979 го­дзе, Ла­ры­са па­сту­пі­ла ў БНТУ на архі­тэк­тур­ны фа­ку­ль­тэт. Бо там ву­чы­ла­ся ста­рэй­шая сяс­тра. Але ця­га да мас­тац­тва бра­ла сваё, і яна на­вед­вае сту­дыю Ула­дзі­мі­ра Тка­чэн­кі (ён па­ста­віў ко­лер!), сту­дыю ма­люн­ка і жы­ва­пі­су пры Бе­ла­рус­кім са­юзе архі­тэк­та­раў. Вя­лі­кі ўплыў на фар­мі­ра­ван­не мас­тац­кай ма­не­ры сту­дэн­ткі зра­бі­ла лі­рыч­ная на­пеў­насць па­лот­наў Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, ка­ла­рыс­ты­ка і экс­прэ­сіў­насць твор­час­ці Ві­та­ля Цвір­кі, фі­ла­со­фія і воб­раз­ная плас­ты­ка Зоі Літ­ві­на­вай. У ча­сы Са­вец­ка­га Са­юза мож­на бы­ло лёг­ка на­вед­ваць му­зеі Ле­нін­гра­да ў час твор­чых пра­ктык. Якраз та­ды пад уплы­вам па­лот­наў фран­цуз­скіх імпрэ­сі­яніс­та Кло­да Ма­нэ, фа­віс­таў Аль­бе­ра Мар­ке, Андрэ Дзе­рэ­на, Анры Ма­ці­са і іншых, іх во­ль­ных по­шу­каў но­ва­га сты­лю, па­сту­по­ва ма­не­ра мас­тац­ка­га пі­сь­ма змя­ні­ла­ся.

З 1995 го­да па­ча­ла вы­стаў­ляц­ца ў га­рад­скіх, рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных вы­стаў­ках жы­ва­пі­су. Пер­шая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва “Ад­люс­тра­ва­нае свят­ло” ад­бы­ла­ся ў Бе­ла­рус­кім са­юзе архі­тэк­та­раў. Сён­ня за пля­чы­ма ў Ла­ры­сы Іва­наў­ны пяць пер­са­на­ль­ных вы­стаў, у тым лі­ку “Квет­кі для Ма­рыі” ў му­зей­ным ком­плек­се “Мір­скі за­мак”(2012), “Бу­кет для Ма­рыі” ў Му­зеі гіс­то­рыі г. Мін­ска (2013), “По­ры го­да” (2015) ў Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, 13 рэ­спуб­лі­кан­скіх вы­стаў, уступ­лен­не ў Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў (2018), вы­дан­не ка­та­ло­га жы­ва­пі­су з прад­мо­вай вя­до­ма­га мас­тац­тваз­наў­цы Га­ліі Фа­ты­ха­вай (2020).

“Яе ці­ка­вяць за­мкі Бе­ла­ру­сі… Цу­доў­ныя, не­паў­тор­ныя імгнен­ні быц­ця, за­на­та­ва­ныя ў жы­ва­пі­се, да­па­ма­га­юць ад­чуць са­ма­быт­насць, гар­мо­нію све­ту мас­тач­кі. “Тэ­атр Янкі Ку­па­лы” ад­люс­тра­ва­ны ў ча­се па­чат­ку двац­ца­та­га ста­год­дзя на фо­не ста­ро­га Мін­ска, “Ле­ген­ды Мір­ска­га за­мка”, “Ня­свіж”, “Во­з­ера ў Астра­шыц­кім”, “Ня­свіж­скі пра­ме­над”, “Во­сень у Ня­свіж­скім па­рку”, “Ло­шы­ца” на­пі­са­ныя шы­ро­кі­мі маз­ка­мі з мнос­твам скла­да­ных пер­ла­мут­ра­вых ад­цен­няў. По­шук гар­мо­ніі хра­ма і ча­ла­ве­ка. Воб­раз Хра­ма як ду­хоў­на­га свят­ла ў на­шым жыц­ці пра­гляд­ва­ецца ў твор­час­ці За­ру­бі­най у се­рыі ра­бот “Да­ро­га да Хра­ма (1995) — “Храм у За­слаў­і”, Цар­ква Ма­рыі-Маг­да­лі­ны ў Мін­ску”, “Цар­ква Свя­то­га Мі­ка­лая Цу­дат­вор­цы ў Ла­гой­ску” і іншыя, як за­ўва­жы­ла мас­тац­тваз­наў­ца Га­лія Фа­ты­ха­ва.

Ла­ры­са За­ру­бі­на лю­біць пад­а-
рож­ні­чаць. І за­ўсё­ды бя­рэ з са­бой эцюд­нік. Бо так мож­на за­на­та­ваць свае ўра­жан­ні ад уба­ча­на­га, гіс­та­рыч­ныя зна­ка­выя мясц­іны. І та­ды з’яўля­юцца “Бух­та ў Гур­зу­фе” (2009), “Порт Ла-Ра­шэль”(2009), “Бас­ты­ён на в. Кор­сі­ка” (2016), “Сі­лу­эты Па­ры­жа. Нотр-Дам дэ Па­ры”(2017) ды іншыя.

Ураж­лі­вая, свет­лая, шчы­рая ду­ша мас­тач­кі знай­шла яшчэ ад­но пры­зван­не: пры­зван­не пед­аго­га-вы­клад­чы­ка. З 1989 го­да яна пе­рад­ае свае ве­ды, на­за­па­ша­ныя за мно­гія га­ды ву­чо­бы і пра­кты­кі, вуч­ням з ДШМ № 1 Мін­ска і з’яўля­ецца за­гад­чы­цай мас­тац­ка­га фі­лі­яла шко­лы. Бо­льш за двац­цаць га­доў жыц­ця, на­сы­ча­ных па­ста­ноў­ка­мі па ма­люн­ку і жы­ва­пі­се, пад­рых­тоў­кай і ўдзе­лам у дзі­ця­чых мас­тац­кіх кон­кур­сах роз­на­га ўзроў­ню пра­ля­це­лі як адзін дзень.

За вы­со­кае пед­ага­гіч­нае май­стэр­ства Ла­ры­са Іва­наў­на За­ру­бі­на ўзна­га­ро­джа­на мно­гі­мі га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі і падзя­ка­мі. Яна га­на­рыц­ца сва­імі вуч­ня­мі.

“Якое шчас­це бы­ло ў ва­чах ма­ёй ву­ча­ні­цы Ка­ця­ры­ны Ерма­ко­вай, пе­ра­мож­цы 7 Між­на­род­на­га Мас­коў­ска­га кон­кур­су-фес­ты­ва­лю дзі­ця­чай вы­яўлен­чай твор­час­ці“ Віф­ле­емская зор­ка” (2008), ка­лі раз­ам з дып­ло­мам 1 сту­пе­ні ёй уру­чы­лі шы­коў­ны ліч­ба­вы фо­та­апа­рат! Ура­чыс­тас­ці ў Хра­ме Хрыс­та-Зба­ві­це­ля ў Мас­кве па­кі­ну­лі моц­ныя ўра­жан­ні на ўсё жыц­цё. Ка­ця звя­за­ла сваё жыц­цё з мас­тац­твам, скон­чы­ла БДАМ, — рас­каз­вае Ла­ры­са Іва­наў­на. — І та­кіх пры­кла­даў ня­ма­ла. Лі­чу, што га­лоў­нае, што па­він­на ру­хаць мас­та­ком, — гэ­та па­чуц­цё лю­бо­ві, ра­дас­ці быц­ця, твор па­ві­нен не­сці свет­лую, доб­рую энер­гію, уз­вы­шаць ду­хоў­насць ча­ла­ве­ка”.

Свят­ла­на РА­МА­НА­ВА, мас­тац­тваз­наў­ца