Чатыры вобразы Веткі

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

“Пакроў”, “Багародзіца Казанская”, “Мікола”, “Спас Нерукатворны”
Вы­ста­ва ў фі­лі­яле Вет­каў­ска­га му­зея ў Го­ме­лі прад­стаў­ляе вет­каў­скі аб­раз з улас­ных фон­даў му­зея. На гэ­ты раз не­звы­чай­на ла­ка­ніч­на: ча­ты­ры воб­ра­зы, ча­ты­ры іка­наг­ра­фіі: “Па­кроў”, “Ба­га­ро­дзі­ца Ка­зан­ская”, “Мі­ко­ла”, “Спас Не­ру­кат­вор­ны”. Да та­го ж аб­ра­ныя то­ль­кі па не­ка­ль­кі ікон са збо­ру: сем “Па­кро­ваў”, шэсць “Мі­кол”, па ча­ты­ры вы­явы “Спа­су” і “Ка­зан­скай”. Мож­на ска­заць, што гэ­та кан­цэп­ты вет­каў­скай ку­ль­ту­ры. Ідэі і фак­ты, якія не то­ль­кі раз­уме­юцца, але і пе­ра­жы­ва­юцца. Воб­раз і эмо­цыя — тыя вян­цы, якія кла­дуц­ца ў асно­ву, ка­лі бу­ду­ецца стыль.

/i/content/pi/cult/887/18790/22.jpg“Па­кроў” для Вет­кі — імя хра­ма, асве­ча­на­га на зем­лях ВКЛ у 1695 го­дзе. Ён пра­сла­віў са­мо пан­яцце “Вет­каў­скай цар­квы”. “Ка­зан­ская”, па­вод­ле ле­ген­ды, — цу­дат­вор­ны ста­ра­жыт­ны аб­раз, які пры­нес­лі на ру­ках праз цём­ныя ка­луж­скія і бран­скія ля­сы з Мас­квы за­сна­ва­ль­ні­кі Вет­кі…

“Спас Не­ру­кат­вор­ны” — пер­шая іко­на, ад­бі­так тва­ру Хрыс­та на па­лат­не. Слаў­ны па ўсім све­це “Ман­ды­лі­ён” у ста­ра­абрад­ніц­тве на­бі­рае асаб­лі­вую сі­лу. Зма­га­ры за ўлас­ную ку­ль­ту­ру — ці яе се­мі­ёты­кі? І ўжо ў ХVІІІ ст. “Іко­на­мі і кні­га­мі Вет­ка за­бяс­печ­ва­ла ўвесь ста­ра­абрад­ніц­кі свет...” Та­му “Спас Не­ру­кат­вор­ны” прад­стаў­ляе го­лас мас­та­ка-вет­каў­ча­ні­на і та­ямні­цы іка­на­пі­су.

Са­мую вя­лі­кую раз­на­стай­насць іка­наг­ра­фіч­ных зво­даў прад­ста­ві­ла вы­ява “Мі­ко­лы” — і ўсе бы­лі за­пат­ра­ба­ва­ныя пра­ца­ві­ты­мі вет­каў­ча­на­мі і раз­ві­тыя ста­ран­ны­мі іка­на­піс­ца­мі.

/i/content/pi/cult/887/18790/24.jpgДЫ­ЯЛОГ

Вя­лі­кая Зя­лё­ная за­ла з яе за­віт­рын­ным “За­зер­ка­ль­ем-За­люс­троў­ем” пер­ша­па­чат­ко­ва вы­зна­чы­ла тэ­му сва­іх пра­ектаў: Ча­ла­век і пры­ро­да. Артэ­факт і сты­хія. Лю­быя экс­па­на­ты, апус­ка­ючы­ся ў да­дзе­ны хра­на­топ, вы­бу­доў­ва­юць свае па­ве­дам­лен­ні ў се­мі­ятыч­ным клю­чы. Ства­рэн­не ўлас­на ку­ль­тур­на­га тэк­сту — са сты­хій­ных склад­ні­каў яго суб­стан­цыі. Зда­быц­цё го­ла­су і ўсхва­ля­ва­ная га­вор­ка — нам сён­няш­нім — з глы­бі­ні, мо­жа быць, на­ша­га ўлас­на­га не­ра­зу­мен­ня і не­ма­ты. Гэ­та зна­чыць, ды­ялог. На гэ­ты раз — з іко­най Вет­кі.

На­прык­лад, ад­на сця­на за­лы па­гру­зі­ла­ся ў цём­ны це­ня­вы ка­ла­рыт глы­бо­ка­га чор­на-зя­лё­на­га ад­цен­ня. На ёй — ча­ты­ры “Спа­сы”. Аб­ліч­чы — з цем­ры. Так бу­да­ваў­ся сам іка­на­піс: з ко­ле­ру ха­осу і пры­быц­ця, са скла­да­на­га ма­ляў­ні­ча­га скла­ду, які на­зы­ва­ецца “сан­кір” (“Ва­зь­мі чэр­вле­ні і га­луб­ца, пра­зе­ле­ні і вох­ры, чар­ні­ла і кры­ху кі­на­ва­ры”). З гэ­та­га ма­ляў­ні­ча­га “вап­но­га ўлад­ка­ван­ня”, пры­ве­дзе­на­га і вер­ну­та­га ў су­месь і ха­ос, вы­леп­лі­ва­ецца вох­ра­мі-глі­на­мі ча­ла­ве­чая плоць. Вы­яўля­юцца зя­лё­ныя це­ні зям­лі… Стру­ме­ніц­ца пад ску­рай кроў-кі­на­вар, і ў кан­цы твар­ная пры­ро­да ча­ла­ве­ка “пра­бя­ля­ецца” ма­лан­ка­вым свят­лом пе­ра­тва­рэн­ня.

АСВЯТ­ЛІЦЬ ШЛЯХ

Гэ­тую сім­ва­ліч­ную і се­ман­тыч­ную тэх­на­ло­гію па­кла­лі ў асно­ву экс­па­зі­цыі арга­ні­за­та­ры вы­ста­вы. І яе мэ­та пад­обная на спо­саб ста­ро­га іка­на­піс­ца: вы­свет­ліць, асвят­ліць шля­хі ства­рэн­ня вет­каў­скай шко­лы іка­на­пі­су… На­прык­лад, “Спас Не­ру­кат­вор­ны”, у ім бач­ны пры­ёмы “ліч­но­га пі­сь­ма”. Ві­даць, што з “жы­ва­па­доб­най вы­явы” XVII ст., з тра­ды­цыі Ару­жэй­най па­ла­ты. Ад­нак і з па­сад­скай ве­ча­вай во­ль­ні­цы Вя­лі­ка­га Ноў­га­ра­да — з яго шчы­рас­цю по­гля­ду і пун­со­вай пу­ль­са­цы­яй кі­на­ва­ры. З па­вол­жска­га псі­ха­ла­гіз­му — але і з бе­ла­рус­кай дэ­мак­ра­тыч­нас­ці, што ўвай­шла ў вет­каў­скую этніч­насць і сар­дэч­насць.

Або За­люс­троў­е. Па­між віт­рын-слуп­коў ад­кры­ва­ецца за­віт­рын­ная пра­сто­ра, што да­зва­ляе прэ­зен­та­ваць у экс­па­зі­цыі ўяў­ле­ны свет. Гэ­тым раз­ам — на воб­раз мясц­ова­га ле­та­пі­су: “І тыя сла­бо­ды, як пра­сь­вет­лыя га­ра­ды рас­стаў­ле­ныя…”. Ба­не­ры ад пад­ло­гі да сто­лі па­вя­лі­чы­лі архі­тэк­ту­ру хра­маў, на­ма­ля­ва­ных у вет­каў­скіх “Па­кро­вах”, і сы­хо­дзяць ку­лі­са­мі ўглыб. Зда­ецца, ува­хо­дзіш у не­вя­до­мы го­рад і ў шмат­люд­ныя цэр­квы, і зва­ні­цы зво­няць… Так вет­каў­ча­не XVIII ст. ад­чу­ва­лі пры­га­жосць свай­го быц­ця: “На Вет­цы жыць доб­ра: мір­на і во­ль­на...”

Так, вет­каў­скі “Па­кроў” — пер­шы асвя­чо­ны тут у 1695 го­дзе воб­раз Па­кроў­скай цар­квы, а праз Вет­ку пра­хо­дзі­ла, па пад­лі­ках су­час­ных ста­тыс­ты­каў, да ста ты­сяч ча­ла­век у год… Та­кія вось “Па­кроў­скія ва­ро­ты”, з фран­то­на­мі хра­маў, якія змя­ня­юцца: ба­зі­лі­ка Вла­херн Кан­стан­ці­но­па­ля, ста­ра­жыт­на­рус­кая Са­фія і ра­ка­ко, як у По­ла­цкай Са­фіі, і кла­сі­цызм, і хат­ні ма­ле­нь­кі ўту­ль­ны воб­раз ста­ра­абрад­ніц­кіх ма­лен­ных. Для нас жа — парт­ал у ча­се.

/i/content/pi/cult/887/18790/23.jpgГА­РУС­КА ДЛЯ КА­ХА­НАЙ, ШКІ­ПЕ­РЫ І ПЛЫ­ТА­ГО­НЫ

А што ж “Ка­зан­ская”? За­ся­ро­дзім­ся на са­мым аб­ліч­чы Ма­рыі, і на лю­бо­ві вет­каў­чан апра­наць сваю Ма­дон­ну: вось ры­за ко­ва­ная, з гра­бе­нь­чы­ка­мі ра­кай­ля, а вось шы­тая се­ча­ным пер­ла­мут­рам, са­ жа­ная шклом і ка­ме­нь­чы­ка­мі, уся — як вяс­но­вы свет, з ка­ля­ро­вы­мі цю­ль­па­на­мі, па­кры­ты­мі бо­жай рас­ой... Не бы­ло до­ма без “Ка­зан­скай”. І па во­се­ні, на ха­лод­ную ліс­та­па­даў­скую “Ка­зан­скую”, вяр­та­лі­ся з да­лё­кіх за­роб­каў і га­ра­доў муж­чы­ны-ста­ра­абрад­ні­кі: кож­ны нёс за па­зу­хай ка­ля­ро­вую шаль: шаў­ко­вую атлас­ку ці ка­ша­мі­ра­вую га­рус­ку — для сва­ёй ка­ха­най…

Вет­каў­скія ку­пец­кія сла­бо­ды, “якія за­ха­пі­лі ў свае ру­кі ніт­кі ган­длю па­між ле­ва­бя­рэж­най Укра­інай і Бе­ла­рус­сю”... Бу­даў­ні­кі су­доў на вер­фях Вет­кі, Ло­ева і Ра­ду­лі, якія, па энцык­ла­пе­дыі, “за­бяс­печ­ва­лі суд­на­вым скла­дам Дняп­роў­скае суд­на­ход­ства”. Цес­ля­ры і му­ля­ры, бу­даў­ні­кі, якія ўва­саб­ля­лі ма­ры за­мор­скіх архі­тэк­та­раў ва ўсіх ста­лі­цах… Суд­на­выя “ата­ма­ны”, шкі­пе­ры, ка­пі­та­ны і плы­та­го­ны — та­кі пе­ра­лік вет­каў­скіх пра­фе­сій ро­біць зра­зу­ме­лым па­пу­ляр­насць са­ма­га “пу­ця­во­га” свя­то­га — Мі­ко­лы-цу­дат­вор­ца. За­каз­чы­кі — бу­даў­ні­кі і куп­цы-пад­рад­чы­кі бу­даў­ні­чых арце­ляў — са­чы­лі, каб і на іко­нах усе па­ла­ты-ха­ро­мы Мі­ко­ла­вых цу­даў пра­ві­ль­на і пе­ра­ка­наў­ча вы­бу­да­ва­ны бы­лі, хоць і ў са­мым мі­ні­яцюр­ным кляй­ме 32-клей­ма­ва­га жы­цей­на­га аб­ра­за. А ма­ра­кі-рач­ні­кі-вод­ні­кі, плы­та­го­ны і па­ром­шчы­кі, бер­лін­шчы­кі, лоц­ма­ны і ка­пі­та­ны но­вых, зі­хот­кіх мед­дзю па­ра­хо­даў усё ж Мі­ко­ла­вы аб­ра­зок на­сі­лі. Аб­раз “Мі­ко­лы Ма­жай­ска­га” ў ха­це за го­нар лі­чы­лі мець. Ды і ўсе дзе­ці, што на рэ­ках рас­лі, лю­ба­ва­лі­ся ку­ча­ра­вы­мі хва­ля­мі мар­скі­мі і кру­та­бо­кі­мі ка­раб­лі­ка­мі, якія ра­та­ва­лі­ся Мі­ко­лам, а ён жа лёг­ка хо­дзіць і па са­міх во­дах… Куп­цы — тыя ме­лі ў жы­ціі Мі­ко­лы ўзор для пра­вед­на­га біз­не­су — з сум­лен­нас­цю сло­ва і раз­ва­рот­лі­вас­цю дзея­нняў: “хут­кі па­моч­нік” і га­рант крэ­пас­ці аб­яцан­ня!

Яшчэ, мяр­ку­юць, вет­каў­скі звод — зна­ка­мі­ты “Мі­ко­ла Ад­во­дзя­чы”. Яго су­ро­вы по­гляд на­кі­роў­ваў­ся ўбок, за ле­вае пля­чо ма­ле­ль­ні­ка. Ад­во­дзіў дэ­ма­на-беса, ад­на­ча­со­ва — ад­во­дзіў ад бед і смут­каў. І гэ­ты кі­ру­нак ва­чэй свя­то­га бес­па­мыл­ко­ва і па­ра­дак­са­ль­на звя­заў ста­ра­жыт­ны, да­хрыс­ці­янскі архе­тып ле­ва­га і пра­ва­га, ка­со­га і пра­мо­га; а так­са­ма — ві­зан­тый­скі ўзор з тра­пят­лі­вас­цю мі­гу — у ра­кур­се аб­ліч­ча — пе­рад падзен­нем Кан­стан­ці­но­па­ля… А яшчэ — ры­та­рыч­ны пры­ём ды­яло­гу Но­ва­га ча­су!

Ня­прос­тыя за­да­чы вы­ста­вы — і тым глы­бей­шая яе мо­ва, і бо­льш каш­тоў­ныя яе вы­ні­кі. Пад­обна, ды­ялог атры­маў­ся!

Га­лі­на НЯ­ЧА­ЕВА, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Вет­каў­ска­га му­зея ста­ра­абрад­ніц­тва і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый імя Фё­да­ра Шкля­ра­ва

Фо­та Аляк­сея СМЫ­КА.