Ад Дэльфаў да Нясвіжа

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

14 сту­дзе­ня 2022 го­да ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з прад­стаў­ні­ка­мі збор­най кра­іны, якія ў 2021 го­дзе год­на прад­ста­ві­лі Рэ­спуб­лі­ку Бе­ла­русь на Пят­нац­ца­тых ма­ла­дзёж­ных Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­нях дзяр­жаў — удзе­ль­ніц СНД. У ме­рап­ры­емстве так­са­ма бра­лі ўдзел на­ча­ль­нік упраў­лен­ня уста­ноў ад­ука­цыі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Ма­ры­на Юрке­віч і ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка “Ня­свіж” Дзміт­рый Яшчан­ка. Мес­цам, дзе ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тасць сё­ле­та, ста­ла Тэ­атра­ль­ная за­ла Па­ла­ца Ра­дзі­ві­лаў у Ня­сві­жы.

/i/content/pi/cult/887/18782/9.jpgДля на­шай га­зе­ты асвят­лен­не вы­ні­каў Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­няў ужо не про­ста доб­рая тра­ды­цыя. Гэ­та яшчэ і наш, мож­на ска­заць, свя­ты аб­авя­зак. Бо, у ад­роз­нен­не ад знач­на бо­льш вя­до­мых Алім­пій­скіх гу­ль­няў, дзе ўсё вы­ра­ша­юць спар­то­выя якас­ці ўдзе­ль­ні­каў, Дэ­ль­фій­скія гу­ль­ні з’яўля­юцца арэ­най для спа­бор­ніц­тваў та­ле­на­ві­тай твор­чай мо­ла­дзі — пе­ра­важ­на му­зы­кан­таў, спе­ва­коў, тан­цо­раў. Не­здар­ма ж гэ­тыя гу­ль­ні, якія на­ра­дзі­лі­ся ў 582 г. да на­шай эры, ад­ра­джа­лі­ся ў ХХ ста­год­дзі ме­на­ві­та як Вы­шэй­шы фо­рум мас­тац­тваў. Сё­ле­та з-за не­спры­яль­ных умоў ма­ла­дзёж­ныя Дэ­ль­фій­скія гу­ль­ні дзяр­жаў СНД пра­хо­дзі­лі з 7 па 10 снеж­ня 2021 го­да ў дыс­тан­цый­ным фар­ма­це. Спа­бор­ніц­твы бы­лі арга­ні­за­ва­ны па 10 на­мі­на­цы­ях: фар­тэ­пі­яна, скрып­ка, ака­дэ­міч­ныя, на­род­ныя і эстрад­ныя спе­вы, на­род­ны і су­час­ны та­нец, цыр­ка­вое мас­тац­тва, на­род­ныя і ду­ха­выя інстру­мен­ты.

У ГО­НАР ПЕ­РА­МОЖ­ЦАЎ

Ад са­ма­га ран­ку ў Ня­свіж­скім па­ла­цы бы­ло шмат­люд­на. Для ўдзе­лу ў імпрэ­зе з усёй Бе­ла­ру­сі пры­еха­лі не­ка­ль­кі дзя­сят­каў удзе­ль­ні­каў гу­ль­няў. А так­са­ма іх на­стаў­ні­каў і ба­ць­коў. Бо са­мыя юныя ўдзе­ль­ні­кі фо­ру­му, як пад­ава­ла­ся, то­ль­кі се­лі за шко­ль­ную парту. Для ўсіх гас­цей Ня­свіж­ска­га за­мка ка­лек­ты­вам му­зея бы­лі пра­ве­дзе­ны экс­кур­сія па экс­па­зі­цыі і тэ­атра­лі­за­ва­ны квэст. Па­зней у вя­лі­кай і свет­лай тэ­атра­ль­най за­ле рас­па­ча­ла­ся га­лоў­ная час­тка ўра­чыс­тас­ці.

З ві­та­ль­ным сло­вам да ўдзе­ль­ні­каў ме­рап­ры­емства звяр­нуў­ся мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч. У сва­ім вы­сту­пе ён па­ве­да­міў, што ў Пят­нац­ца­тых ма­ла­дзёж­ных Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­нях сё­ле­та бра­лі ўдзел 729 вы­со­ка­га ўзроў­ню та­лен­таў ва ўзрос­це ад 10 да 25 га­доў, якія ўва­хо­дзі­лі у склад на­цы­яна­ль­ных збор­ных ад 9 кра­ін Сад­руж­нас­ці: Азер­бай­джан­скай Рэ­спуб­лі­кі, Рэ­спуб­лі­кі Арме­нія, Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Рэ­спуб­лі­кі Ка­зах­стан, Кыр­гыз­скай Рэ­спуб­лі­кі, Рэ­спуб­лі­кі Мал­до­ва, Рас­ій­-
скай Фе­дэ­ра­цыі, Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан і Рэ­спуб­лі­кі Уз­бе­кіс­тан. Збор­ная Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь бы­ла прад­стаў­ле­на 61 інды­ві­ду­аль­ным вы­ка­наў­цам і 10 ка­лек­ты­ва­мі. На­ша кра­іна бра­ла ўдзел фак­тыч­на ва ўсіх кон­кур­сных на­мі­на­цы­ях: фар­тэ­пі­яна, скрып­ка, ака­дэ­міч­ныя спе­вы, со­ль­ныя на­род­ныя спе­вы, эстрад­ныя спе­вы, на­род­ныя і су­час­ныя тан­цы; цыр­ка­вое мас­тац­тва, на­род­ныя і ду­ха­выя інстру­мен­ты. Вы­ні­кам удзе­лу Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ста­ла ўзна­га­ро­джан­не 33 пе­ра­мож­цаў і 2-е мес­ца ся­род дзяр­жаў — удзе­ль­ніц СНД.

У сва­ёй пра­мо­ве, звяр­та­ючы­ся да юных пе­ра­мож­цаў, Ана­толій Мар­ке­віч пад­крэс­ліў: “Ад­ука­цыя ў сфе­ры ку­ль­ту­ры на­шай кра­іны — гэ­та са­цы­яль­ны інсты­тут, які ста­бі­ль­на і якас­на раз­ві­ва­ецца, бо ў нас ство­ра­ны ўсе ўмо­вы, якія за­бяс­печ­ва­юць да­сяж­насць ад­ука­цыі ва ўсіх сфе­рах мас­тац­тва. У Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь вы­бу­да­ва­на трох­сту­пен­ча­тая пе­ра­емнасць, шмат­мер­ная вы­ха­ваў­чая пра­сто­ра па пры­нцы­пе між­ве­да­мас­на­га ўза­ема­дзе­яння. Ад тых, хто сён­ня ся­дзіць за парт­ай або сту­дэн­цкай ла­вай, ад іх інтэ­лек­ту­аль­ных по­спе­хаў, твор­час­ці, гра­ма­дзян­скай актыў­нас­ці, іні­цы­яты­вы і ад­каз­нас­ці, то-бок ад вас, на­ўпрост за­ле­жаць кан­ку­рэн­таз­до­ль­насць на сус­вет­ным рын­ку, іна­ва­цый­нае раз­віц­цё эка­но­мі­кі, да­бра­быт і са­цы­яль­ная аб­аро­не­насць гра­ма­дзян на­шай кра­іны”.

Па­сля бы­ла інтэ­рак­тыў­ная час­тка, пад­час якой Ана­то­лій Мар­ке­віч ад­ка­заў на пы­тан­ні юных та­лен­таў. За­тым над­ышоў час ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джван­ня леп­шых вуч­няў і пед­аго­гаў уста­ноў ад­ука­цыі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры.

Падзя­кі мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь атры­ма­лі вуч­ні і сту­дэн­ты Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі” — Яна Вай­ця­хо­віч, Ган­на Да­ра­фе­ева, Крыс­ці­на-Ма­рыя Стэ­фа­но­віч, Ган­на Кныш, Фё­дар Гро­маў, Ні­кан Ма­заль, Ула­дзіс­лаў Ба­евіч, Мат­вей Мі­ць­ка­вец; Ма­гі­лёў­скіх дзі­ця­чых школ мас­тац­тва № 5 — Вар­ва­ра Жар­ко­ва і № 7 — Мар­га­ры­та Бе­ла­ву­са­ва, Крыс­ці­на Ста­рас­ці­на; Го­ме­льс­кай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў № 6 — Дзміт­рый Мар­цін­коў; Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў — Дар’я Дзя­ні­са­ва; Го­ме­льс­ка­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў імя Н.Ф. Са­ка­лоў­ска­га — На­стас­ся Не­кра­шэ­віч, Але­на Жа­кун, Іван Юркоў (вы­пус­кнік); Баб­руй­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў імя У.У. Алоў­ні­ка­ва — Ган­на Ва­ран­ко; Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя М.І. Глін­кі — Ма­рыя Шыд­лоў­ская; Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў — Са­фія Яцэн­ка, Іры­на Іршо­нак, Але­на Куз­ня­цо­ва; Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі — Аляк­сей Іар­да­со­паль, Лю­боў Гла­за­ва, Па­вел За­бра­доц­кі. Атры­ма­лі га­на­ро­выя гра­ма­ты Вес­та Ці­ма­фе­ева, якая з’яўля­ецца са­ліс­ткай За­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, уз­орна­га тэ­атра эстра­ды “Ка­пе­ль­ка” Мір­ска­га сель­ска­га До­ма ку­ль­ту­ры дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “Ба­ра­на­віц­кая ра­ённая клуб­ная сіс­тэ­ма”, і На­стас­ся Іва­но­ва, вы­ха­ван­ка За­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, уз­орнай цыр­ка­вой сту­дыі “Арэ­на” дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “Га­рад­скі па­лац ку­ль­ту­ры Орша”.

Га­на­ро­выя гра­ма­ты бы­лі ўру­ча­ны і твор­чым ка­лек­ты­вам, якіх прад­стаў­ля­лі іх кі­раў­ні­кі — Во­ль­га Вя­ль­ко, ха­рэ­агра­фіч­ны ка­лек­тыў “Вя­но­чак” дзі­ця­чай уста­но­вы ад­ука­цыі “Го­ме­льс­кая дзі­ця­чая шко­ла мас­тац­тваў № 6”; Але­на Жаў­нен­ка, За­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь уз­орнай цыр­ка­вой сту­дыі “Арэ­на” дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “Га­рад­скі па­лац ку­ль­ту­ры Орша”; Во­ль­га На­ўроц­кая, пра­ект “INHALE” ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі ўста­но­вы ад­ука­цыі “Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў”; Свят­ла­на Гут­коў­ская, ансамбль ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі ўста­но­вы ад­ука­цыі “Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў”, Ігар Шу­ва­лаў, на­род­ны ха­рэ­агра­фіч­ны ансамбль “Але­ся” ўста­но­вы ад­ука­цыі “Ма­гі­лёў­скі дзяр­жаў­ны ка­ледж мас­тац­тваў”; Дзміт­рый Ку­ра­ку­лаў, гру­па су­час­най ха­рэ­агра­фіі “ТАД New” уста­но­вы ад­ука­цыі “Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ка­ледж мас­тац­тваў”, а так­са­ма Ка­ры­на Фі­лі­по­віч, кан­цэр­тмай­стар Гро­дзен­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў імя Анто­нія Ты­зен­гаў­за.

За­вяр­шы­ла­ся сус­трэ­ча кан­цэр­тны­мі ну­ма­ра­мі пе­ра­мож­цаў Пят­нац­ца­тых ма­ла­дзёж­ных Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­няў дзяр­жаў — удзе­ль­ніц СНД. У вы­ка­нан­ні Фё­да­ра Гро­ма­ва, які за­няў 1 мес­ца ў на­мі­на­цыі “Ду­ха­выя інстру­мен­ты” (уз­рос­та­вая гру­па 10-13 год), і кан­цэр­тмай­стра Ган­ны Па­ўла­вай пра­гу­чаў твор Фран­ціш­ка Кра­мор­жа “Фі­нал з кан­цэр­та фа-ма­жор для га­боя з аркес­трам”. А скон­чы­ла кан­цэр­тную пра­гра­му Лю­боў Гла­за­ва, якая за­ня­ла 1 мес­ца ў на­мі­на­цыі “Фар­тэ­пі­яна” (уз­рос­та­вая гру­па 18-25 год). У яе вы­ка­нан­ні пра­гу­ча­лі зна­ка­мі­тыя “Па­ку­ты ка­хан­ня” Фры­ца Крэй­сле­ра ў апра­цоў­цы Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва.

Ад уся­го ка­лек­ты­ву га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра” хо­чац­ца па­жа­даць ма­ла­дым та­лен­там но­вых пе­ра­мог і вы­ка­заць падзя­ку за тое, што год­на прад­ста­ві­лі на­шу кра­іну на між­на­род­най арэ­не Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­няў!

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар