На­па­мін пра мес­ца тра­ге­дыі

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

27 сту­дзе­ня адзна­ча­ецца Між­на­род­ны дзень па­мя­ці ахвяр Ха­ла­кос­ту. Сён­ня ў на­шай кра­іне пра­цяг­ва­ецца руп­лі­вая пра­ца па збо­ры свед­чан­няў аб зла­чын­ствах на­цыз­му, ад­кры­ва­юцца но­выя ста­рон­кі гэ­та­га тра­гіч­на­га пе­ры­яду на­шай гіс­то­рыі, ад­шук­ва­юцца чар­го­выя мес­цы па­ха­ван­ня ахвяр, уз­ні­ка­юць но­выя мес­цы па­мя­ці аб тра­ге­дыі ча­соў апош­няй вай­ны.

/i/content/pi/cult/887/18781/7.jpgНа тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі пад­час на­цыс­цкай аку­па­цыі гіт­ле­раў­ца­мі бы­лі ство­ра­ныя ка­ля дзвюх со­цень яўрэй­скіх ге­та. Па­вод­ле ацэ­нак да­след­чы­каў, у ча­сы Ха­ла­кос­ту на на­шай зям­лі на­цыс­цкі­мі аку­пан­та­мі і іх па­ма­га­ты­мі бы­лі зніш­ча­ныя ад шас­ці­сот пя­ці­дзе­ся­ці да шас­ці­сот ва­сь­мі­дзе­ся­ці ты­сяч яўрэ­яў. Пры­чым у гэ­ты лік ува­хо­дзі­лі не то­ль­кі мяс­-
ц­овыя жы­ха­ры, але і яўрэі з тэ­ры­то­рый су­час­ных Гер­ма­ніі, Аўстрыі і Чэ­хіі, якіх ад­мыс­ло­ва пры­во­зі­лі сю­ды для зніш­чэн­ня.

З лі­ку ж мясц­овых яўрэ­яў за­гі­ну­ла ка­ля дзе­вя­нос­та пра­цэн­таў той су­по­ль­нас­ці, што пра­жы­ва­ла ў Бе­ла­ру­сі да вай­ны, і ў агу­ль­най ко­ль­кас­ці люд­скіх страт на­шай кра­іны пад­час апош­няй вай­ны яны скла­да­юць тра­ці­ну. Пры­тым, што най­бо­льш тра­гіч­на ў сэн­се за­ха­ван­ня па­мя­ці аб ахвя­рах, ка­лі імё­ны дэ­пар­та­ва­ных у Бе­ла­русь за­ход­не­еўра­пей­скіх яўрэ­яў вя­до­мыя па­вод­ле спі­саў, якія скла­да­лі­ся пад­час іх вы­ва­зу, то звес­ткі аб за­бі­тых мясц­овых жы­ха­рах на­цыс­та­мі ні­як не фік­са­ва­лі­ся, і вы­свет­ліць іх аса­біс­тыя звес­ткі сён­ня надзвы­чай скла­да­на.

Пад­ыход аку­пан­таў да арга­ні­за­цыі ма­са­ва­га зніш­чэн­ня яўрэ­яў у роз­ных ра­ёнах Бе­ла­ру­сі не быў ад­на­род­ным. У за­леж­нас­ці ад тэ­ры­та­ры­яль­на­га падзе­лу, уве­дзе­на­га гіт­ле­раў­ца­мі, на­зі­ра­лі­ся вы­раз­ныя ад­роз­нен­ні ў срод­ках “вы­ра­шэн­ня яўрэй­ска­га пы­тан­ня”. Так, ка­лі ў пры­фран­та­вой зо­не, у якую ўва­хо­дзі­ла ўсход­няя час­тка Бе­ла­ру­сі, яўрэі, як пра­ві­ла, бы­лі зніш­ча­ныя яшчэ ў пер­шыя ме­ся­цы вай­ны, то ў цэн­тра­ль­най і за­ход­няй час­тках кра­іны, дзе бы­ла ўста­ля­ва­ная цы­ві­ль­ная аку­па­цый­ная ад­мі­ніс­тра­цыя, яўрэй­скія ге­та дзе-ні­дзе пра­існа­ва­лі да кан­ца 1943 го­да, што тлу­ма­чы­ла­ся маг­чы­мас­цю вы­ка­рыс­тан­ня іх жы­ха­роў у якас­ці да­рмо­вай ра­бо­чай сі­лы для па­трэб ня­мец­кай эка­но­мі­кі. Раз­ам з тым, вар­та адзна­чыць, што не ўсе яўрэі ішлі на смерць па­кор­лі­ва і без­на­дзей­на — у не­ка­то­рых ге­та дзей­ні­ча­лі пад­по­ль­ныя арга­ні­за­цыі, якія аказ­ва­лі су­пра­ціў аку­пан­там, рых­та­ва­лі і ла­дзі­лі су­праць іх па­ўстан­ні — у Бе­ла­ру­сі вя­до­мыя дзе­вяць та­кіх уз­бро­еных вы­ступ­лен­няў.

Сён­ня аб тра­ге­дыі бе­ла­рус­ка­га яўрэй­ства на­гад­ва­юць па­мят­ныя зна­кі на мес­цы па­ха­ван­ня ахвяр гіт­ле­раў­цаў у со­тнях бе­ла­рус­кіх га­ра­доў, мяс­тэ­чак і вё­сак. У мясц­інах, дзе не­ка­лі па­ку­та­ва­лі вяз­ні ге­та, зноў кі­піць жыц­цё, і то­ль­кі сціп­лыя ме­ма­ры­яль­ныя шы­ль­ды на­гад­ва­юць аб тра­ге­ды­ях, якія раз­гор­тва­лі­ся на гэ­тых ву­лі­цах. Страш­ны лёс ахвяр на­цыз­му пе­ра­плёў­ся з гіс­то­ры­яй на­ват най­вя­до­мей­шых сён­ня по­мні­каў айчын­най гіс­то­рыі і архі­тэк­ту­ры — на­цыс­ты не­ка­лі ства­ры­лі ге­та ў му­рах Мір­ска­га і Ко­саў­ска­га за­мкаў, зніш­чы­лі ці апа­га­ні­лі яшчэ мно­гія аб’екты на­шай спад­чы­ны. Але пра­цэс вяр­тан­ня па­мя­ці пра­цяг­ва­ецца — ад­кры­ва­юцца но­выя ста­рон­кі гіс­то­рыі, з’яўля­юцца но­выя ме­ма­ры­ялы на мес­цах тра­ге­дый.

/i/content/pi/cult/887/18781/8.jpgПА­ЎСОТ­НІ ТЫ­СЯЧ

У ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва аб доб­раў­па­рад­ка­ван­ні мес­ца па­ха­ван­ня ахвяр на­цыз­му і ства­рэн­ні ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су на Брон­най Га­ры ў Бя­ро­заў­скім ра­ёне, дзе ў 1942 го­дзе бы­лі зніш­ча­ныя бо­льш за пя­ць­дзя­сят ты­сяч ча­ла­век, пе­ра­важ­ная бо­ль­шасць з якіх бы­лі яўрэ­ямі, — гэ­та най­вя­лік­шае мес­ца ма­са­ва­га зніш­чэн­ня ахвяр на­цыз­му ў Брэс­цкай воб­лас­ці. Тра­гіч­ная мясц­іна ня­даў­на атры­ма­ла ста­тус гіс­то­ры­ка-ме­ма­ры­яль­на­га мес­ца па­ха­ван­ня, а ця­пер вя­дзец­ца вы­пра­цоў­ка кан­цэп­цыі яе ме­ма­ры­ялі­за­цыі з му­зе­ефі­ка­цы­яй.

Аб­ста­лёў­ваць мес­ца ма­са­ва­га за­бой­ства ў ле­се ля чы­гун­кі, што вя­дзе з Мін­ска да Брэс­та, па­ча­лі ў маі 1942 го­да. Для та­го, каб ха­ваць за­бі­тых, тут бы­лі вы­ка­па­ныя во­сем ямін да­ўжы­нёю ка­ля па­ўсот­ні мет­раў, якія аб­нес­лі ка­лю­чым дро­там, — для гэ­та­га не­мцы пры­цяг­ва­лі жы­ха­роў на­ва­ко­ль­ных вё­сак, па не­ка­ль­кі со­цень ча­ла­век, якім ка­за­лі, што ў ямі­нах бу­дуць за­хоў­ваць бу­ль­бу. Каб па­ско­рыць пра­цэс, для ства­рэн­ня ямін ужы­ва­лі так­са­ма вы­бу­хо­выя рэ­чы­вы. Мес­ца ма­са­вых за­бой­стваў і па­ха­ван­няў ахвяр раз­мяс­ці­ла­ся на плош­чы ка­ля шас­нац­ца­ці ты­сяч квад­рат­ных мет­раў.

Улет­ку і ўво­сень 1942-га на Брон­ную Га­ру чы­гун­кай да­стаў­ля­лі яўрэ­яў з ге­та Брэс­та, Бя­ро­зы, Коб­ры­на, Пін­ска і іншых на­ва­ко­ль­ных мяс­тэ­чак. Лю­дзей пры­му­ша­лі рас­пра­нац­ца і па ка­лі­до­рах, аб­не­се­ных ка­лю­чым дро­там, гна­лі да ямін, дзе за­гад­ва­лі клас­ці­ся на зям­лю і рас­стрэ­ль­ва­лі, звер­ху кла­лі на­ступ­ны шэ­раг ахвяр — і так да той па­ры, па­куль ямі­на не бы­ла за­поў­не­ная цал­кам. Па­сля рас­стрэ­лаў адзен­не і ад­а­бра­ныя рэ­чы ахвяр гру­зі­лі ў вы­зва­ле­ныя ва­го­ны, якія ад­праў­ля­лі­ся на­зад.

На пра­ця­гу ле­та і во­се­ні 1942 го­да на Брон­ную Га­ру пры­бы­лі шэсць эша­ло­наў з вяз­ня­мі ге­та роз­ных мяс­тэ­чак Брэс­тчы­ны, а так­са­ма адзін — з вяз­ня­мі брэс­цкай тур­мы, ся­род якіх бы­лі і прад­стаў­ні­кі іншых на­цы­яна­ль­нас­цяў, мно­гія лю­дзі па­мі­ра­лі ад не­вы­нос­ных умоў яшчэ пад­час тран­спар­та­ван­ня. Агу­лам сю­ды пры­бы­ло сто во­сем­дзе­сят шэсць ва­го­наў з вяз­ня­мі, і да ліс­та­па­да 1942 го­да ў ле­се на Брон­най Га­ры бы­ло зніш­ча­на ка­ля пя­ці­дзе­ся­ці ты­сяч ча­ла­век. Цу­дам ура­та­вац­ца пад­час рас­стрэ­лу ўда­ло­ся то­ль­кі двум дзя­сят­кам з іх, якім да­па­ма­га­лі сха­вац­ца ад ка­таў мясц­овыя жы­ха­ры.

НЯ­СЦЁР­ТАЯ ПА­МЯЦЬ

Але вось у хо­дзе вай­ны на­сту­піў пе­ра­лом­ны мо­мант, і аку­пан­ты па­ча­лі ўсве­дам­ляць, што не­ўза­ба­ве ім да­вя­дзец­ца ад­сту­паць з Бе­ла­ру­сі. Сля­ды зла­чын­стваў, якія ра­ней яны чы­ні­лі бес­па­ка­ра­на і без уся­кай дум­кі пра ад­пла­ту, ця­пер трэ­ба бы­ло надзей­на сха­ваць. З гэ­тай мэ­тай у са­ка­ві­ку 1944 го­да ў рам­ках так зва­най “Акцыі 1005” гіт­ле­раў­цы пры­гна­лі сю­ды со­тню са­вец­кіх ва­енна­па­лон­ных з ла­ге­ра, што зна­хо­дзіў­ся не­па­да­лёк.

Вяз­ні на пра­ця­гу двух тыд­няў рас­коп­ва­лі і спа­ль­ва­лі тру­пы ахвяр, пе­ра­клад­ва­ючы іх бяр­вен­ня­мі ад раз­абра­ных ла­гер­ных ба­ра­каў. За­тым бы­лі рас­стра­ля­ныя і са­мі вы­ка­наў­цы гэ­тай акцыі, а на мес­цах, дзе бы­лі ма­гі­лы, гіт­ле­раў­цы вы­са­дзі­лі дрэ­вы, каб кан­чат­ко­ва сха­ваць пра­ўду пра тра­ге­дыю, якая тут ад­бы­ла­ся. Па­сля вы­гнан­ня на­цыс­таў з Бе­ла­ру­сі, уво­сень 1944 го­да на Брон­най Га­ры бы­лі пра­ве­дзе­ныя рас­коп­кі, але на мес­цы ко­ліш­ніх па­ха­ван­няў ахвяр у вы­ні­ку бы­лі зной­дзе­ныя то­ль­кі рэ­шткі кас­цей, гро­шы і аса­біс­тыя рэ­чы рас­стра­ля­ных.

Пер­шыя два по­мні­кі ахвя­рам Брон­най Га­ры бы­лі ўста­ля­ва­ныя ва ўро­чыш­чы ў 1992 і 1994 га­дах. А ў 2007 го­дзе на мес­цы ма­са­вых за­бой­стваў бы­ла ад­кры­тая но­вая ме­ма­ры­яль­ная шы­ль­да з над­пі­сам на ча­ты­рох мо­вах — бе­ла­рус­кай, англій­скай, іўры­це і іды­шы. Не­ўза­ба­ве на гэ­тым не­за­быў­ным мес­цы му­сіць з’явіц­ца аб­ноў­ле­ны ме­ма­ры­ял, які ў по­ўнай ме­ры рас­крые гіс­то­рыю той тра­ге­дыі, якая раз­гар­ну­ла­ся тут во­сем­дзе­сят год та­му.