Са­ма­акуп­насць ма­ры

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

Хто пра што, а я ўсё пра тое ж. У Ма­гі­лё­ве, у шум­ных ку­лу­арах ад­на­го з фэс­таў тэ­атра­ль­най са­ма­дзей­нас­ці, дзяў­чы­на з ад­чай­ны­мі ва­чы­ма рас­каз­ва­ла: “Ка­лі па­сту­па­ла, у ка­мі­сіі быў Мі­кі­та Мі­хал­коў. За­га­даў: “Здзі­ві!” Я за­па­ль­ніч­кай фі­ран­ку пад­па­лі­ла”. Не важ­ным пад­ава­ла­ся, па­сту­пі­ла ў на­ву­ча­ль­ную ўста­но­ву тая дзяў­чы­на ці не, га­лоў­ным для мя­не быў твор­чы за­гад: “Здзі­ві!” Усё пра­ві­ль­на! Гля­дач ча­кае не ру­ці­ны, а цу­да, якое вар­та ка­лі не ўдас­ка­на­ль­ваць, дык ві­даз­мя­няць. Па­ліць, на­ту­ра­ль­на, ні­чо­га не трэ­ба: у нас і без та­го ге­рас­тра­таў ха­пае. А вось доб­рым ча­раў­ні­ком ра­бот­нік ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва ад­чу­ваць ся­бе па­ві­нен. Не­вя­ліч­кае ўдак­лад­нен­не: той ра­бот­нік ма­ецца на ўва­зе, які хо­ча здзіў­ляць, а не ездзіць па­ся­род ра­бо­ча­га дня ў гры­бы. “Дзе ж та­кіх на­брац­ца?” — за­пы­та­ецца з енкам на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры. Пы­тан­не зна­ёмае, хрэс­та­ма­тый­нае, мож­на ска­заць, ры­та­рыч­нае, але не кан­струк­тыў­нае. Ко­ль­касць якас­ных ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў за­ле­жыць ад якас­ці клуб­ных ды біб­лі­ятэч­ных ме­рап­ры­емстваў, на якіх тыя спе­цы­яліс­ты вы­хоў­ва­лі­ся з дзя­цін­ства. І ў пед­аго­гі ідуць тыя вы­пус­кні­кі, якіх ка­лі­сь­ці здзі­ві­ла пер­шая на­стаў­ні­ца. Мне, да пры­кла­ду, мае клуб ды біб­лі­ятэ­ка ні­чо­га ці­ка­ва­га не пра­па­ноў­ва­лі, та­му і па­йшоў я ў “злыя” жур­на­ліс­ты.

/i/content/pi/cult/887/18788/19.jpgПо­йдзем да­лей. Уз­ро­вень здзіў­лен­ня, на якас­ны “вы­раб” яко­га здо­ль­ныя но­сь­бі­ты ку­ль­ту­ры, на­ўпрост уплы­вае на доб­ры на­строй спа­жыў­цоў. Адзін­кай яго­на­га вы­мя­рэн­ня я б на­зваў доб­рую ўсмеш­ку. З руб­лём яна, без­умоў­на, не ата­ясам­лі­ва­ецца. А як та­ды быць з эка­но­мі­кай ку­ль­ту­ры? Ба­на­ль­на, але, каб яна бы­ла, трэ­ба ўкла­даць у сфе­ру гро­шы. Што­сь­ці з ні­чо­га ні­ко­лі не атрым­лі­ва­ла­ся. Вось сель­ская гас­па­дар­ка ў све­це да­ту­ецца. Су­мы роз­ныя і за­ле­жаць ад клі­ма­ту, ко­ль­кас­ці на­се­ль­ніц­тва… Ку­ль­ту­ры, па ма­ім пе­ра­ка­нан­ні, так­са­ма без да­та­цый не аб­ысці­ся. Та­лент здзіў­ляць ве­ль­мі до­ра­га каш­туе. Даю сло­ва, што я пер­шы на­пі­шу пра са­ма­акуп­насць сель­ска­га клу­ба, ка­лі за­ро­бак яго за­гад­чы­ка не бу­дзе вы­клі­каць слёз; ка­лі су­час­ныя кам­п’ю­тар, му­ль­ты­ме­дый­ная сіс­тэ­ма і гу­каў­змац­ня­ль­ная апа­ра­ту­ра не про­ста бу­дуць, але і ста­нуць аб­наў­ля­ль­ны­мі; ка­лі дах ва ўста­но­ве ку­ль­ту­ры пе­ра­ста­не ця­чы… Мо та­ды і пе­ра­ста­нуць зні­каць на­шы вёс­кі?! А па­куль…

А па­куль я шчы­ра пра­шу пра­ба­чэн­ня ў Але­ны Аб­рам­чык з Дзят­ла­ва. Спра­ва вось у чым. У мі­ну­лым агля­дзе на­шай по­шты я зга­даў ліст за­гад­чы­ка ад­дзе­ла інфар­ма­цыі і аб­слу­гоў­ван­ня Дзят­лаў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Але­ны Якаў­чык пра цу­доў­на­га ча­ла­ве­ка Але­ну Аб­рам­чык. Але­на Ры­го­раў­на, су­пра­цоў­нік мяс-­ цова­га му­зея, адзна­чы­ла 60-год­дзе. Вось з гэ­тым лі­кам, як мне па­тэ­ле­фа­на­ва­ла аўтар­ка на­тат­кі, я і на­ра­біў бя­ды. Сас­ле­пу і ні­заш­то сас­та­рыў ча­ла­ве­ка. Страш­ней па­мыл­кі не пры­га­даць. Стаў на ка­ле­ні і звя­заў­ся па ма­бі­ль­ным з ша­ноў­най Але­най Ры­го­раў­най. Яна лёг­кі ча­ла­век і да­ра­ва­ла. І ўво­гу­ле, як ака­за­ла­ся, спа­да­ры­ні Аб­рам­чык не да крыў­даў. Яна збі­ра­ецца аб­ара­няць пра­ект аўтар­скай аўта­ма­бі­ль­най экс­кур­сіі па ра­ёне. Ды яшчэ за­кан­чвае дру­гую кні­гу пра Дзят­лаў­шчы­ну. Пер­шая, да сло­ва, на­зы­ва­ецца “Дзят­лаў­скі край. Вя­до­мыя і не­вя­до­мыя ста­рон­кі”. Але­на Ры­го­раў­на па­абя­ца­ла да­слаць нам пуб­лі­цыс­тыч­ны арты­кул пра мясц­овую ку­ль­тур­ную спад­чы­ну. Ча­ка­ем з не­цяр­пен­нем! Яшчэ раз да­руй­це, Але­на Ры­го­раў­на.

Мяр­ку­ючы па по­шце, без ка­ляд­най тэ­мы і тэ­мы Шчод­ры­каў нам сён­ня ні­як не аб­ысці­ся. Мы пер­шыя ў свой час на­пі­са­лі пра аб­рад “Тры ка­ра­лі” ў Ва­вер­цы Лід­ска­га ра­ёна. Вось пра што рас­па­вя­ла ме­та­дыст Лід­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Але­на Га­біс: “Рэ­кан­струк­цыя бы­ла здзей­сне­на на пад­ста­ве этнаг­ра­фіч­ных асаб­лі­вас­цяў гэ­тай мяс­ц­овас­ці. Ка­ра­лі — гэ­та веш­чу­ны, якія пры­нес­лі Ісу­су да­ры па­сля яго­на­га на­ра­джэн­ня. Да­дзе­ны аб­рад у хут­кім ча­се пла­ну­ецца ўнес­ці ў спіс не­ма­тэ­ры­яль­ных гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Гро­дзен­скай воб­лас­ці”.

13 сту­дзе­ня ў Ашмян­скай га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы ад­бы­лі­ся ка­ляд­ныя чы­тан­ні “Пад чыс­тым сне­гам Рас­тва”. У ме­рап­ры­емстве браў удзел про­та­іе­рэй Пётр Пят­лё­ха. На­пі­са­ла пра гэ­та за­гад­чык уста­но­вы Люд­мі­ла За­рэц­кая.

Свят­кі — гэ­та 12 дзён ад Рас­тва да Хрыш­чэн­ня Гас­под­ня. Ме­та­дыс­ты Ашмян­ска­га ра­ёна рас­па­вя­лі пра ка­ляд­ныя ўра­чыс­тас­ці ў Ба­ру­нах і Мі­хай­лаў­шчы­не. Бы­лі тут цы­ган­ка, за­рка­но­ша і, на­ту­ра­ль­на, ка­за, якую і ва­дзі­лі з усім ста­ран­нем.

Ёсць у Іва­наў­скім ра­ёне агра­га­ра­док Тыш­ка­ві­чы. А ў ім — сель­ская біб­лі­ятэ­ка, дзе біб­лі­ятэ­ка­рам Іна Да­ні­ле­віч. Ме­на­ві­та яна са сва­імі юны­мі чы­та­ча­мі (пер­шак­лас­ні­ка­мі і да­шка­ля­та­мі) на­ла­дзі­ла пад­час Свя­так інтэ­рак­тыў­ную ван­дроў­ку па род­ным краі. У ход па­йшлі кніж­кі з кар­цін­ка­мі, ві­дэ­афі­льм “Дзе­цям пра Бе­ла­русь”, не­ўтай­моў­ная фан­та­зія юных гра­ма­дзян.

“На­пя­рэ­дад­ні Ста­ро­га Но­ва­га го­да да жы­ха­роў агра­га­рад­ка Но­вы двор, — пі­ша ме­та­дыст Свіс­лац­ка­га ра­ённа­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра Іры­на Ру­сак, — пры­йшла “Шчод­рая ка­ля­да”. Ка­ля­доў­шчы­кі сту­ка­лі­ся ў кож­ныя дзве­ры, а гас­па­да­ры гас­цін­на і з гас­цін­ца­мі іх сус­тра­ка­лі”. Ма­ці, па­мя­таю, пе­рад Шчод­ры­ка­мі за­куп­ля­ла кі­лаг­рам цу­ке­рак, та­му і шчад­роў­шчы­каў у нас заўжды шмат бы­ло.

Пра ка­ля­ды ў Вя­рэй­ках і Рэ­плі па­ве­дам­ляе за­гад­чык ад­дзе­ла на­род­най твор­час­ці і ку­ль­тур­на-да­су­га­вай дзей­нас­ці Ваў­ка­выс­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры Ла­ры­са Ла­ні­на. Свят­ка­ва­лі тут се­м’я­мі. Усё пра­ві­ль­на: як сус­трэ­неш Но­вы год, так яго і пра­вя­дзеш. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што ў Вя­рэй­ках і Рэ­плі ця­гам 2022-га бу­дзе не да су­му!

Ве­ль­мі эма­цый­на пі­ша за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы Да­р’я Мар­цін­ке­віч пра сус­трэ­чу з па­эзі­яй зем­ля­ка Іва­на Ру­сец­ка­га. Падзея ад­бы­ла­ся ў га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы № 4. “Іван Ста­ніс­ла­ва­віч, — рас­па­вя­дае аўтар­ка ліс­та, — вы­дат­ны су­раз­моў­ца. Та­му вы­пус­кні­кі адзі­нац­ца­тай шко­лы не за­ста­ва­лі­ся аб­ыя­ка­вы­мі. А аўтар чы­таў свае тво­ры пра Бе­ла­русь, пра вай­ну, ка­хан­не і пры­ро­ду. А по­тым ма­ла­дыя за­да­ва­лі ста­ла­му ды муд­ра­му пы­тан­ні”.

А клас­ны кі­раў­нік 9 “Б” кла­са ся­рэд­няй шко­лы № 11 Лі­ды На­тал­ля Анаш­ке­віч рас­па­вя­ла пра сус­трэ­чу вуч­няў з пі­сь­мен­ні­кам Ула­дзі­мі­рам Ва­сь­ко. Да­рэ­чы, 2 сту­дзе­ня Ула­дзі­мір Гаў­ры­ла­віч адзна­чыў 85-год­дзе… Ве­ль­мі лі­та­ра­тур­ная, трэ­ба за­зна­чыць, ся­рэд­няя шко­ла № 11 Лі­ды.

Тэ­ма ліс­та Свят­ла­ны Лу­гі­най, вя­ду­ча­га ме­та­дыс­та па асноў­ных жан­рах ад­дзе­ла ме­та­дыч­най ра­бо­ты Іўеў­ска­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су, рас­па­вя­дае пра Юзэ­фу Ста­рас­ці­ну, якая ста­ла лаў­рэ­атам дру­гой сту­пе­ні ня­даў­ня­га дыс­тан­цый­на­га Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю-кон­кур­су “Арт-па­рад у Ві­цеб­ску”. Юзэ­фа Эдвар­даў­на — за­гад­чык сек­та­ра ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры агра­га­рад­ка Ге­ра­нё­ны Іўеў­ска­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су. Пе­ра­маг­ла яна ў на­мі­на­цыі “Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва і мас­тац­кія ра­мёс­твы”. Гэ­тым раз­ам яна спля­ла са­ла­мя­ную ві­ялан­чэль. Ве­ль­мі шка­да, але фо­та­здым­ка гэ­та­га ўні­ка­ль­на­га інстру­мен­та нам не да­сла­лі. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што Свят­ла­на Лу­гі­на на­пі­ша бо­льш пад­ра­бяз­на пра лёс ды твор­чую ла­ба­ра­то­рыю ве­ль­мі та­ле­на­ві­тай са­ло­мап­ля­це­льш­чы­цы Юзэ­фы Ста­рас­ці­най.

І зноў пра лі­та­ра­тур­ныя падзеі ды біб­лі­ятэч­ную дзей­насць.

Гэ­тае ме­рап­ры­емства бы­ло пры­све­ча­на 108-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Ва­лян­ці­на Таў­лая, пі­сь­мен­ні­ка і пад­по­льш­чы­ка За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. На­ра­дзіў­ся ў Ба­ра­на­ві­чах, але пэў­ны час жыў на ра­дзі­ме ба­ць­кі, у вёс­цы Ру­даў­ка на Сло­нім­шчы­не. Тут яго па­мя­та­юць і лю­бяць. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са Юлія Ва­сі­леў­ская. “Амаль ва ўсіх сло­нім­скіх лі­та­ра­та­раў ёсць тво­ры, пры­све­ча­ныя зем­ля­ку, — рас­па­вя­дае Юлія Ва­сі­леў­ская, — У Сло­ні­ме, вёс­ках Жы­ро­ві­чы і Га­нь­кі ву­лі­цы но­сяць імя Таў­лая”.

Пі­шы­це пра ці­ка­вае і здзіў­ляй­це, ша­ноў­ныя чы­та­чы!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"